Семья Королевых работает без выходных, чтобы в сельхозпредприятии им.Смирнова были самые высокие надои молока в Дубровенском районе

Дубровно, сельское хозяйство, ферма, молоко, корова, доярка, оператор, животновод, Королевы, надои, Дубровенский район, Старая Буда

На малочнатаварную ферму ў вёсцы Старая Буда я прыехаў, калі ранішняя дойка ўжо закончылася. Брыгадзір фермы Людміла Віктараўна Міхайлоўская і аператар машыннага даення Ірына Уладзіміраўна Каралёва ў гэты час упрыгожвалі навагоднюю ёлку ў калідоры малочнага блока. Яшчэ адна лясная прыгажуня, ужо прыбраная, стаяла ва ўтульным чырвоным кутку, дзе ёсць усё для добрага адпачынку жывёлаводаў пасля працы.

—За кубачкам чаю вы часта збіраецеся ў гэтым утульным пакоі? — пытаюся ў І.У.Каралёвай.

—Шчыра кажучы, для гэтага няма часу, — гаворыць Ірына Уладзіміраўна. — Мы ж кароў круглы год доім тры разы ў дзень.

Жывёлаводка расказала, што рабочы дзень аператараў машыннага даення кароў працягваецца каля 9 гадзін: пачынаецца ў 6 гадзін і завяршаецца пасля 21 гадзіны. Паміж трыма даеннямі ёсць два невялікія перапынкі — 3 і 3,5 гадзіны. За гэты час Ірыне Уладзіміраўне Каралёвай трэба схадзіць да дому і вярнуцца назад на ферму, а шлях няблізкі — 2,5 кіламетра. Так што часу для выканання хатніх спраў і для адпачынку застаецца зусім нямнога. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што з-за дэфіцыту рабочых рук у вёсках гаспадаркі аператары машыннага даення працуюць без выхадных. З дня ў дзень, у святы і будні, у дождж і снежныя завеі яны вымушаны дабірацца на ферму.

—Колькі ж вы зарабляеце за такую нялёгкую паўсядзённую працу? — пацікавіўся я ў жывёлаводкі.

Ірына Уладзіміраўна назвала суму грошай, якую яна атрымала за апошні месяц. Па нашых мерках, на першы погляд, зарплата ў жывёлаводкі вельмі нядрэнная. Але неабходна ўлічыць той факт, што Ірына Уладзіміраўна працуе не 22-23 дні ў месяц, як пераважная большасць гараджан, а ўсе 30-31 дзень, прычым яе рабочы дзень з невялікімі перапынкамі расцягваецца з раніцы да позняга вечара. А калі яшчэ ўлічыць сённяшнія цэны ў магазінах, то зарплаце Ірыны Уладзіміраўны Каралёвай, якая па выніках работы за 2011 год з’яўляецца лепшым аператарам машыннага даення СГФ імя Ю.Смірнова, няма ніякіх падстаў зайздросціць.

Ды яна і не скардзілася ні на зарплату, ні на ненарміраваны рабочы дзень. Як падкрэсліла брыгадзір фермы Людміла Віктараўна Міхайлоўская, лепшы аператар машыннага даення гаспадаркі па выніках работы за мінулы год Ірына Уладзіміраўна Каралёва даглядае жывёлу так, каб каровы ў яе групе давалі як мага больш малака.

Дубровно, сельское хозяйство, ферма, молоко, корова, доярка, оператор, животновод, Королевы, надои, Дубровенский район, Старая Буда

Кожны дзень разам з І.У.Каралёвай на працу на фермы гаспадаркі адпраўляюцца яе муж Дзмітрый Валер’евіч і сын Міхаіл. Дзмітрый Валер’евіч Каралёў працуе на трактары ў агрэгаце з мабільным кормараздатчыкам “Гаспадар”. Бацька штодзень дастаўляе на ўсе тры малочнатаварныя фермы гаспадаркі і раздае ў кармушкі кормасумесь з сенажу і сіласу, а сын дапамагае яму. Па словах галоўнага заатэхніка гаспадаркі Людмілы Васільеўны Каспяровіч, мужчыны даручаную справу выконваюць належным чынам: жывёла на ўсіх фермах своечасова, атрымлівае патрэбную колькасць кармоў. Гэта і іх заслуга, што ў гэтыя зімовыя дні надой малака на карову на фермах СГФ імя Ю.Смірнова самы высокі ў раёне.

Андрэй КВІР

One thought on “Семья Королевых работает без выходных, чтобы в сельхозпредприятии им.Смирнова были самые высокие надои молока в Дубровенском районе

  • 07.01.2012 в 8:28 дп
    Permalink

    Хорошие, простые и добродушные люди, сразу видно. Только во т какие-то сомнения что они получают достойную зарплату.В табелях наверное одни 8……… Хорошо если я ошибся.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *