Умельцы народного клуба «Дубрава» провели новогодний мастер-класс для дубровенцев

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

У цэнтры размясцілася прыгажуня-елачка, побач з ёй – невялічкі штакетнік, які ўпрыгожвае традыцыйная лапікавая коўдра, тут жа – гліняныя гарлачыкі, саматканыя ручнікі і паясы. А пад елкай цудоўная кампанія – саламяная каза, конь ды лялька. І такое ўсё незвычайнае, прагожае, казачнае, нават здаецца, што завіталі мы на навагодні агеньчык у самабытную вёсачку да сваіх бабуль і дзядуль. Як жа адбылося такое фантастычнае перамяшчэнне ў прасторы?

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Усё незвычайнае проста: мы апынуліся на навагоднім агеньчыку ў майстроў з народнага клуба “Дубрава”, які адбыўся 28 снежня ў актавай зале Школы мастацтваў.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

На сцэне разгарнулася невялічкае зімовае шоу з гульнямі і забавамі. Падчас мерапрыемства гасцям і маленькім гледачам народныя ўмельцы не толькі прадэманстравалі свае таленавітыя работы, але і падзяліліся сакрэтамі незвычайных майстэрстваў і ўменняў.

Чалавек, улюблёны ў сваё дзела, майстрыца лапікавага шыцця, віртуозная лялечніца, чые работы – заўжды прыемны і жаданы падарунак для гасцей міжнароднага фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”Святлана Мікалаеўна Дземянкова расказала гасцям, завітаўшым на агеньчык, як у сцюдзёную зімовую пару сагрэцца цёплай коўдрай, зробленай сваімі рукамі з сотняў маленькіх рознакаляровых лапікаў.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Затым Іна Міхайлаўна Давыдава прадэманстравала ўсім прысутным свае керамічныя вырабы і расказала пра ганчарства чорнага дымлення, што існавала на Дубровенскіх землях у пачатку ХХ стагоддзя.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Потым ткачыха Алена Анатольеўна Капытоўская паведаміла пра сваю творчасць – тэхніку пляцення паясоў.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

А напрыканцы вядучыя мерапрыемства і майстрыца народнага клуба “Дубрава” Валянціна Васільеўна Квір, чыё імя ўвайшло ў каталог “Саламяных спраў майстроў Віцебшчыны”, пазнаёмілі гасцей з той самай незвычайнай саламянай кампаніяй – памятаеце: каза, конь ды лялька? Дык вось усе яны зроблены пры дапамозе звычайнай саломкі і, безумоўна, залатых рук народных умельцаў.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Падчас майстар-класу вучні з сярэдніх школ № 1 і № 2 горада Дуброўна прымалі ўдзел у гульнях, якія калісьці так любілі нашы продкі: на хуткасць дзеткі абматваліся ў саматканыя паясы, дудзелі ў гліняныя свістулькі, безумоўна, не абышлося і без самай галоўнай традыцыі – упрыгожвання елкі, але на гэты раз убраннямі навагодняга дрэўца сталі саламяныя званочкі і ледзяшы, зробленыя рукамі Валянціны Васільеўны Квір.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Напрыканцы сустрэчы вядучая і арганізатар мерапрыемства, кіраўнік народнага клуба “Дубрава”, Вольга Сярееўна Аляксеева падзякавала гасцям за ўвагу і актыўны ўдзел у прапанаваных гульнях, павіншавала ўсіх з навагоднімі святамі і звярнулася да майстроў клуба:

—Хочацца павіншаваць таленавітых людзей, улюблёных у сваю справу, актыўных удзельнікаў народнага клуба “Дубрава”. Жадаем ім творчых поспехаў, здзяйснення ўсіх мараў, здароўя і шчасця. Дзякуй вам за тое, што робіце наша жыццё прыгожым, — адзначыла Вольга Аляксеева.

Пасля выступлення былі падведзены вынікі адыходзячага года і адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне ўдзельнікаў агляду-конкурсу Сувенір-брэнд Віцебшчыны “Цвяток радзімы васілька”.

Дыпломы і памятныя падарункі атрымалі майстры народнага клуба “Дубрава” Галіна Уладзіміраўна Шаўчэнка, Эдуард Ягоравіч Гендрых, Валянціна Васільеўна Квір, Таццяна Васільеўна Дробат, Надзея Генадзеўна Кускова, Кацярына Аляксандраўна Сардэчкіна.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

Таксама за персанальную выставу, індывідуальнасць у творчасці, актыўную дзейнасць і мэтанакіраванасць па выніках 2011 года дыпломам была ўзнагароджана знакамітая майстрыца Дубровеншчыны, якая ў мінулым годзе святкавала свой юбілей, Наталля Мікалаеўна Камароўская.

Дубровно, народных клуб мастеров Дубрава, умелец, ремесло, руки, диплом, конкурс, Новый год, народное творчество, культура, праздник, дети, хобби

У цёплай сяброўскай абстаноўцы прайшла культурная сустрэча. Адпаведна навагодняй традыцыі, усе госці вярталіся дадому з падарункамі: дзеці – з салодкімі пачастункамі, майстры – з заслужанымі ўзнагародамі… І, прызнаемся вам па сакрэту, пасля гэтага шчодрага навагодняга агеньчыку, нават на нашай рэдакцыйнай елачцы з’явіліся новыя ўбранні – саламяныя званочкі і ледзяшы.

Ганна КАЦІКАВА

2 thoughts on “Умельцы народного клуба «Дубрава» провели новогодний мастер-класс для дубровенцев

  • 15.01.2012 в 11:51 дп
    Permalink

    Вот, нравятся мне статьи на беларускай мове!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.01.2012 в 9:47 дп
    Permalink

    Возьмем на заметку! 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *