Жители Волевковского сельского совета навели порядок на своей земле

Дубровно,Дубровенский, самоуправление,благоустройство, памятник черняховскому, гражданские кладбища

Аб ролі мясцовага самакіравання ў гэтым працэсе рэдакцыі паведаміў старшыня Валяўкоўскага сельвыканкама А.І.Кузьмянкоў.

Дубровно,Дубровенский, самоуправление,благоустройство, памятник черняховскому, гражданские кладбища

—На тэрыторыі нашага сельсавета размешчаны 22 населеныя пункты, у якіх пражываюць 1208 грамадзян. Найбольш густанаселеныя з іх тры: Ляды — 479 чалавек, Калінаўка — 303 чалавекі, Арловічы — 199 чалавек, — гаворыць Аляксандр Кузьмянкоў. — Задача сельвыканкама — праяўляць штодзённы клопат аб жыццядзейнасці ўсяго насельніцтва, у тым ліку арганізоўваць і накіроўваць работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, прыцягваць да ўдзелу ў ёй мясцовае насельніцтва.

У пачатку года я пабываў у кожным з 22 населеных пунктаў, дзе правёў сходы грамадзян, вывучыў пытанні, якія хвалююць людзей, сустрэўся с кіраўнікамі трох сельгаспрадпрыемстваў, якія функцыяніруюць на тэрыторыі сельсавета. З імі былі абмеркаваны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і паляпшэнні санітарнага стану тэрыторый у 2015 годзе.

Старэйшыны вёсак праяўляюць клопат аб падтрыманні парадку ў населеным пункце, добраўпарадкаванні вуліц, прыдамавых тэрыторый і збору добраахвотных ахвяранняў. Летась, напрыклад, такіх ахвяраванняў было сабрана 2 млн.627 тыс. рублёў. Асабліва актыўна правялі збор грошай жыхары аграгарадка Ляды (сабралі амаль 1,5 млн.рублёў).

Паказальны прыклад жыхароў аграгарадка Ляды. Сабраўшы грошы, яны самі прынялі ўдзел у навядзенні парадку на могілках “Закабыліца”: былі ліквідаваны дзве звалкі смецця, наведзены ідэальны парадак каля ўсіх адміністрацыйных пабудоў. Усім, хто прымаў удзел у рабоце, я ўдзячны за ініцыятыву і старанне.

Сельскі Савет дэпутатаў асобую ўвагу ўдзяляе навядзенню парадку і ўтрыманню ў добрым стане помнікаў, абеліскаў і воінскіх пахаванняў (іх у нас 10). Штогод тут наводзіцца парадак.

У 2014 годзе на воінскім пахаванні ў вёсцы Каз’яны былі спілаваны 5 дрэў, якія разрушалі помнікі, на іх месцы пасаджаны маладыя дрэўцы. На гэтыя работы з бюджэту сельскага Савета было патрачана больш за два мільёны рублёў.

Адрамантаваны помнік І.Д.Чарняхоўкага, прыведзены ў парадак пахаванні ў Калінаўцы. Не магу не падзякаваць работнікам Калінаўскага СДК і бібліятэкі за іх валанцёрскую дзейнасць. Штогод яны самастойна прыводзяць у парадак воінскія пахаванні ў вёсцы Міхалінава і Каз’яны.

Актыўна дапамагаюць нам праводзіць работы па добраўпарадкаванні сельгаспрадпрыемствы і гарадскія арганізацыі. КУСГП “Прыдняпроўскі” ў мінулым годзе выканала вялікую работу па добраўпарадкаванні: узвяло новую агароджу вакол сушыльнага комплекса і складскіх памяшканняў, механічных майстэрань, знос непрыгодных для жыцця дамоў у цэнтры аграгарадка і разрушанага склада, культурна-тэхнічныя работы па вуліцы Слабодская.

Дубровенская ПМС на тэрыторыі сельсавета выканала вялікі аб’ём культурна-тэхнічных работ.

Добраўпарадкаваннем у нас займаецца ўсё насельніцтва, дарослыя і дзеці. Наводзіцца парадак на падвор’ях, убіраюцца звалкі, выкошваецца пустазелле. Актыўна ўдзельнічаюць у гэтай справе і паказваюць прыклад у навядзенні парадку установы адукацыі, культуры, медыцынскія ўстановы, якія функцыяніруюць на тэрыторыі сельсавета.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны тры мініпалігоны, усе яны перададзены на баланс ЖКГ. Аднак пры неабходнасці нашы гаспадаркі выдзяляюць тэхніку для буртавання адходаў, а камунальная служба своечасова выконвае ўмовы дагавораў з насельніцвам па збору і вывазу смецця, выкатванні каналізацыйных сцёкаў.

Нашы людзі добра разумеюць, што ад іх саміх залежыць камфорт іх жыцця і стараюцца сваімі рукамі яго стварыць. А сельвыканкам дапамагае ім у гэтым.

Лідія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *