Полевые работы на Дубровенщине в разгаре

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, на 9 ліпеня ўсе сельгаспрадпрыемствы Дубровенскага раёна прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Убрана 25,3% плошчаў, намалочана 2005 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 23,3 ц/га.  У лідарах КУСГП імя Чарняхоўскага, дзе ўбралі 90% плошчаў, а лепшая ураджайнасць пакуль ў  ААТ «Якубава-Агра» — 33,1 ц/га.

На палях Дубровенскага раёна працуе 26 камбайнаў. Усяго патрэбна аграрыям убраць 3400 га азімага ячменю. Пачалося і прасаванне саломы.  Загатоўлена 321 тона. Агульна патрэбнасць у ёй састаўляе 27800 тон.

У цэлым тэмпы ўборкі ў два разы апераджаюць паказчыкі мінулага года. Акрамя таго, у раёне працягваецца корманарыхтоўка. За мінулы дзень было скошана 125 га, нарыхтавана 127 тон сена і 831 тону сенажа. Працаўнікі ААТ «Дубровенскі льнозавод» пракладваюць тэхналагічныя палосы на насенных участках льняных палеткаў.

Алена ЗАЙЦАВА