Врукопашную освобождали Дубровенский район советские солдаты

Дубровно, осовобождение, Победа, дубровенский район, битва, солдат, Великая Отечественная война

Апошнія месяцы перад вызваленнем…

Карта баёў набывае новыя абрысы. Знакаміты Беларускі выступ глыбока ўразецца ў размяшчэнне савецкіх войскаў. Заходні фронт раздзелены ў красавіку 1944 года на 2-гі і 3-ці Беларускія франты. Савецкае камандаванне задумвае знакамітую Беларускую наступальную аперацыю 1944 года пад кодавай назвай “Баграціён”.

Змены былі і ў кіраўніцтве савецкай арміяй. 3-ці Беларускі фронт узначаліў генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня — генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі. Начальнікам штаба фронта быў прызначаны генерал-лейтэнант (са жніўня 1944 года — генерал-палкоўнік) А.П.Пакроўскі.

Падзеі разгортваліся дынамічна.

Асноўны ўдар фронт наносіў на Мінскім напрамку, першым на гэтым напрамку быў часткова вызвалены Дубровенскі раён.

Між тым, у войсках фронта, які ў гэты час складалі 39-я, 5-я арміі, 11-я гвар дзейская армія, 5-я гвардзейская танкавая армія, 1-я паветраная армія, разгарнулася грандыёзная, напружаная, але скрытная падрыхтоўка да рашаючага наступлення.

У арміі фронта ішло ўзмоцненае папаўненне жывой сілай і тэхнікай, да пачатку наступальных дзеянняў войскі фронта налічвалі 390 тысяч салдат і афіцэраў.

Калі ж гаварыць аб узбраенні — да рашаючага часу войскі фронта мелі 1169 танкаў, 641 самаходна-артылерыйскую ўстаноўку, 1175 супрацьтанкавых гармат, 689 установак ракетнай артылерыі, 1864 самалёты і г.д.

Вяліся вялікая баявая вучоба і палітыка-выхаваўчая работа сярод папаўнення, на што асаблівую ўвагу звяртаў І.Д.Чарняхоўскі, які сам у Чырвонай Арміі служыў з 1924 года.

У той жа час не спыняліся так называемыя баі мясцовага значэння і іншыя баявыя дзеянні, у якіх вызначаліся як асобныя воіны, так і цэлыя падраздзяленні. Так было да апошняга дня генеральнага наступлення ў аперацыі “Баграціён” — да 23 чэрвеня 1944 года.

У свой час у газеце “Дняпроўская праўда” ў заметцы “Снайпер Маша” расказвалася:

“У сакавіку 1944 года Марыя Марозава з’явілася ў 306-м стралковым палку 62-й стралковай дывізіі для далейшага праходжання службы. Полк займаў абарону на тэрыторыі Дубровенскага раёна.

Дубровно, Мария Морозова, снайпер, Великая отечественная война, женщина

—Была цёмная красавіцкая ноч, — успамінала Марыя Іванаўна. — Атрымаўшы сектар абстрэлу, я стала чакаць раніцы. Ад напружання слязіліся вочы, нямелі рукі, хоць снайперу гэта дапускаць нельза.

Але зразумейце маё становішча: я, дзяўчына, адна перад варожай пазіцыяй. Ды вось, нарэшце, у перадранішняй шэрані мільганула постаць гітлераўца. Плаўны націск на спускавы кручок вінтоўкі — і фашыст, узмахнуўшы рукамі, упаў.

Так быў адкрыты баявы рахунак снайпера Марыі Марозавай. На Дубровеншчыне з красавіка да 23 чэрвеня 1944 года яна знішчыла 23 гітлераўцаў.

…Да канца вайны яна давяла свой асабісты рахунак знішчаных гітлераўцаў да 75.

За баявыя заслугі Марыя Іванаўна ўзнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, многімі медалямі”.

Так змагалася дзяўчына родам з падмаскоўнага сяла Дзьякаўскае, якая пасля вайны стала жыць у Мінску і была сфатаграфавана ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны перад баявым сцягам сваёй дывізіі.

А вось радкі з пісьма краязнаўцаў Дубровенскага СПТВ-35 удзельнікам вызвалення Дубровеншчыны, ветэранам 11-й гвардзейскай арміі, якой камандаваў генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі:

Дубровно, Галицкий, 11 гвардейская дивизия, Дубровенский район“На тэрыторыі нашага раёна байцы, сяржанты і афіцэры вашай слаўнай дывізіі ў час аперацыі “Баграціён” у чэрвені 1944 года праявілі беззапаветны гераізм, мужнасць і адвагу… 22 чэрвеня 1944 года, напярэдадні пачатку аперацыі “Баграціён”, батальён капітана Андрыянава 58-га гвардзейскага стралковага палка правёў разведку боем. Нечаканай начной атакай батальён уварваўся ў баявыя парадкі праціўніка. У рукапашным паядынку нашы воіны захапілі ў палон восем гітлераўцаў і разведалі агнявую сістэму праціўніка. У баі вызначыліся кулямётчык Аляксандр Талкачоў, мінамётчыкі батарэі 120 мм мінамётаў гвардыі капітана І.П.Кандраценка, камандзіры супрацьтанкавых гармат сяржант Мікалай Віктараў, старшы сяржант Закір Камалаў, гвардыі радавы Кузін, малодшы сяржант Нізам Сіразееў, сяржант Сурыкаў, камуністы Кіслухін, Смірноў, Акішаў, Белазерцаў, Андрэй Баранаў, малодшы лейтэнант Багданаў і многія іншыя байцы, сяржанты і афіцэры. Спробы немцаў аднавіць страчаныя пазіцыі не ўвянчаліся поспехам. Батальён трывала ўтрымліваў заняты рубеж.

Задача, пастаўленая батальёну, была выканана: агнявая сістэма праціўніка на гэтым участку фронта была разведана, а захопленыя ў баі палонныя далі каштоўныя звесткі.

За ўзорнае выкананне баявога задання камандуючы арміяй уручыў камбату Андрыянаву ордэн Чырвонага Сцяга. Больш за 80 салдат, сяржантаў і афіцэраў гэтага батальёна былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі…

У 1982 годзе будзе адчынены музей баявой славы ў Дубровенскім СПТВ-35. У ім будзе адлюстраваны і баявы шлях вашай дывізіі…”.

Вось такая сувязь часоў і пакаленняў, а пісьмо заканчваецца так: “Моцнага вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту, дарагія ветэраны!”

Ад баявых дзеянняў савецкіх войск на фронце нельга адрываць баявыя дзеянні савецкіх патрыётаў у варожым тыле. Тут будзе вельмі дарэчы прыпомніць “рэйкавую вайну” — умоўную назву аперацыі партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак.

На Беларусі ў 1943-1944 гадах “рэйкавая вайна” праводзілася ў 3 этапы, маштабы яе проста здзіўляюць уяўленне, як і шкода, нанесеная ворагу. Трэці этап гэтай вайны пачаўся ў ноч на 6 чэрвеня 1944 года, быў узгоднены з дзеяннямі Чырвонай Арміі, ахапіў усю акупіраваную тэрыторыю Беларусі і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі.

У радах народных мсціўцаў было нямала ўраджэнцаў Дубровеншчыны. Яны набліжалі вызваленне роднага краю і з поўным правам ганарыліся сваім удзелам у гэтай вялікай усенароднай падзеі.

Фёдар КУЛАКОЎ

8 thoughts on “Врукопашную освобождали Дубровенский район советские солдаты

  • 18.05.2011 в 10:00 пп
    Permalink

    Подскажите пожалуйста в Дубровинском р-оне есть оз.Афонасьевское,на расстоянии 500 метров есть лес.В этом лесу должны быть братские могилы.Погибших в 1944 году в июне месяце.На этом месте есть какой то мемориал,или останки перенесли.В этих местах погиб мой дед.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.05.2011 в 5:44 дп
    Permalink

    Роман, надеемся, что следующие сведения Вам пригодятся 🙂

    Действительно, в этом лесу были братские могилы. Но останки солдат были оттуда перевезены и перезахоронены в послевоенное время в братской могиле в деревне Петрики Дубровенского района (8000 солдат). Имена воинов занесены на мемориальные плиты. Если фамилия вашего деда – Корнеев, то в Петриках на плитах значатся, по крайней мере, четыре человека (с такой фамилией).

    Подробную информацию можно узнать у человека, много лет посвятившему поискам и установлению имён солдат, — Алексея Яковлевича Гаврутикова. Телефоны: (8-02137) 4-14-26 или 4-11-89. Адрес: 211040, Витебская обл., г. Дубровно, ул. Комсомольская, 18 (Дубровенская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов).
    С уважением, «Днепровка»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16.05.2012 в 2:14 пп
    Permalink

    Уважаемый Алексей Яковлевич!Я собираюсь посетить могилу дяди -Грохольского Павла Иннокентьевича 1925, умершего от ран в госпитале и захороненного скорее всего в селе Петрики, Дубровенского района.Можете ли вы подтвердить эти данные? И как доехать до места захоронения?Живу я в Сибири г. Иркутске. У дяди жив младший брат, тоже участник войны.Ему 87 лет.По его просьбе я и хочу приехать.С уважением Ольга Владимировна Сенотрусова.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 17.05.2012 в 7:32 пп
    Permalink

    Уважаемая Ольга Владимировна!
    Вечером просмотрела официальные списки погибших воинов Красной Армии, захороненных в деревне Петрики. Нашла единственного солдата с похожими инициалами. Дословно:
    «Грахольский Павел Александрович, родился в 1904 году, рядовой, погиб 24 июня 1944 года».

    Завтра ещё раз проконсультируюсь с Алексеем Яковлевичем. Может, у него есть данные посвежее и точнее.

    А до братской могилы в Петриках вам лучше добраться так: сначала до белорусского города Орша (это крупный железнодорожный узел). И кроме того Орша находится в 16 км от Дубровно (автобусы ходят сюда практически каждый час с 6 утра и до 8 вечера). В Дубровно вам нужно будет обратиться в райисполком: либо в Совет ветеранов к Алексею Яковлевичу Гаврутикову (работает с понедельника по пятницу до обеда), либо в идеологический отдел (работает с понедельника по пятницу, с 8 утра до 5 вечера). Если вы с ними заранее свяжетесь по телефону, то, конечно же, можно договориться и на выходные. Эти люди и помогут вам добраться до захоронения в Петриках.

    Безусловно, мы, редакция газеты «Днепровская правда», также готовы вам оказать всяческую помощь. Будем на связи!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.05.2012 в 6:21 дп
    Permalink

    Сегодня утром проконсультировалась с Алексеем Яковлевичем. Посмотрели по базе данных: конкретно Грохольского Павла Иннокентьевича не нашли в захоронениях по Дубровенскому району.
    Но всё-таки после войны прошло много лет, поэтому имеющийся в наших данных Грахольский Павел Александрович вполне может оказаться разыскиваемым вами дядей. Может, данные были неправильно записаны. Кроме того, фамилия редкая: вчера, помимо Петриков, просмотрела все захоронения Дубровенщины, а сегодня и Алексей Яковлевич подтвердил — больше у нас нет солдат с такой (или даже похожей) фамилией.
    Дополнительные сведения: Грахольский Павел Александрович скончался от ран в 466 полевом подвижном госпитале (ППГ).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.08.2013 в 2:30 пп
    Permalink

    Здравствуйте! Наш родственник Кравцов Александр Петрович 1923 г.р. ефрейтор,командир орудия,208 сд, погиб 25.11.43 г.(согласно ОБД Мемориал-28.11.43 г.) и похоронен в братской могиле в деревне Петрики Дубровенского района.Сохранилась ли в настоящее время эта могила? И к какому сельсовету относится деревня?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.08.2013 в 12:03 пп
    Permalink

    Воинское захоронение «Петрики» расположенео на территории Застенковского сельского совета

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 09.08.2013 в 8:49 пп
    Permalink

    Благодарю,Александра!Нам помог Гаврутиков А.Я. и прислал нам даже фото с могильной плитой,с именем Крацова А.П.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *