Заслуженный журналист «Днепровки» Федор Кулаков подвел итоги 2011 года на Дубровенщине в стихах

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

У абход пад Новы год…

Расквеціцца агнямі вечар,
Пачнецца зорны карагод,
Свой мех ускінуўшы за плечы,
І я адпраўлюся ў абход.

Абход увішны і святочны, —
Мяне заўжды ён маладзіў,
Бо загляну ва ўсе куточкі, —
Туды, дзе ўжо даўно не быў.

І ўсюды стрэнуць мяне людзі
Усмешкай добрай і цяплом,
А я — было вось так і будзе —
Ім пажадаю шчасця ў дом.

Здароўя ўсім і дабрабыту,
Настрою ў будні дзень і ў святы,
Каб песні не былі забыты
І ўсё, чым наш народ багаты.

Абход пачну я з боку Оршы.
Чым для мяне прывабны ён?
А тым, што там сюрпрыз найбольшы —
Узводзіцца мікрараён.

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

У першым доме навасёлы
Шчасліва ладзяць побыт свой.
Гудуць нібыта ў вуллі пчолы
І Новы год сустрэць гатовы
З адкрытай, яснаю душой.

І мне іх радасць зразумела,
Бо, дзе імкнуцца будаваць,
Там людзі ўпэўнена і смела
У дзень у заўтрашні глядзяць.

Звініць там светлы смех дзіцячы,
Як ручаінка па вясне.
Дык як не пажадаць удачы
Такой прыгожай старане?!

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

Дзе дзетак усё болей маюць,
І дзетвары прырост такі,
Што для яе ўжо адчыняюць
Наноў дзіцячыя садкі.

І “Лугаўцы” тут абнаўлялі,
Як кажуць, дружнай талакой,
Тры змены тут адпачывалі —
Хвала руплівасці такой…

Я зноў на ўскраіне Дуброўны.
Дык што ж убачыў я яшчэ?
Бальнічны корпус тут галоўны
Папрыгажэў і не цячэ.

Аб людзях клопат я ў тым бачу,
Хоць толькі замянілі дах.
Але я тут іншае зазначу:
Той корпус — гэта цэлы гмах.

Калі звярнуўся я да хворых,
То рады быў такое чуць:

—Сюды нясём мы сваё гора,
А тут надзею нам даюць.
Падлечаць нас і падтрымаюць,
Каб веру ў лепшае вярнуць
Душу ўрачы, медсёстры маюць.
Цяпло душы і нам нясуць…

І не было зусім папрокаў,
Ці мо я іх і не знайшоў…
А сам далей няспешным крокам
Да камунальнікаў пайшоў.

Казаў ім так: —Чуў я ў народзе, —
Напрамак новы вы ўзялі:
Сваю кацельню ў гэтым годзе
На торф ужо перавялі.

—Дык то не чуткі — факт, Дзядуля,
Зайдзі пагрэцца, паглядзець:
На новы курс мы павярнулі,
Каб з гэтага выгоду мець
І нам, і нашым асінторфцам,
Бо калі ўсё з-за меж вазіць,
То век багатым нам не быць,
А торфу ў нас свайго — бясконца.

—А што, — кажу я, — з новым часам
І погляд новы мае быць:
Торф сілкаваў БелДРЭС, калгасы,
Чаму ж цяпер не прымяніць?

А вашай камунальнай службе
Аддалі горад і сяло,
Дык вы працуйце ўмела, дружна,
Каб на вас скаргаў не было…

Сказаў так і далей пакрочыў,
Дуброўну аглядзець хацеў.
Адразу кінулася ў вочы:
За год райцэнтр папрыгажэў.

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

Узяць бы хоць фасад аптэкі, —
Дзівос тут, праўда, не знайсці,
Народ ідзе купіць тут лекі, —
Прыемна стала і зайсці,
Прыемных “дробязяў” нямала
Убачыць, хто глядзець гатоў.

Тут проста добрай звычкай стала,
Каб да “Дняпроўскіх галасоў”
Усё зіхцела і блішчала, —
І васемнаццаць так разоў.

Хоць клопатаў тут і нямала,
Ды гэтак будзе зноў і зноў.
Бо фестываль той міжнародны,
Хоць хто тут што ні гавары,
Паказвае, на што тут годны,
Якія тут гаспадары.

Пра фестывальныя падзеі
І я сказаў мо сто разоў:
Яго магутныя акорды
Братоў збіраюць і сяброў.

У круг яднаюць звонкі, зычны,
Які ніяк не разлучыць.
А сэнс культурна-палітычны
Ужо нікому не зацьміць…

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

…Дачуўся я пра юбіляраў
І ўжо да іх мой шлях вядзе.
Бо колькі планаў, колькі мараў
У калектыве-грамадзе.

Вось “Белдзяржстрах” — такая дата!
Яму ўжо 90 год!
Для цэлых пакаленняў свята,
І святкаваў-гуляў народ.
І сваю справу робіць гожа,
Тут справядліва так сказаць:
Каму ў няшчасці дапаможа,
Ці проста ўпэўненасці дасць.
І вераць “Белдзяржстраху” людзі,
Я ж ад сябе хачу дадаць:
У калектыва поспех будзе,
Калі ўсім аб гэтым дбаць…

…”Белаграпрамбанк”. Яму ўжо 20.
Узрост, па праўдзе, малады,
Ды час такі: каб не сарвацца,
Глядзець не трэба на гады.
Што ведаў люд раней пра банкі?
Цяпер жа зведалі ўсе:
Пасля валютнай ліхаманкі —
Яшчэ патроху ўсіх
І калоціць, і трасе.
Тут трэба разам усім сабрацца,
Каб эканоміку падняць,
А банкам перш за ўсіх старацца,
Каб раўнавагу людзям даць…

…На льнозавод я паспяшаю —
Яму вось-вось — восемдзесят.
Дык ветэрану я жадаю
Займаць заўсёды першы рад.
І праз усе выпрабаванні
Ісці з узнятай галавой,
Высока несці сваё званне —
Не саступіць з перадавой.
Калі працуеце ў тры змены,
То, значыць, ёсць, з чым працаваць.
Хай будзе гэткі рытм нязменны,
І я жадаю: “Так трымаць!”

…Пульсуе ў добрым рытме горад,
Ні ў чым не адстае сяло.
Тут заадно і серп, і молат,
Як і здаўна ўсё так было.

Хоць на сяле пра серп забылі,
Пануе й там тэхнічны век,
І ў вёсцы, як у казцы-былі,
Усё ж галоўны — чалавек.

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

Пайдзе налева ці направа —
Малюнак бачыцца такі:
Не дзеля слова — дзеля справы
Узраслі там аграгарадкі.

Былі спачатку Сваташыцы,
Шэсць год назад тое было.
І ўжо да Ляхаўкі дайшло,
І я ўжо перастаў дзівіцца,
Што колькасць аграгарадкоў
Дасягла паўтара дзесятка,
Дык я скажу — без лішніх слоў —
Там больш размаху, больш парадку.

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

Прайдзі ад Буды да Лядоў,
(А пра Ляды хадзілі жарты
Након вялікіх гарадоў),
Дык сельскі жыхар таго варты,
Каб мець катэдж дыхтоўны вельмі.
Каб у кафэ пайсці з сябрамі,
Каб электроніка — на ферме
І электроніка ў камбайне.

Дык патрэбна і аддача!
Але запэўнілі мяне,
Што з найскладанейшай задачай
Спраўляюцца тут упаўне.

Раслінаводства — цэх адкрыты —
Дажджоў і засухі чакай.
Ды вырашчаны тут, здабыты
Рэкордны, прама, ураджай
І збожжавых, і траў, і лёну,
І ўдачай гэта не назваць,
Бо толькі той даб’ецца плёну,
Хто ўмее з толкам кіраваць.
Або з душою працаваць.

Я многа жыў і многа бачыў.
А сёння многа пахадзіў
І прывітаннямі адзначыў
Я тых, хто гэта заслужыў.

Сяргей Міхайлавіч Дранеўскі
Кіруе “Праўдай” шмат гадоў
І стыль ён свой даўно знайшоў —
Наватарскі і піянерскі.
Перадавому калектыву
Дарэчы пажадаць якраз:

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

“Хай будзе новы год шчаслівы!
У добры шлях, у добры час!

З Якубавам Віталь Карманаў
Прыгожа, моцна лёс звязаў,
Камбайнерам выдатным стаў —
Яму і слава, і пашана.

Даярка Вакунава з “Праўды” —
Даярка з нумарам “1”…

Дубровно, Дубровенский район, 2011 год, 2012 год, Новый год, Федор Кулаков, Днепровка, Днепровская правда, журналист, Дед Мороз, итоги, праздник, Днепровские голоса, Новый год

А колькі іх, жанчын, мужчын
Такой душы, такога гарту,
Што доля сельская для іх
Мілей усякай іншай долі.

…І там удзельнікаў жніва
Вітаюць хлебам — караваем…
А мы вітаем Новы год —
Ён літаральна на парозе.

І я скажу святочны тост,
Той, што прыдумаў у дарозе.

Няхай так будзе ўсё: няхай
Пад ёлкай водзяць карагоды,
Няхай квітнее родны край
І прыгажэе год ад году.

Няхай у сем’ях маладых
Не будзе скрухі і заганы,
Павага хай расце да тых,
Каго завём мы — ветэраны.

Няхай ён шчасце ўсім нясе —
Гадзіннікі ўжо б’юць дванаццаць…
Загаманілі дружна ўсе:
—Ну, Новы год, давай вітацца!

Маналог Дзеда Мароза запісаў Фёдар КУЛАКОЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *