В Дубровно открылся районный информационно-туристический центр

З 2 па 8 чэрвеня 2025 года ў Беларусі праходзіла маштабная IV Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая заклікае папулярызаваць унутраны турызм і адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцяў. Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме. У акцыі прымаюць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы — больш за 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы.

У Дубровенскім раёне да акцыі далучыліся Дом рамёстваў, у якім адбыўся майстар-клас па кераміцы, і гісторыка-краязнаўчы музей, дзе праходзілі на гэтым тыдні бясплатныя экскурсіі. Характэрна, што менавіта ў перыяд правядзення акцыі ў Дуброўне адбылася цырымонія ўрачыстага ад
крыцця дзяржаўнай установы «Дубровенскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр». У ёй прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская.
— Вельмі сімвалічна, што цэнтр адкрываецца менавіта ў гэты час, — звярнула ўвагу Святлана Валер’еўна. — Дубровеншчына мае багаты турыстычны
патэнцыял: унікальныя традыцыі, гісторыю, гісторыка культурныя каштоўнасці. Мы хочам, каб грамадзяне нашай краіны і замежныя турысты пасапраўднаму ацанілікаларыт дубровенскай зямлі і ўскладаем вялікія надзеі на наш турыстычны інфармацыйны цэнтр. Ён даступны, размяшчаецца ў цэнтры горада, побач з установамі культуры, адукацыі, гасцініцай.
Намеснік старшыні ўручыла пасведчанне і ключы дырэктару цэнтра Алене Новікавай.

— Наш край багаты гісторыка-культурнай спадчынай, якая стагоддзямі была і застаецца яго здабыткам і гонарам, — падкрэсліла Алена Новікава. —
Перад намі стаіць задача як мага больш раскрыць турыстычны патэнцыял нашага раёна. Менавіта ў цэнтр будуць імкнуцца госці Дубровеншчыны, каб атрымаць вычарпальную інфармацыю аб тым, што яны змогуць убачыць і наведаць у нашым рэгіёне. Музычныя нумары аб багацці і прыгажосці нашай Радзімы, любові да яе выканалі выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі. Для ўдзельнікаў цырымоні і была праведзена экскурсія ў музей цэнтра і мініўрок у Школе бяспекі.


Дырэктар ЦДиМ Алена Бузо падзялілася сваімі эмоцыямі і думкамі:
— Прыемна, што турыстычны цэнтр адкрыты на базе нашай установы. Упэўненая, што ўсе арганізацыі раёна будуць цесна супрацоўнічаць, і мы ўсе разам будзем ствараць умовы для развіцця нашага раёну. Такія цэнтры вельмі патрэбны. Колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, з кожным годам расце. Яны павінны атрымліваць поўную і карысную інфармацыю праславутасці, якія ёсць у тым ліку і ў нашым раёне.
Пачатак пакладзены. Цепер задача плённа развіваць напрамкі розных відаў турызму. Работы наперадзе вельмі шмат.
Алена ЗАЙЦАВА