Все магазины Дубровенского райпо предложат приятные предновогодние скидки на товары
На гэтым здымку вы бачыце першага намесніка старшыні праўлення Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства Тамару Аляксандраўну Пырсакаву і справавода райпа Наталлю Мікалаеўну Скідан. Кола абавязкаў у кожнай з гэтых жанчын сваё, аднак аб’ядноўвае іх на рабоце агульная зацікаўленасць у тым, каб спажыўкааперацыя раёна паспяхова развівалася, поўнасцю задавальняла патрэбы насельніцтва ў забеспячэнні таварамі паўсядзённага попыту, а прадпрыемства ў цэлым — паспяхова выконвала планы па тавараабароту, выкананне якога забяспечвалі б работнікі прылаўка.
Вось і зараз, акрамя выканання сваіх непасрэдных абавязкаў, і Тамара Аляксандраўна Пырсакава, і Наталля Мікалаеўна Скідан разам з іншымі спецыялістамі раённага спажывецкага таварыства трымаюць на кантролі пытанні фарміравання і рэалізацыі навагодніх падарункаў для дзяцей прадпрыемствам, арганізацыяім і ўстановам раёна, арганізацыі пераднавагодняга гандлю тавараў паўсядзённага попыту са скідкамі, рэалізацыі навагодніх ёлак, правядзення калядных кірмашоў і перадсвяточнага, у тым ліку і выязнога гандлю. Па словах Тамары Аляксандраўны Пырсакавай, ва ўсе гандлёвыя кропкі разаслана інфармацыя аб пераднавагодніх скідках, якая вывешана на відным месцы ва ўсіх магазінах.
Лідзія ЧАПЯЛОВА
Ух-ты ,это самое…………………и не только самое
Рейтинг комментария:
0
0