Дубровенская выставка «Одна история» собрала наряды разных эпох

Дубровно, выставка, костюм, платье, одежда, ретро, музей, белорусская крестьянка, императрица Екатерина Великая

У мінулую пятніцу адбылося адкрыццё выставы “Адна гісторыя”. На якой прадстаўлены цудоўныя касцюмы, якія былі пашыты касцюмерам раённага Дома культуры Аленай Аляксееўнай Угначовай спецыяльна для здымак фільма пра Дуброўна “Тайны сівога Дняпра”. Акрамя таго на выставе можна ўбачыць беларускі саматканы касцюм прыкладна 19 стагоддзя і вясельную фату. Але і гэта не ўсё. Усе жадаючыя маглі яшчэ пазнаеміцца з зімовымі малюнкамі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў.

На адкрыцці гэтай незвычайнай выставы арганізатары стварылі сапраўдную навагоднюю атмасферу. У зале стаялі елачкі, якія зіхацелі рознакаляровымі агенчыкамі, і замест святла былі запалены свечкі. І у такай казачнай атмасферы Наталля Сяргееўна Аўчарова расказвала пра касцюмы, пра традыцыйнае беларускае сялянскае аддзенне. Такая таямнічая абстаноўка дапамагала ўявіць Кацярыну Вялікую ў шыкоўнай сукенцы і простую сялянскую жанчыну ў саматканым касцюме.

А пасля такога цікавага аповеду Наталля Сяргееўна павіншавала ўсіх з надыходзячымі навагоднімі святамі. Да яе віншаванняў далучыліся дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Генадзій Уладзіміравіч Пугачоў і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Валер’еўна Рыжанская.

Дарэчы, выстава будзе працаваць да Новага года!

Валянціна ШАВЯКА

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *