Дубровенский Дом ремесёл получил новую прописку

Дубровно, Дом ремёсел, мастера, фольклор, народное искусство, сувениры, история

Адносна нядаўна раённы Дом рамёстваў памяняў прапіску і размясціўся ў будынку, які раней займала аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Майстры з Дома рамёстваў задаволены: на новым месцы цёпла, зручна, свабодна. А калі працаваць камфортна, то і творчасць, як кажуць, струменіць крыніцай.

Пра ўтульнасць у сучасным Доме рамёстваў ужо і гаварыць няма чаго: яе ствараюць кожны дзень сваімі залатымі рукамі тыя, хто тут працуе. У самым прасторным памяшканні — фае — гаспадыні Дома рамёстваў размясцілі салон-магазін “Сувенір плюс”. Тут на стэлажах і паліцах раскладзены дзесяткі вырабаў, аналагаў якіх не сустрэнеш нідзе, бо яны зроблены рукамі майстроў, і кожны па-свойму ўнікальны. Яшчэ тут выстаўляюцца работы членаў народнага клуба “Дубрава”.

Гаспадыня Дома рамёстваў — дырэктар Алена Уладзіміраўна Захарава правяла мяне па пакоях, дзе ствараюць свае мастацкія шэдэўры работнікі ўстановы. У кожным пакоі я бачыла творчую працу, якую каменціравала Алена Захарава. Напрыклад, метадыст па лазапляценню Зоя Пятроўна Сімуціна была занята над сваім шэдэўрам з саломкі — стварала скульптурку нейкай міфалагічнай істоты.

—Наша Зоя Пятроўна — майстар саламяных спраў Віцебшчыны, — гаворыць Алена Уладзіміраўна, — інфармацыя аб яе творчасці, партрэт і здымкі работ змешчаны ў каталогу з аднайменнай назвай. Каталог быў выпушчаны абласным навукова-метадычным цэнтрам у 2009 годзе. Саламяная скульптура, вырабленая рукамі З.П.Сімуцінай, заняла другое месца ў абласным конкурсе “Жывая легенда”. Наогул, Зоя Пятроўна захапляецца не толькі інкрустацыяй саломкі, але і іншымі відамі народнай творчасці: вязаннем на спіцах і кручком, вышываннем, ткацтвам, роспісам пасхальных яек.

У наступным пакоі я ўбачыла міні-майстэрню, дзе быў устаноўлены ганчарны круг, а за ім — маладога майстра, які ляпіў з гліны арыгінальную вазу. Гэта была Іна Давыдава, яна працуе ў Доме рамёстваў трэці год, але ўжо даволі паспяхова дэманстравала свае вырабы з гліны на абласной выставе “Цвяток радзімы васілька”. Мара Іны — адрадзіць вядомую на Дубровеншчыне марачоўскую свістульку: і па знешняму выгляду, і, абавязкова, па гучанню…

Дубровно, Дом ремёсел, мастера, фольклор, народное искусство, сувениры, история

Святлана Мікалаеўна Дземянкова — майстар па лапікаваму шыццю. Яна кожны год дапаўняе “Дыван сяброўства” новымі элементамі, якія прывозяць і дораць раёну госці — удзельнікі Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Усе, хто бачыў дыван, меў магчымасць як след разгледзець яго, адзначалі, што ён сшыты па-майстэрску: ні табе стыкаў, ні рубчыкаў, суцэльная гладкае палатно, хаця складаецца яно з асобных лапікаў тканіны.

Зусім нядаўна прыйшлі на працу ў Дом рамёстваў Таццяна Васільеўна Дробат (метадыст па вышыўцы крыжыкам) і Таццяна Валер’еўна Азарава (метадыст па ткацтву і габелену), якія маюць шмат думак і ідэй па развіццю сваёй творчасці, ствараюць свае вырабы і здзіўля-юць майстэрствам іншых.

Сама дырэктар Дома рамёстваў займаецца вырабам шэдэўраў са скуры.

—Люблю ствараць прыгожыя рэчы з дзяцінства, — прызнаецца Алена Захарава. — Уменне бачыць прыгажосць у паўсядзённым жыцці перадалося мне ад мамы Лідзіі Астапаўны, якая на працягу больш за 20 гадоў вяла гурток “Мяккая цацка” ў раённым Доме піянераў. Яна навучыла мяне ствараць прыгожыя рэчы з самых простых матэрыялаў. Вось, паглядзіце, у мяне ў руках каробачка з-пад цукерак “Кіндэр-сюрпрыз”. Што вы ў ёй бачыце? Прызнацца, я нічога дзіўнага не бачыла. Алена ж уявіла, што гэта “цельца” пчолкі, абвіла каробачку чорнымі рыскамі са скуры, прыклеіла на яго крылцы з поліэтылену, намалявала вочкі, прымацавала “жала”, умацавала “пчолку” на драўняную шпажку і паставіла ў вазон з кветкамі. Няхай “збірае нектар”. Вось так проста, прыгожа, арыгінальна ўсё атрымалася!

Дубровно, Дом ремёсел, мастера, фольклор, народное искусство, сувениры, история

Дом рамёстваў цесна супрацоўнічае з членамі народнага клуба “Дубрава”, якім кіруе Вольга Сяргееўна Аляксеева. Кожны месяц збіраюцца члены клуба ў Доме рамёстваў, абмяр-коўваюць свае творчыя планы, вучацца адзін у аднаго, удакладняюць графікі арганізацыі выстаў.

—Я таксама шмат гадоў з’яўлялася членам народнага клуба “Дубрава”, — апавядае Алена Захарава. — У клубе сабраліся ўсе масцітыя майстры народнай творчасці, якія адрадзілі рамёствы сваіх продкаў, праяўляюць цікавасць да ўсяго, чым займаліся іх дзеды і прадзеды, і стараюцца не толькі зберагчы, але і развіць іх традыцыі, напоўніць жывым сучасным зместам і перадаць сваё майстэрства маладым, тым, хто са школьных гадоў цікавіцца старажытнай творчасцю. Сярод такіх членаў клуба Клаўдзія Рыгораўна Гарэлікава, Валянціна Васільеўна Квір, Галіна Уладзіміраўна Шаўчэнка, Тамара Васільеўна Іванцова, Эдуард Ягоравіч Гендрых, Аляксандр Несцеравіч Марозаў. Кола іх інтарэсаў шырокае: лапікавае шыццё, пляценне і інкрустацыя саломкі, выраб лялькі, разьба па дрэву.

—Як ужываюцца ў такім творчым калектыве ўсе гэтыя людзі? — пытаюся ў дырэктара Дома рамёстваў.

—Ім няма чаго дзяліць, кожны займаецца сваёй справай. Больш таго, дапамагаюць адзін аднаму: вось, напрыклад, адна з супрацоўніц зрабіла вышываную абкладку для блакнота, а другая ўжо сшыла гэты блакнот. Усё натуральна, звычайныя рабочыя ўзаемаадносіны.

—Творчасць сваіх майстроў мы прапагандуем на штогадовых раённых выставах. На будучае плануем выязджаць з вырабамі за межы раёна, абсталяваць пастаянна дзеючую экспазіцыю сваёй прадукцыі на магістралі Брэст — Масква на базе якога-небудзь кафэ. Трэба, каб пра нашых майстроў ведалі і за мяжой. Хаця нас там ведаюць: кожны год мы рыхтуем сувеніры гасцям і ўдзельнікам фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Двойчы пабывалі за мяжой на святкаванні Дзён горада ў горадзе Белгарад-Днястроўскім (Украіна) і Краслава (Літва). Вярнуліся адтуль нашы майстры ўзрушаныя і з пустымі рукамі: усё што везлі на паказ, у іх раскуплялі мясцовыя жыхары ў якасці сувеніраў.

Знайшлося ў мяне для дырэктара Дома рамёстваў і пытанне аб тым, што не дае спакою ў паўсядзённай дзейнасці.

—Хочацца расшырыць штат Дома рамёстваў. Ёсць у нас вакансія метадыста разьбы па дрэву. Хацелася б развіць такі від мастацтва, як ганчарства. Патрэбны спецыялісты, робім заказы ў навучальныя ўстановы. Маладыя спецыялісты ў нас не затрымліваюцца доўга, бо невысокія зарплаты. Буду выяўляць умельцаў з ліку мясцовых жыхароў, разам вучыцца рамесніцкаму промыслу.

Дубровно, Дом ремёсел, мастера, фольклор, народное искусство, сувениры, история

Мне думаецца, што ўсё ў рабоце маладога дырэктара Дома рамёстваў будзе добра. Алена Уладзіміраўна на гэтай пасадзе працуе трэці год. Мае добрую практычную і тэарэтычную падрыхтоўку. Свае майстравыя навыкі яна шліфуе штодзённа: на рабоце і ў вольны час дома.

—Не магу заснуць, калі гадзіны 2-3 не пакарпею над сваімі вырабамі са скуры. Вечарамі і фантазія, і натхненне асабліва праяўляюцца. Чаму, сама не ведаю, — сарамліва ўсміхаецца мая суразмоўца.

А я, здаецца, ведаю: таму што Алена Захарава — творчы чалавек, які мае добрую базу для таго, каб не толькі самой плённа працаваць, але і вучыць творчасці іншых. Яна скончыла педагагічнае вучылішча, затым — універсітэт імя П.М.Машэрава, на працягу 9 гадоў працавала ў школе настаўніцай, завучам, яна ўмее вучыць і ладзіць з людзьмі. Ёй уласцівы творчы палёт фантазіі. Усе задаткі і аснова для рэалізацыі яе будучых творчых планаў — навідавоку!

Напярэдадні Дня работнікаў культуры мне стала вядома, што дырэктар Дома рамёстваў Алена Захарава названа лепшым культработнікам года. Прымайце нашы віншаванні, шаноўная Алена! Поспехаў Вам!

Лідзія ЧАПЯЛОВА

5 thoughts on “Дубровенский Дом ремесёл получил новую прописку

  • 07.10.2011 в 5:18 пп
    Permalink

    Круто! я бы сходил=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10.10.2011 в 1:38 пп
    Permalink

    почему про Лену Копытовскую Ничё нет? она там методист по ткачеству и работает уже больше 5 лет.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 10.10.2011 в 1:41 пп
    Permalink

    И Азарова, вроде как, лозой занимается

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 10.10.2011 в 4:18 пп
    Permalink

    Как всегда про молодых тишина,как будто и не работают.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 11.10.2011 в 7:07 дп
    Permalink

    Спасибо за советы насчёт молодых мастеров. Обязательно в ближайшие недели с ними встретимся и сделаем материалы об этих талантливых мастерах:)

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *