Дубровенскому мастеру воздушных линий Николаю Дудареву присвоено звание «Отличник белорусской энергетики»

Дубровно, Беларусь, День энергетика, Дубровенский район электросетей, профессия, профориентация, праздник, энергетик

22 снежня ў нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята энергетыкаў, ад зладжанасці работы якіх залежыць бесперабойнае паступленне электраэнергіі ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека.

У нашым раёне прафесійнае свята энергетыкаў адзначаюць работнікі трох структурных падраздзяленняў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскэнерга” — “Дубровенскага раёна электрасетак”, філіялаў “Энергазбыту” і “Энерганагляду”, якія цесна супрацоўнічаюць паміж сабою і забяспечваюць нас электраэнергіяй.

Напярэдадні прафесійнага свята наш карэспандэнт сустрэўся з начальнікам “Дубровенскага раёна электрасетак” Валянцінам Валянцінавічам ЗАБЕЛА і папрасіў яго расказаць аб працоўных буднях калектыву, які ён узначальвае.

“Дубровенскі раён электрасетак” уваходзіць у склад Аршанскага прадпрыемства электрасетак, якое з’яўляецца адным з чатырох сеткавых прадпрыемстваў Віцебскай энергасістэмы, — расказвае Валянцін Валянцінавіч Забела. —Галоўнымі абавязкамі нашага калектыву, у якім працуе 51 чалавек, — з’яўляецца прыём, перадача і размеркаванне электраэнергіі сярод спажыўцоў раёна, а таксама эксплуатацыя абсталявання электрасетак, падтрымка яго ў тэхнічна спраўным стане.

Пераважная большасць электраэнергіі на Дубровенскую базавую падстанцыю паступае з самай буйной у краіне Лукомльскай ГРЭС, а таксама часткова з Аршанскай ТЭЦ і БелДРЭС па лініях электраперадач напружаннем 110 кВ з дзвюх аршанскіх падстанцый — Орша-кампрэсарная станцыя і Орша-Паўночная. Віцебская энергасістэма, а, значыць, і Дубровенскі раён электрасетак закальцаваны з Магілёўскай энергасістэмай, што дазваляе забяспечваць бесперабойнае паступленне электраэнергіі на выпадак аварыі ў віцебскай энергасістэме.

Унутры нашага раёна электраэнергія размяркоўваецца з дапамогай 51 трансфарматарнай падстанцыі закрытага тыпу і 340 камплектных трансфарматарных падстанцый. Агульная працягласць ліній электраперадач складае каля 1600 кіламетраў, у тым ліку 800 кіламетраў напружаннем 10 кВ і прыкладна столькі ж — напружаннем 0,4 кВ.

Кругласутачны кантроль за станам электрычных сетак і падачай электраэнергіі спажыўцам ажыццяўляе аператыўна-дыспетчарская служба, якую ўзначальвае ветэран арганізацыі Уладзімір Васільевіч Бугаёў. Ён адпрацаваў у нашай арганізацыі больш за 35 гадоў і ўзнагароджаны знакам “Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь”.

Дыспетчарская служба складаецца з 5 брыгад, па тры чалавекі ў кожнай. Гэта — дыспетчар, вадзіцель і электраманцёр. Сачыць за станам падачы электраэнергіі спажыўцам і выяўляць непаладкі ў энергасістэме дыспетчару дапамагае спецыяльная электронная схема, на якую нанесена электраабсталяванне ўсяго раёна, трансфарматарныя падстанцыі. Як толькі на адным з участкаў энергасістэмы здараюцца непаладкі, спрацоўвае светлавая сігналізацыя.

Аб непаладках у энергасістэме дыспетчару могуць паведаміць і грамадзяне па тэлефоне 4-20-51.

Дарэчы, усе перагаворы дыспетчара з грамадзянамі запісваюцца і пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі могуць быць агучаны.

—Валянцін Валянцінавіч, хто займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам электрасетак?

—Для гэтага ў нас ёсць пяць спецыяльных рамонтных брыгад. Абслугоўванне і рамонт закрытых трансфарматарных падстанцый — гэта справа работнікаў пад кіраўніцтвам майстра Генадзя Міхайлавіча Шышко. А брыгада Уладзіміра Сяргеевіча Белкіна абслугоўвае і рамантуе камплектныя трансфарматарныя падстанцыі. Дзве брыгады пад кіраўніцтвам Генадзя Уладзіміравіча Сіманава і Мікалая Уладзіміравіча Дударава займаюцца абслугоўваннем і рамонтам паветраных ліній электраперадач.

Абслугоўванне вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах ажыццяўляе брыгада Аляксандра Алегавіча Курносава. За асвятленне гарадскіх вуліц нясе адказнасць унітарнае прадпрыемства ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік”.

Дубровно, Беларусь, День энергетика, Дубровенский район электросетей, профессия, профориентация, праздник, энергетик

—Як выконваюцца сёння сацыяльныя стандарты па асвятленню вуліц сельскіх населеных пунктаў?

—У нашым раёне 141 сельскі населены пункт, у 133 з іх асвятленне вуліц ажыццяўляецца згодна з сацыяльнымі стандартамі. У 7 населеных пунктах няма асвятлення па той простай прычыне, што там ніхто не жыве. Калі ж у вёсцы ёсць хаця б адзін жыхар, як, напрыклад, у Якіменках Засценкаўскага сельсавета, там у вячэрні час гарыць мінімум два ліхтары — на ўездзе і выездзе з вёскі.

Нагадаю, што згодна з сацыяльнымі стандартамі ў вёсцы павінна гарэць не менш, як я ўжо казаў, двух ліхтароў — на ўездзе і выездзе, а таксама ля кожнага аб’екта сацыяльна-бытавой сферы і на перакрыжаваннях.

Асвятленне вуліц у аграгарадках ажыццяўляецца па тых жа стандартах, што і ў горадзе — ліхтар павінен быць праз кожныя 120 метраў.

—Як забяспечана арганізацыя тэхнічнымі сродкамі для выканання пастаўленых задач?

—Мы маем 15 адзінак тэхнікі, якой дастаткова, каб аператыўна і якасна абслугоўваць аб’екты раёна электрасетак. Падтрымліваць у спраўным стане тэхніку прамы абавязак службы механізацыі і аўтатранспарту, якую ўзначальвае механік Аляксандр Анатольевіч Чамурака.

—Ці аказвае ваша арганізацыя паслугі насельніцтву?

—Так, гэтай справай займаецца брыгада Аляксандра Алегавіча Курносава, якая аказвае паслугі па прынцыпу “Адно акно”. Па заяўках грамадзян члены брыгады праводзяць рамонт і замену ўнутранай электраправодкі, займаюцца мантажом новай электраправодкі і ўстаноўкай шафаў уліку электраэнергіі ў новых дамах, вырабляюць праекты электрафікацыі дома, праводзяць электрафізічныя вымярэнні ў энергасістэмах дамоў. Усе віды работ выконваюцца згодна пісьмовай заявы грамадзян на платнай аснове.

—Заканчваецца год, як выконвае планавыя паказчыкі па рамонту аб’ектаў электрасістэмы ваша арганізацыя?

—Даведзены гадавы аб’ём работ па рамонту паветраных ліній электраперадач і трансфарматарных падстанцый мы выканалі да 10 снежня.

Дубровно, Беларусь, День энергетика, Дубровенский район электросетей, профессия, профориентация, праздник, энергетик

—Хто з работнікаў, на ваш погляд, вызначаецца найбольш стараннымі адносінамі да працы?

22 снежня ў нашым калектыве адбудзецца ўрачысты сход работнікаў. Лепшыя працаўнікі будуць адзначаны. Так, майстру паветраных ліній электраперадач Мікалаю Уладзіміравічу Дудараву напярэдадні прафесійнага свята прысвоена ганаровае званне “Выдатнік беларускай энергетыкі”. Ганаровая грамата РУП “Віцебскэнерга” будзе ўручана электраманцёру Генадзю Сяргеевічу Лаўрыновічу, а Падзячны ліст РУП “Віцебскэнерга” атрымае электраманцёр Аляксандр Пятровіч Храпавіцкі. Машыніст бурыльна-кранавай устаноўкі Аляксей Яўменавіч Карніенка, электраманцёры Алег Генадзьевіч Алфёраў і Віктар Васільевіч Катовіч будуць узнагароджаны Граматай Аршанскага прадпрыемства электрасетак, а механіку Аляксандру Анатольевічу Чамурака і вадзіцелю Аляксандру Пятровічу Зайцаву будзе аб’яўлена падзяка Аршанскага прадпрыемства электрасетак.

У сувязі з прафесійным святам хачу словы ўдзячнасці выказаць нашым паважаным ветэранам і, перш за ўсё, Іосіфу Ігнацьевічу Баранаву, які адпрацаваў у нашай арганізацыі 42 гады, у тым ліку 36 гадоў на пасадзе начальніка раёна электрасетак, а таксама Веры Пятроўне Салаўёвай, Івану Кузьмічу Лабоцкаму, Міхаілу Яўгенавічу Карніенка, Яўгену Дзмітрыевічу Дакутовічу, Матроне Сяргееўне Буранковай, Леаніду Міхайлавічу Бліннікаву.

Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць работніткаў і ветэранаў нашай арганізацыі, а таксама работнікаў філіялаў “Энергазбыт” і “Энерганагляд” з прафесійным святам — Днем энергетыка.

Жадаю усім шчасця, здароўя, дабрабыту, дабра і любві ў кожным доме. Са святам, сябры!

Андрэй КВІР

Проект «Профориентация»

Инженер-энергетик

Дубровно, Беларусь, День энергетика, Дубровенский район электросетей, профессия, профориентация, праздник, энергетик

Энергетика — основа экономики. Поэтому нет сомнений, что профессия энергетика — это востребованная профессия ближайшего будущего. Помимо работы на энергетических комплексах и в научных институтах, энергетики нужны на любых промышленных объектах, в сфере строительства и обслуживания зданий.
Инженер-энергетик — специалист с высшим техническим образованием в области разработки, производства или эксплуатации систем, предназначенных для теплового или электрического обеспечения.

История профессии

История этой профессии неразрывно связана с электричеством. С тех пор, как в 1882 году появилась первая электростанция, созданная Томасом Эдисоном, возникла и необходимость в подготовке квалифицированных кадров для обслуживания сложных установок. В России «эра энергетиков» началась с проектирования Генрихом Графтио крупных объектов в Санкт-Петербурге, которые затем стали основой для огромных сетей, требующих особых знаний и умений.…

Общая характеристика профессии

Энергетик отвечает за подачу энергии и ее распределение, обеспечивает бесперебойную работу и безопасную эксплуатацию энергетических и электротехнических сетей, организует профилактику и ремонт энергетического оборудования, учитывает, контролирует и анализирует расход электроэнергии, разрабатывает мероприятия по энергосбережению и повышению энергоэффективности, управляет техническим персоналом.

Требования профессии к человеку

Для полноценной и качественной работы энергетику необходимы техническое мышление, практический склад ума, стрессоустойчивость, умение быстро ориентироваться в ситуации, хорошая координация движений, внимательность, ответственность.

Сфера деятельности

Строительно-монтажные организации, проектные и пусконаладочные предприятия, промышленные предприятия, теплоэлектростанции, тепловые сети, гидро- и атомные электростанции, предприятия нефте- и газоснабжения, предприятия угольной промышленности, научно-исследовательские институты.

Медицинские противопоказания:

—заболевания нервной системы;
—болезни суставов и др.

Профессиональная подготовка

Высшие учебные заведения (РБ):

Квалификацию инженер-энергетик в различных сферах можно получить в:

1.Белорусский национальный технический университет;
2.Гомельский государственный технический университет им. П.О.Сухого;
3.Гродненский государственный университет им. Я.Купалы;
4.Белорусский государственный аграрный технический университет.

Средние специальные учебные заведения (Витебская область):

Квалификацию техник-электрик можно получить в:

1.Витебский государственный политехнический колледж;
2.Оршанский государственный техникум железнодорожного транспорта Белорусской железной дороги;
3.Городокский государственный аграрно-технический колледж;
4.Новополоцкий государственный политехнический колледж.

Профессионально-технические учебные заведения (Витебская область):

Квалификацию электромонтер по ремонту и обслуживанию электрооборудования можно получить в:

1.Витебский государственный профессиональный лицей №1 машиностроения;
2.Витебский государственный профессиональный лицей №5 приборостроения;
3.Лепельский государственный профессиональный лицей;
4.Новополоцкий государственный профессиональный лицей нефтехимии;
5.Оршанский государственный профессиональный лицей машиностроения;
6.Полоцкий государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производства;
7.Улльский государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производства.

Квалификацию электромонтажник по электрооборудованию, силовым и осветительным сетям:

1.Витебский государственный профессиональный лицей №1 машиностроения;
2.Витебский государственный профессиональный лицей №5 приборостроения;
3.Новополоцкий государственный профессиональный лицей строителей.

Татьяна КУНДИКОВА,
специалист республиканского центра профориентации молодежи

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *