У Дубровенскім раёне адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічнага падарунка — «Бацькавай кашулі

Дубровно, Дубровенский район, церемония вручения
Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Дубровенскім раёне адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічнага падарунка — унікальнай «Бацькавай кашулі» — «першай нацыянальнай кашулі для трэцяга народжанага дзiцяці».
У рамках праекта «Трэці – Бацькаў» дзве шматдзетных сям’і Трапковых і Выбарных, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця, атрымалі падарунак Беларускай партыі «Белая Русь» — першую нацыянальную кашулю ад Прэзідэнта.
Старт кранальнай ініцыятыве, закліканай ушаноўваць шматдзетныя сем’і і адраджаць спрадвечныя беларускія звычаі быў дадзены ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сама «Бацькава кашуля» разам з вершаваным лістом-наказам знаходзіцца ў драўляным куфэрку, які будзе перадавацца ў сям’і з пакалення ў пакаленне.
Дубровно, Дубровенский район, церемония вручения
Шматдзетныя бацькі прызналіся, што для іх сем’яў нараджэнне дзіцяці — вялікае свята.
— Ніколі не задумваліся над тым, каб у нас быў статус шматдзетных. Проста ведалі, што хочам яшчэ дзетак, — падкрэслілі Вольга і Аляксандр Трапковы.
У іх сям’і падрастаюць дзве старэйшыя дачушкі Дзіяна і Дарына, і яны з радасцю ўспрынялі з’яўленне сястрычкі Вікторыі, якую вельмі чакалі.
У сям’і Выбарных у сястрычак Вікторыі і Веранікі цяпер ёсць малодшы брат Яўген. Менавіта яму ўручылі «Бацькаву кашулю». Шматдзетная маці Ганна спадзяецца, што падарунак абароніць немаўля і прынясе шчасце ўсёй сям’і.
Дубровно, Дубровенский район, церемония вручения
Па словах старшыні Дубровенскага раённага аддзялення партыі Ларысы Крыштопавай, праект ствараўся па ініцыятыве партыі Белая Русь і звязаны з Годам беларускай жанчыны глыбокім сэнсам, падкрэсліваючы ў цэлым вялікую ролю, якую адыгрываюць жанчыны ў нашым грамадстве.
— Перш за ўсё жанчына ў нас звязана са словам «матуля» і з нараджэннем дзіцяці. А калі ў сям’і нараджаецца трое дзяцей, то гэта, напэўна, яшчэ большае шчасце. «Бацькава кашуля» вельмі сімвалічная рэч. Самае галоўнае — захаваць гэты абярэг і перадаць наступным пакаленням, — патлумачыла Ларыса Крыштопава.
Дубровно, Дубровенский район, церемония вручения
Начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Каралёва і загадчык упраўлення па працы, занятасці і сацыяльная абароне насельніцтва Алеся Звяркова пажадалі сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, каб дзеткі былі для бацькоў гонарам і светлай надзеяй, выраслі годнымі грамадзянамі нашай дзяржавы.
Алена ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.