МЧС на учениях: В Дубровно ликвидировали последствия «аварии» на Смоленской АЭС

Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, люди22 і 23 верасня ў нашым раёне праводзілася дэманстрацыйнае вучэнне “Арганізацыя абароны насельніцтва і тэрыторыі пры пагрозе ці ўзнікненні радыяцыйнай аварыі на Смаленскай АЭС”. Варта адзначыць, што гэта толькі невялікая частка маштабнага вучэння, якое праходзіла на тэрыторыі як Беларусі, так і Расіі. У горадзе атамшчыкаў Дзеснагорску Смаленскай вобласці, адпрацоўвалася правядзенне эвакуацыі насельніцтва з “заражонага” горада, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці людзей вывозілі ў пункты часовага размяшчэння, у Мінску адпрацоўвалі вядзенне радыяцыйнага кантролю, эвакуіравалі дзяцей з дзіцячага садка, абаранялі рабочых ад радыяцыі на трактарным заводзе.

Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, людиЯк праходзіла вучэнне ў нашым раёне? Аб гэтым расказаў намеснік начальніка раённага аддзела МНС па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Андрэй Уладзіміравіч Салаўёў.

22 верасня з 8.00 на цэнтральны пульт аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў вучэбны сігнал аб узнікненні пагрозы аварыі на Смаленскай АЭС, — расказвае Андрэй Салаўёў. —Адразу была задзейнічана аўтаматызаваная сістэма апавяшчэння і збору кіраўніцтва і членаў раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях, да якой былі даведзены дадзеныя паступіўшага сігнала. Пасля гэтага камісія неадкладна прыступіла да ацэнкі сітуацыі і прыняцця канкрэтнага рашэння па абароне насельніцтва ў сувязі з узнікшай пагрозай аварыі на Смаленскай АЭС, а таксама да выпрацоўкі рашэння па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, людиУ 9.00 на пульт цэнтральнага аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў новы вучэбны сігнал аб аварыі на Смаленскай АЭС. Паведамлялася, што радыяцыйнае воблака рухаецца ў бок Рэспублікі Беларусь.

Пасля гэтага па рашэнню начальніка грамадзянскай абароны раёна, старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатоля Іванавіча Лукашова быў уведзены надзвычайны рэжым функцыянавання. Сіламі работнікаў райветстанцыі, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, лабараторый іншых аб’ектаў гаспадарання на тэрыторіы раёна была развернута сетка пастоў назірання і лабараторнага кантролю за радыяцыйна-хімічнай сітуацыяй. Кантрольныя замеры радыяцыйнай забруджанасці аб’ектаў і тэрыторый праводзіліся праз кожныя дзве гадзіны на працягу 22 і 23 верасня.

Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, людиУ сваю чаргу, у цэнтральнай раённай бальніцы праводзіліся мерапрыемствы па адпрацоўцы ёднай прафілактыкі насельніцтва.

У час вучэнняў была таксама задзейнічана эвакуацыйная камісія раёна, якая займалася ўмоўным адсяленнем насельніцтва з заражанай тэрыторыі ў бяспечныя раёны, а таксама адпрацоўвала ўмоўнае перамяшчэнне людзей у супрацьрадыяцыйныя сховішчы.

Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, людиАкрамя таго, на базе гарадской лазні па вуліцы Старапаштовая быў развернуты санітарна-памывачны пункт, дзе праводзілася вучэнне па апрацоўцы людзей, якія трапілі пад радыяцыйнае забруджванне.

Цікава было і на тэрыторыі райаграсэрвісу. Там у час вучэння дзейнічала станцыя па абеззаражванню тэхнікі, пабудоў і дэзактывацыі тэрыторый, якія трапілі пад радыяцыйнае забруджванне. Для разгортвання гэтай станцыі былі задзейнічаны пажарная аўтацыстэрна Дубровенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, два спецыяльныя аўтамабілі радыяцыйна-хімічнай службы з аршанскіх гарадскога і раённага аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, інжынерная тэхніка раённага аддзела ЖКГ — пагрузчык “Амкадор” і аўтамабіль МАЗ.

Знайшоўся занятак і для работнікаў райаддзела адукацыі . Дубровно, МЧС, учения, Смоленская АЭС, угроза, людиЯны развярнулі станцыю па абеззаражванню адзення. А на базе адной са школ раёна праводзілася герметызацыя аконных і дзвярных праёмаў ад пранікнення радыяцыі.

Як бачым, наш раён сур’ёзна падрыхтаваўся да вучэння. Нездарма, Кіраўніцтва Віцебскага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дало нам адзнаку як “гатовыя да выканання задач”.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *