Гераічныя лёсы жанчын Дубровеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Дубровно, 9 мая, День Победы
Няўмольны час не стаіць на месцы, ляцяць гады, аддаляючы ў прасцяг гісторыі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. На вялікі жаль, на Дубровеншчыне ўжо няма жывых удзельнікаў тых вогненных падзей. Нашы сучаснікі ўжо ў большасці сваёй тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя часы, і аб гісторыі тых дзён ведаюць ужо толькі з падручнікаў, ці па фільмах з выкарыстаннем кінахронікі. Па ім можа скласціся ўражанне, што подзвігі на вайне былі ўласны толькі мужчынам. Але ж факты, як кажуць, упартая рэч. Дубровенцы добра ведаюць імя Ганны Нікандравай, якая ў адказны момант рашуча ўзняла байцоў у атаку. За той бой яна пасмяротна ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза.
Сярод франтавікоў было нямала прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва. Снайперы, артылерысты, медыцынскія работнікі. А колькі было тых, для каго фронтам стала пральня, дзе прыходзілася ад досвітку да досвітку церці акрываўленую, брудную салдацкую вопратку, бінты. Пад адкрытым небам, у любое надвор’е…
У Год беларускай жанчыны з нагоды Дня Перамогі мы вырашылі нагадаць пра некалькі жаночых лёсаў. Пра тых, хто чым мог дапамагаў фронту, а потым паднімаў з руін разбуранае жыццё.
У 2015 годзе на старонках газеты быў надрукаваны здымак, зроблены былым фотакарэспандэнтам раённай газеты «Дняпроўская праўда» Міхаілам Хутарэцкім. Май 1989 года. Ля будынка райваенкамата па вуліцы Лапанькова — невялікая група жанчын. На іх вопратцы баявыя ўзнагароды.
Дубровно, 9 мая, День Победы
На здымку злева — Кацярына Васільеўна Бычынская. У час вайны пасля кароткатэрміновых курсаў яна трапіла на фронт у якасці медыцынскай сястры. Прымала ўдзел у баях з ворагам на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах у складзе 292 медсанбата, 16-й асобнай медыцынскай роты ўзмацнення 43-й арміі.
Смаленск, Ржэў, Віцебск, Мінск, Кёнігсберг, Берлін — такі баявы шлях малодшага лейтэнанта медыцынскай службы К.В.Бычынскай шмат выратаваных жыццяў.
Ваенныя справы гэтай жанчыны Радзіма ацаніла ордэнам Айчынай вайны 2-й ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй».
Да ўходу на пенсію яна не адно дзесяцігоддзе аддала рабоце ў калектыве раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і 8 медалёў — такія ўзнагароды пасля вайны мела малодшы лейтэнант медыцынскай службы Ефрасіння Трыфанаўна Паўлава, якая рабіла на працягу ўсёй вайны ў складзе эвакашпіталю №3329 у якасці старшай медсястры.
Правей Е.Т.Паўлавай на здымку Лідзія Раманаўна Матыль. Лідзія Раманаўна — карэнная дубровенка. Як гэта не дзіўна, але вайна дапамагла дзяўчыне здзейсніць мару — стаць урачом. У 1940 годзе Лідзія паступіла ў Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту — так патрабаваў яе бацька.
У пачатку вайны разам з іншымі была мабілізавана на працоўны фронт — пад Масквой і Вязьмай узводзілі абарончыя збудаванні, рылі акопы. Восенню 1941 года інстытут, дзе вучылася Лідзія Матыль, эвакуіравалі ў г.Томск.
У гэтым горадзе дзяўчына падала заяву на фронт. Курсы медыцынскіх сясцёр, потым 736 зенітна-артылерыйскі полк супрацьпаветранай абароны. Баявы шлях Лідзіі Раманаўны Матыль і яе баявых сябровак закончыўся ў Румыніі, у горадзе Плаешці.
У свой час яна была адной з самых адметных асоб Дубровеншчыны: урач-педыятр, загадчык дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Дубровенскага раёна.
Чацвёртая злева — Вера Пятроўна Чарнова. Па нацыянальнасці яна ўкраінка. На фронт яе прызвалі ў лістападзе 1942 года, ваявала ў складзе 13-га артылерыйскага дывізіёна ў якасці камандзіра аддзялення радыёсувязі. Сяржант В.П.Чарнова прымала ўдзел у абароне і вызваленні гарадоў Чарнігаў, Калінін, Вялікія Лукі, Нясвіж, Гродна і інш. Вайна для дзяўчыны закончылася ў чэрвені 1945 года.
Так здарылася, што пасля вайны Вера Пятроўна апынулася ў Беларусі, на Дубровеншчыне. Тут жыла, працавала і выхоўвала дзяцей. Яе ваенна-баявыя справы адзначаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», ордэнам Айчынай вайны 2-й ступені.
Побач з Верай Пятроўнай яе родная сястра — Кацярына Пятроўна Топчый. Гэта жанчына ў якасці медыцынскай сястры прымала ўдзел у аперацыі «Баграціён» па вызваленні БССР, удзельнічала ў баях за гарады Кёнігсберг, Берлін, пакінула свой роспіс на сценах рэйхстага. Пасля вайны яна жыла ў далёкім Самаркандзе, а потым з Санкт-Пецярбурга кожны год напярэдадні Дня Перамогі альбо гадавіны вызвалення Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў К.П.Топчый прыязджала ў Дуброўна.
Аб подзвігах і ўчынках тысяч і тысяч жанчын-маці і маладых, яшчэ неакрэпшых дзяўчат напісаны сотні кніг, тысячы вершаў, створана шмат мастацкіх палотнаў, безліч мастацкіх і дакументальных фільмаў. Пра гісторыі гэтых жанчын мы таксама павінны ведаць і захоўваць памяць пра іх. Вось яшчэ некалькі лёсаў нашых зямлячак і іх запавет нашчадкам, якія былі надрукаваны ў розныя часы на старонках газеты.

Матруна Аляксандраўна Маханава
Дубровно, 9 мая, День Победы
прыйшла на фронт добраахвотніцай ў 1942 годзе. Спачатку рабіла разам з іншымі ўмацаванні ў будаўнічым батальёне. А потым пайшла санітаркай. Ваявала на 3-м Прыбалтыйскім фронце. Сколькі жыццяў выратавала — не лічыла. Але ж медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй» гавораць пра смеласць і рашучасць жанчыны. У мірны час яна працавала на розных вытворчых участках торфапрадпрыемства «Асінторф». У канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя яе ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

Ева СДубровно, 9 мая, День Победыямёнаўна Батура:
— У гады вайны я была сувязной партызанскага атрада, перанесла шмат выпрабаванняў у жыцці. Наша сям’я ўсю вайну захоўвала пераходзячы Чырвоны Сцяг, якім было ўзнагароджана торфапрадпрыемства напярэдадні яе. Рызыкавалі ўсе члены сям’і. Сцяг для нас быў сімвалам стойкасці, нязломнасці.
Таму, звяртаючыся да моладзі, прашу і заклінаю: будзьце непахісныя ў сваёй веры, служэнні роднай Айчыне, не схіляйцеся перад цяжкасцямі, смела і ўпэўнена глядзіце і ідзіце наперад.
Вы — дзеці краіны, якая выпакутавала права на незалежнасць. Ганарыцеся гэтым і будзьце яе вартыя!

 

Ніна Аляксандраўна Казлова, былая партызанская сувязная, звеннявая калгаса «Праўда», кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дубровно, 9 мая, День Победы— Тым, хто перажыў вайну, было цяжка і пасля яе. Але мы трымаліся, бо перажылі горшае, што было ў жыцці. Перамога здабыта нялёгкай цаной, вялікай колькасцю ахвяр.Таму ў мяне такое пажаданне да тых, каму мы перадаем права і магчымасць жыць пад мірным небам: паспрабуйце жыць і сваімі ўчынкамі даказаць, што вы вартыя нашай Перамогі.

 

 

Алена КАРСАКОВА.