В нашем районе действует единственный на Витебщине питомник по выведению пчеломаток

Дубровно,Дубровенский,пчёлы,мёд,питомник

Падрабязную інфармацыю аб дзейнасці пчолагадавальніка нам параілі атрымаць у сына У.Лепешава — Дзмітрыя, які па сутнасці з’яўляецца галоўным тэхнолагам гаспадаркі.
Ён прызначыў спатканне на пчальніку, які размешчаны на ўзлеску непадалёку ад вёскі Новая Тухіня, дзе стаіць дом Лепешавых і размяшчаецца база фермерскай гаспадаркі. Свяціла сонейка, і мы пад манатонны гук пчол уключыліся ў размову. Мы даведаліся, што дзевяць гадоў назад, у 2006 годзе на сямейным савеце прынялі рашэнне стварыць фермерскую гаспадарку па развядзенні племянных пчол і рэалізацыі іх арганізацыям, якія маюць пчальнікі, і пчалярам-аматарам. Некалькі гадоў пайшло на стварэнне матэрыяльнай базы і развядзенне пчол. Пачыналі сваю дзейнасць, маючы дзве пчаліныя сям’і, а сёння — каля 300 сямей.
У 2010 годзе фермерская гаспадарка была атэставана дзяржаўнай камісіяй як гадавальнік племянных пчоламатак, і нам выдалі адпаведны сертыфікат. На Віцебшчыне такая гаспадарка адзіная. Яе дзейнасць курыруюць спецыялісты аддзела пчалярства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэта па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама.
Штогод у Германіі набываюць племянных пчоламатак еўрапейскіх парод “карніка” ці “краінка”. На пчальніку гадавальніка яны ствараюць сем’і, праходзяць акліматызацыю. Ад гэтых мацярынскіх сем’яў, прайшоўшых праверку, адбіраюцца племянныя пчоламатакі пакалення F-1 і рэалізуюцца ўсім, хто дае заяўкі: лясгасам, арганізацыям, якія маюць пчальнікі, пчалярам-аматарам. За год гаспадарка прадае каля 1 тысячы племянных пчоламатак.
Адзначым, што калі ў прыродзе апладатварэнне пчоламатак адбываецца трутнямі ў час іх палёту, то на гэтым пчальніку — пад кантролем чалавека. Яны наладзілі штучнае асемяненне пчоламатак.
Такім чынам удалося асвоіць справу развядзення племянных пчол на высокім тэхналагічным узроўні.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *