В Дубровенском районе завершена уборка льна
Ільнаводы раёна завяршылі церабленне лёну на 2508 гектарах. Нарыхтавана 440 тон насення лёну, 410 з якіх механізатарамі ААТ “Дубровенскі льнозавод”.
У гэтыя дні на палетках ільнозавода, якія сёлета размешчаны на 2000 гектараў, актыўным чынам вядуцца работы па ўборцы трасты. Па стане на 23 жніўня льносыравіна закручана ў рулоны на 620 гектарах, або 31 працэнтах плошчаў. 1600 тон трасты ўжо дастаўлена і ўкладзена пад завадскія шохі.
Каб ільносыравіна хутчэй па¬спявала на 1250 гектарах праве¬дзена абарочванне стужак, на 840 — успушванне. Да абарочвання трасты прыступілі ААТ “Якубава-Агра”, “Баброва-Агра”, “Праўда-С” і КУСГП “Зарубы”. У ААТ “Праўда-С” пачалі уборку трасты, якая ўжо запрасавана на 12 гектарах.
Учора пабываў у Арэхаўску, угледзеў мясцовы льнозавод. Першае ўражанне – лён па-сапраўднаму старажыл нашых месцаў. Лініі электраперадач побач з Арэхаўскім льнозаводом абвешаны «гірляндамі» беларускага «шоўку». А дах на воданапорнай вежы побач са школай стаў прыдатнай глебай для яго росту «пад аблокамі». )
Я ўвогуле вельмі паважаю сельскую працу, асабліва сумленную і непрадузятую. Яшчэ ў школе нас вучылі правільна збіраць снапы з лёну, і ставіць іх у «пірамідкі» для прасушкі. І ўжо тады чамусцьі прыходзіла крыўда, калі бачыў, як частка гэтай працы апынулася бескарыснай, хоць і аплочанай: пірамідкі руйнаваліся і гнілі, або ў лепшым выпадку, потым збіраліся для подсцілу жывёле. Зараз, здаецца ў кіраўнікоў больш адказнае стаўленне. Хоць… Крыўдна, што маючы амаль ідэальныя ўмовы для вырошчвання лёну, мы тым не менш, для экспартных «брэндаў» выкарыстоўваем імпартную сыравіну. Крыўдна па-чалавечы. А матэматычна – у квадраце!
Рейтинг комментария:
0
0