Дубровенский район стал лидером по наградам на региональных «Дожинках» в Россонах!

Дубровно, регион, Дожинки, Россаны, хлеборобыНа святочных мерапрыемствах у Расонах з нагоды ўшанавання лепшых хлебаробаў прыдзвінскага краю дэлегацыя нашага раёна ў складзе 40 чалавек, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Анатолій Іванавіч Лукашоў, была адной з самых шматлікіх. У яе склад, акрамя кіраўніцтва раёна, уваходзілі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, абслуговых арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, удзельнікі рэспубліканскіх “Дажынак” у Лідзе, а таксама камбайнеры і вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія дабіліся найлепшых вынікаў на жніве 2010 года.

Прыемна адзначыць, што па колькасці ўзнагарод, атрыманых на “Дажынках” у Расонах, наш раён — лідар у вобласці. Земляробы Дубровеншчыны сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва па вытворчасці і рэалізацыі збожжа дзяржаве сярод раёнаў 1-й групы, лепшымі ў вобласці па вытворчасці лёну і занялі другое месца па вытворчасці насення рапсу.

Ва ўрачыстай абстаноўцы на галоўнай сцэне “Дажынак” у Расонах старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец уручыў старшыні райвыканкама Анатолію Іванавічу Лукашову і яго першаму намесніку, начальніку райсельгасупраўлення Віктару Мікалаевічу Прымаку дыпломы, грашовыя прэміі і тэлевізар «Віцязь» за перамогу ў абласным спаборніцтве па вытворчасці збожжа, лёну і насення рапсу. Ні адзін раён Віцебшчыны не атрымаў столькі ўзнагарод на абласных “Дажынках”, як наш. Для параўнання: хлебаробы суседняга Аршанскага раёна прызнаны пераможцамі абласнога спаборніцтва толькі ў дзвюх намінацыях.

Дубровно, Россоны, Дожинки, Косинец, Драневский, наградыДвойчы падымаўся на галоўную сцэну “Дажынак” у Расонах старшыня сельгаскааператыва “Праўда” Сяргей Міхайлавіч Дранеўскі. Гаспадарка заняла другое месца па вытворчасці збожжа і трэцяе — па вытворчасці лёну. Кааператыў узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ў кожнай намінацыі.

Пераможцам абласнога спаборніцтва па вытворчасці лёну сярод ільнозаводаў прызнаны ААТ “Дубровенскі льнозавод”, яго дырэктару Анатолію Дзмітрыевічу Басянкову ўручаны дыплом і грашовая прэмія.

У ліку прызёраў абласнога спаборніцтва па вытворчасці лёну — камунальнае сельгаспрадпрыемства “Зарубы”, яму прысуджана ганаровае другое месца, а дырэктару прадпрыемства Васілю Валянцінавічу Балабосаву на “Дажынках” уручаны дыплом і грашовая прэмія.

Такім чынам, ільнаводы нашага раёна на абласных “Дажынках” атрымалі чатыры ўзнагароды (два першыя месцы і па аднаму другому і трэцяму).

Сярод радавых працаўнікоў пераможцамі абласнога спаборніцтва прызнаны ўдзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” у Лідзе Святаслаў Валянцінавіч Паўлаў з СВК “Каманіна” і ўдзельнік “Дажынак” у Пружанах і Ваўкавыску Аляксандр Аляксандравіч Бацян з СВК “40 год Кастрычніка”. На “Дажынках” у Расонах ім уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Варта назваць прозвішчы іншых радавых працаўнікоў Дубровеншчыны, якія былі гасцямі “Дажынак” у Расонах. Гэта ўдзельнікі рэспубліканскіх “Дажынак” у Лідзе камбайнеры Дзмітрый Чэкчыкаў і Уладзімір Дралаў з СВК “Прыдубровенскі” і малады вадзіцель Валянцін Чаркасаў з КУСГП “Прыдняпроўскі”, лепшыя камбайнеры раёна Андрэй Галубцоў з КУСГП “Зарубы”, Юрый Філіпенка з КУСГП “Арловічы”, Уладзімір Смаленскі з СВК “Герой”, вадзіцель Аляксандр Зайцаў з КУСГП “Зарубы”.
Віншуем пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва з заслужанымі ўзнагародамі!

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *