В Бельгии пользуются спросом дубровенские европоддоны

Дубровно, Бельгия, европоддон, поддон, пилорама, деревообработка, экспорт, Европа, реорганизация

Як паведамлялася ўжо на старонках “Дняпроўскай праўды”, з 1 красавіка гэтага года перастала існаваць ААТ “Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў”. Гэта прадпрыемства згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта рэарганізавана ў форме далучэння да ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”.

Нагадаем, што асноўнымі прычынамі рэарганізацыі, як запісана ў рашэнні райвыканкама, з’яўляліся: недастатковая колькасць на прадпрыемстве ўласных абаротных сродкаў для закупкі сыравіны, недазагрузка вытворчых магутнасцяў, сістэматычнае невыкананне планаў па вырабу прадукцыі, пастаянны рост затрат, у выніку чаго прадпрыемства было стратным і мела фінансавыя праблемы. Былое ААТ “Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў” у складзе ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” набыло статус вытворчага ўчастка па дрэваапрацоўцы.

З часу далучэння былога КПТ да райаграсэрвіса мінула амаль восем месяцаў. Які ж эфект рэарганізацыі? Такое пытанне я задаў дырэктару ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” Дзмітрыю Уладзіміравічу ЦІМОШЧАНКУ.

—Нам удалося карэнным чынам палепшыць сітуацыю, — гаворыць Д.У.Цімошчанка. — Аб’ёмы перапрацоўкі драўніны павялічыліся ў некалькі разоў. Так, калі да рэарганізацыі КПТ, выручка ад рэалізацыі прадукцыі тут не перавышала 20-30 мільёнаў рублёў, то ў лістападзе яна склала 108 мільёнаў рублёў. Ад рэалізацыі прадукцыі ўчастка дрэваапрацоўкі мы цяпер маем устойлівы прыбытак. У кастрычніку, напрыклад, чысты прыбытак склаў 26 мільёнаў рублёў.

—Якім чынам вам удалося пераламіць сітуацыю да лепшага і вывесці былое стратнае прадпрыемства на рэнтабельную работу?

—За кошт паляпшэння арганізацыі вытворчасці, умацавання матэрыяльнай базы, патаннення сыравіны і вырашэння кадравай праблемы. Былы камбінат прамысловых твараў закупляў драўніну для перапрацоўкі на біржы ў гатовым выглядзе. Гэта вельмі дорага. Мы пайшлі па шляху саманарыхтоўкі драўніны. Для гэтага пачалі купляць на біржы не гатовую драўніну, а дзелянкі лесу на карню. Нарыхтоўкай драўніны займаюцца дзве спецыяльныя брыгады. Каб знізіць затраты на яе дастаўку з лесу на пілараму, купілі лесавоз-маніпулятар, які абсталяваны спецыяльным загрузачным агрэгатам. У выніку цяпер нам не трэба накіроўваць у лес аўтакран для пагрузкі драўніны. За месяц мы нарыхтоўваем па 400-450 кубаметраў лесу і ў поўным аб’ёме забяспечваем участак драўнінай.

Для яе распілоўкі набылі яшчэ адну лентачную пілараму. Цяпер у цаху па распілоўцы драўніны дзве такія піларамы. Калі раней, да рэарганізацыі КПТ, распілоўка драўніны была арганізавана на адной пілараме ў адну змену і, нярэдка, з-за недахопу драўніны прастойвала, то цяпер работа гэтага цэха арганізавана ў дзве змены, тут працуе 12 чалавек.

Дубровно, Бельгия, европоддон, поддон, пилорама, деревообработка, экспорт, Европа, реорганизация

Піламатэрыялы ў асноўным выкарыстоўваем для вырабу еўрападдонаў, якія згодна з кантрактам рэалізуем у Бельгію. На вырабе паддонаў задзейнічана чатыры чалавекі, якія працуюць у дзве змены. Калі раней паддоны збівалі з дапамогай звычайнага малатка, то цяпер для гэтага выкарыстоўваюцца два пнеўмамолаты, якія наша арганізацыя набыла за ўласныя сродкі, што значна павысіла прадуктыўнасць працы. У выніку, калі раней КПТ штомесячна загружала паддонамі для адпраўкі ў Бельгію адну фуру, то цяпер — тры. Натуральна вырасла і выручка ад рэалізацыі паддонаў на экспарт. У лістападзе, напрыклад, ад продажу паддонаў наша арганізацыя выручыла 78 мільёнаў рублей або 9 тысяч долараў, а ўсяго за 8 месяцаў каля 57 тысяч долараў. Для параўнання, выручка КПТ ад рэалізацыі прадукцыі на экспарт не перавышала 3 тысяч долараў у месяц.

Па заяўках арганізацый раёна і насельніцтва аказваем паслугі па распілоўцы лесу. Акрамя таго праводзім работу па рэанімацыі сталярнага цэха, дзе ў свой час КПТ вырабляў вокны, дзверы. Для гэтага адрамантавалі ўжо спецыяльную сушылку для сушкі піламатэрыялаў, бо з сырога матэрыялу вокны і дзверы не зробіш.

Разлічваю, што ў хуткім часе будзем аказваць паслугі насельніцтву і арганізацыям па вырабу акон і дзвярэй.

Дубровно, Бельгия, европоддон, поддон, пилорама, деревообработка, экспорт, Европа, реорганизация

Важна і тое, што нам удалося вырашыць кадравую праблему. Сёння на ўчастку па дрэваапрацоўцы працуе 25 чалавек, 20 з якіх займаюцца непасрэдна дрэваапрацоўкай. Да рэарганізацыі ў КПТ працавала 17 чалавек і толькі 9 займаліся дрэваапрацоўкай. Кіруе ўчасткам вядучы інжынер Міхаіл Пятровіч Сулімаў і дапамагае яму майстар Леанід Пятровіч Мамыкін.

Словам, задачы, якія ставіліся райвыканкамам перад нашай арганізацыяй пры далучэнні камбіната прамысловых тавараў у асноўным выконваюцца. Мы нарошчваем аб’ёмы перапрацоўкі драўніны, дабіліся рэнтабельнай работы наяўнай вытворчай базы, стварылі дадатковыя рабочыя месцы і працягваем работу па павышэнню эфектыўнасці дрэваапрацоўкі.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *