Строители животноводческого комплекса в Лядах покинули объект из-за финансовых проблем

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

Нагадаем, што перад будаўнікамі ААТ “Будаўнік” г.Горкі і будаўнічымі ўпраўленнямі № 40 і № 41 Аршанскага будтрэста № 18 пастаўлена канкрэтная задача: да пачатку зімы завяршыць мантаж жалезабетонных канструкцый усіх жывёлагадоўчых памяшканняў па ўсяму перыметру з тым разлікам, каб у зімовы перыяд весці работы па ўцяпленню даху і накрыццю яго шыферам, устанаўліваць вокны, навешваць вароты, па магчымасці праводзіць будаўнічыя работы і мантаж абсталявання ўнутры памяшканняў.

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

Як выконваецца пастаўленая задача?

У чарговы раз на галоўнай новабудоўлі раёна я пабываў напярэдадні наступлення каляндарнай зімы, 29 лістапада. З убачанага можна зрабіць вывад, што будаўнікі з Горак з пастаўленай задачай спраўляюцца. Цалкам зманціраваны жалезабетонныя канструкцыі ўсіх трох жывёлагадоўчых памяшканняў, закончаны работы па ўзвядзенню малочнага блоку, узведзены будынак санпрапускніка.

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

А вось на аб’ектах будоўлі (два кароўнікі і радзільнае аддзяленне), які падрадзіліся ўзвесці будаўнікі БУ-40 і БУ-41 Аршанскага будтрэста № 18, у той дзень не было ні душы. Толькі на мантажы жалезабетоннымі плітамі сянажнай траншэі былі задзейнічаны мабільны кран і двое рабочых.

Варта адзначыць, што на дзень майго наведвання будоўлі толькі на адным з трох узводзімых аршанскімі будаўнікамі памяшканняў быў завершаны мантаж жалезабетонных канструкцый.

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

—Узніклі вострыя праблемы з фінансаваннем будоўлі. За два апошнія месяцы будаўнікам з Оршы і Горак за выкананы аб’ём работ заказчык (КУСГП “Прыдняпроўскі”) запазычыў 5 мільярдаў рублёў. Па гэтай прычыне ў будаўнікоў з Аршанскага будтрэста № 18 узніклі праблемы з набыццём неабходных будаўнічых матэрыялаў, і яны знялі з будоўлі ўсе брыгады, — так пракаменціраваў сітуацыю дырэктар РКУП “Дубровенскае УКБ” Віктар Аляксандравіч Кавалеўскі.

У той дзень на будоўлі пабывалі старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў, яго намеснік па будаўніцтву і архітэктуры Аляксандр Аляксеевіч Шатраўка, дырэктар КУСГП “Прыдняпроўскі” Валерый Віктаравіч Пыркін і дырэктар ААТ “Будаўнік” г.Горкі Вячаслаў Анатольевіч Стасько. Галоўнае пытанне, якое яны абмяркоўвалі — гэта ліквідацыя запазычанасці па аплаце за выкананы аб’ём будаўнічых работ.

Аляксандр Аляксеевіч Шатраўка адзначыў, што фінансавыя праблемы ў бліжэйшыя дні павінны быць вырашаны. Аб гэтым яму паведамілі адказныя работнікі аблвыканкама.

—На ліквідацыю запазычанасці па аплаце за выкананы аб’ём работ на нашым комплексе будзе выдзелена 5 мільярдаў рублёў. Яшчэ столькі грошай паступіць для закупкі неабходнага абсталявання для малочнага блока і трансфарматарнай падстанцыі, — паведаміў прысутным А.А.Шатраўка.

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

Праз дзень пасля сустрэчы на будоўлі я патэлефанаваў А.А.Шатраўку і пацікавіўся, як вырашаюцца фінансавыя праблемы на будаўніцтве комплексу.

—На сёння ёсць толькі абяцанні з вышэйстаячых арганізацый, рэальных грошай, якія сёння так патрэбны будаўнікам, няма. Застаецца спадзявацца, што ў бліжэйшы час гэтая праблема будзе ўсё ж вырашана, — адказаў А.А.Шатраўка.

14 снежня я патэлефанаваў дырэктару РКУП “Дубровенскае УКБ” Віктару Аляксандравічу Кавалеўскаму і зноў пацікавіўся, як вырашаюцца фінансавыя праблемы на галоўнай будоўлі раёна.

Дубровно, Ляды, Дубровенский район, Витебская область, агрогородок, строители, животноводческий комплекс, Горки, Орша

—На жаль, гэтая праблема не вырашана, — гаворыць В.А.Кавалеўскі. — Учора атрымалі пісьмо ад кіраўнікоў ААТ “Будаўнік” г.Горкі, у якім гаворыцца, што з-за адсутнасці аплаты за выкананы аб’ём работ за 2,5 месяцы вымушаны зняць будаўнічыя брыгады з будоўлі. Аршанскі трэст №18 зняў сваіх будаўнікоў яшчэ ў лістападзе…

Такім чынам з-за фінансавых праблем будаўніцтва жывёлаводчага комплексу ля аграгарадка Ляды прыпыняецца.

Андрэй КВІР

Строители животноводческого комплекса в Лядах покинули объект из-за финансовых проблем: 2 комментария

  • 15.12.2011 в 3:49 пп
    Permalink

    Вот так всегда, к сожалению….а ведь идея отличная!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.12.2011 в 12:45 пп
    Permalink

    Нет слов, одни только мысли…..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *