Молодые специалисты прибывают на первые рабочие места в сельхозпредприятия Дубровенщины
Гавораць «з карабля на баль». Для маладога спецыяліста Уладзіслава Лаўрова атрымалася з дакладнасцю наадварот: пасля выпускнога балю ў БДСХА ён трапіў да караблёў палёў ААТ «Якубава-Агра» ў самы гарачы час жніва. Мы сустрэлі маладога агранома на полі, дзе ён пільна сачыў за якасцю абмалота.
— Я родам з Горак, скончыў агра-тэхналагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Ня гледзячы на тое што трапіў на гэты факультэт амаль выпадкова, вучыцца было цікава. Па размеркаванні мяне накіравалі ў ААТ «Якубава Агра». Тут сустрэлі добра, прадаставілі жыллё: двухпакаёвую добраўпарадкаваную кватэру на дваіх з другім маладым спецыялістам. Зараз трэба працаваць, паказваць ўсё, чаму навучыўся, і атрымліваць працоўны вопыт з дапамогай старэйшых таварышаў, — шчыра ўсміхаючыся, адзначыў Уладзіслаў.
На момант нашай сустрэчы ішоў толькі трэцці дзень яго працоўнай біяграфіі. Але ў нас была магчымасць паназіраць і запэўніцца, што малады спецыяліст добрасумленна выконвае даручаную яму справу.
Кіраўнік прадпрыемства Наталля Шэндрык адзначыла, што яе патрабаванні выконвае юнак дакладна і выказала спадзяванне, што атрымаецца добры спецыяліст. Пажадаем Уладзіславу Лаўрову і ўсім маладым спецыялістам, якія гэтымі днямі робяць першыя прафесійныя крокі, каб іх працоўны шлях быў шырокім і роўным, каб сустракаліся добрыя людзі на гэтым шляху, а ўсе намаганні ў працы прыносілі задавальненне ад якасна выкананай работы.
Алена КАРСАКОВА.