Назад в прошлое: Фашистская пропаганда сбрасывала на Дубровно… листовки
У час вайны вяліся не толькі прамыя ваенныя дзеянні, але прымяняліся і розныя формы ўскоснага ўздзеяння на праціўніка. Адна з такіх формаў — раскідванне фашыстамі з самалётаў лістовак над размяшчэннем нашых войск. Так было і ў Дубровенскім раёне.
Не магу дакладна ўспомніць, калі і якім чынам трапілі ў рэдакцыю тры такія лістоўкі. Трымаю ў руках шэрыя, пабурэлыя, пажоўклыя лісткі, якія неслі ў сабе не малы прапагандысцка-агітацыйны зарад, накіраваны на людзей без цвёрдых перакананняў ці слабых духам.
Першыя дзве лістоўкі выпушчаны ў лістападзе 1943 года, калі наступленне нашых войск на тэрыторыі Дубровенскага і суседніх раёнаў практычна захліснулася і войскі перайшлі да нялёгкай абароны.
Вось скарочаны тэкст першай лістоўкі (арфаграфія і пунктуацыя арыгінала).
«Красноармейцы! Вы вероятно стали думать, что мы и дальше будем добровольно отдавать вам города и деревни. Последние недели показали вам насколько немцы позволили вам продвинуться. Вы вероятно думаете, что стоит только подтянуть побольше артиллерии и бросить на наши линии побольше людей, чтобы сделать детской игрой ваше продвижение до границы, что немецкие части слабы… Откуда берутся все эти лживые умышления. Они зарождаются в праздных головах московских жидов, окруженных русскими женщинами и девушками. Почему привлечены на службу женщины в качестве санитарок, телефонисток и т.д.? Чтобы они удовлетворяли похоть ваших офицеров, вам остается облизываться… Что получаете вы от жизни? Впереди вас немцы, за вашей спиной заградительные отряды НКВД, открывающие по вас пулеметный огонь, когда вам приходится отступать…».
З апошнім довадам варта пагадзіцца, хоць трэба мець на ўвазе, што заграджальныя атрады былі і ў нямецкай арміі і ўведзены яны былі нават раней, чым у нашай.
На другой старонцы гэтай лістоўкі чытаем:
«Пора положить этому конец! Перебегайте или сдавайтесь в плен! Мы вовсе не желаем сражаться против вас — русских. Мы сражаемся против жидо-большевицкой шайки и отбросов, засевших в НКВД. За последние дни вас почти не кормили. Ваши командиры знают, где вкусная еда. Они говорят вам: «Достаньте еду у немцев». Ну и следуйте их приказу, перебегайте!.. Неужели вы верите в победу большевиков на том основании, что мы уступили вам некоторую территорию?.. Над нами не каплет, нам незачем торопиться. Нам незачем вас обманывать. Вы наверно не забыли нашей ударной мощи и знаете, что в случае нашего удара, вам не удержаться… Пропуск действителен для неограниченного числа бойцов, командиров и политработников РККА, переходящих на сторону Германских Вооруженных Сил, их союзников…».
Тут таксама не лішнімі будуць кароткія каментарыі.
«Мы вовсе не желаем сражаться против вас — русских…».
Хлусня! За новыя землі для трэцяга рэйха і ваявала нямецкая армія, за новыя багацці. Інакш для чаго былі войны за пакарэнне многіх еўрапейскіх дзяржаў, у якіх быў такі ж, як і ў Германіі, капіталістычны лад?
«… мы уступили вам некоторую территорию». Тэрыторыю ад Волгі, Сталінграда да Беларусі нельга назваць усяго толькі “некоторой”, гэта — агромістая тэрыторыя, на якой фашысты пацярпелі не адно паражэнне. Гэта якраз развейвае апошняе сцвярджэнне, «что в случае нашего удара, вам не удержаться».
Так, па тым часе нямецкая армія яшчэ была здольная на моцныя ўдары, але стрымаць ужо нікога не магла і не змагла — ні Чырвоную Армію з усходу, ні войскі нашых саюзнікаў з захаду. Грандыёзным ударам па ворагу з’явілася добра знаёмая нам аперацыя “Баграціён”.
«За последние дни вас почти не кормили». Не магу не сказаць, як было з харчаваннем салдат, а вось што ў абароне зімой 1943-1944 гадоў ім сапраўды было вельмі не салодка, то гэта факт. Па ўспамінах удзельніка вызвалення Дубровеншчыны, былога камандзіра 123-га стралковага палка 62-й стралковай дывізіі палкоўніка В.П.Слаўнова: «…пачалася барацьба з новым ворагам: з лютай сцюжай, снежнай стыхіяй. Замяло дарогі. Падвод хапала толькі на тое, каб падвозіць боепрыпасы, прадукты і паліва для кухняў. Зямлянкі ж абагравалі торфам, дастаўляючы яго ноччу з нейтральнай паласы на плашч-палатках, а то нават і толам. Цяжка было салдатам на баявых пастах. Для іх стваралі пункты абагрэву, але іх не хапала, бо ў многіх населеных пунктах не ўцалела ніводнага будынка.Але нашы мужныя воіны не давалі ворагу спакою… Пазіцыйная вайна была зацятая, упартая. Гэта была вайна на выпрабаванне волі, вытрымкі, загартоўкі”.
Абяцаны ў лістоўках нямецкі рай і парадак не вабіў савецкіх воінаў, у іх было іншае жаданне: хутчэй вызваліць ад ворага родную зямлю, а яго, ворага, знішчыць.
Другая нямецкая лістоўка, якую я маю, меншая па памерах і ў многім паўтарае першую. Унізе яе, напэўна, традыцыйнае: “Пропуск. Эта листовка действительна для неограниченного числа перебежчиков-красноармейцев и офицеров» (з дублем на нямецкай мове).
А вышэй, пад падзагалоўкам «Здесь красная армия истечет кровью» даецца такі тэкст:
«Вам ведь известны громадные потери в полках при безуспешных атаках 29 октября.
Красноармейцы, близится день освобождения вашего отечества от угнетателя — Сталина. Спасайте свою жизнь для лучшего будущего. Перебегайте, — и вы будете жить».
Ёсць яшчэ ў лістоўцы сцвярджэнне, што “германская армия отошла и заняла позиции ближе к центрам снабжения”.
Гэта не адпавядае сапраўднасці. Не адышла, а адступіла пад націскам савецкіх войск на Аршанскім напрамку.
А вось «…громадные потери в полках» трэба прызнаць, бо гэты ўчастак фронта, “восточный вал”, вораг умацаваў да магутнасці амаль неверагоднай. І ў канцы лістапада 1943 года на тэрыторыі Дубровенскага раёна склалася такое становішча, што сіл для працягу наступлення нашых войск ужо не мелася, у пачатку снежня 1943 года яны вымушаны былі перайсці да абароны, якая працягвалася да 23 чэрвеня 1944 года.
Але не быў зломлены дух савецкіх байцоў і камандзіраў, і фашысцкая прапаганда не спыняе свае заклікі-заклінанні ў іх бок. Вось загаловак трэцяй лістоўкі, выдадзенай 23 лютага 1944 года, калі тут і нашы, і нямецкія войскі стаялі ў абароне:
«Волк и Иуда-предатель!
Сошлись друзья — Сталин и Сергий!
И это не удивительно! Когда выгодно, два дельца всегда отыщут друг друга.
Сталин и Сергий не хотят уходить с арены, они уцепились за свою власть и готовы ради этого обманывать русский народ, заставляют его погибать и умирать с голоду!
Сталин, сделавшись волком в овечьей шкуре, полагает, что русский народ способен так быстро позабыть совершенные им, Сталиным, убийства священников и надругательства над церковью.
Но тени убитых Сталиным священников и оскверненные им церкви будут вечно взывать к суду над ним!
И уже никакое христианское облачение не спасет этого дьявола в Кремле от небесной кары Правосудия!
Сергий же стал Иудой, предателем!
За 30 сребреников предал он православную религию!..
Сергий — не священник! Он продался! Он — исчадие дьявола!
Волк Сталин и Иуда-предатель Сергий выдали религию дьяволу!
Так беги же от этого ада! Беги от этого обмана! Нет никакого смысла погибать из-за дьявола и ада! Беги туда, где свобода! Возвращайся в лоно православной церкви!
Кто не имеет пропуска, может переходить с иконкой. Иконка защитит тебя и сохранит тебе жизнь.
Твои православные освобожденные братья!»
На першы погляд вельмі нават кранальна. Але толькі на першы погляд. Глянем глыбей.
Немцы самі на захопленай тэрыторыі ператваралі праваслаўныя цэрквы ў канюшні, прайшоўшыя доўгі шлях франтавікі самі бачылі гэта.
Пра Сталіна гаварыць не будзем, ён не быў “волком в овечьей шкуре”, у час вайны ён быў на сваім месцы.
Пра Сергія ў кароткай энцыклапедыі «Великая Отечественная война 1941-1954» (Масква, 1985) сказана так:
«Сергий (до пострижения в монахи в 1890 — Иван Николаевич Страгородский) (1867-1944), патриарх Московский и всея Руси (с сент. 1943)… С 1934 митрополит Московский и Коломенский, одноврем. В 1937-43 патриарший местоблюститель, возглавляющий Русскую православную церковь. 22 июня 1941 обратился с посланием к духовенству и верующим с призывом активно помогать в защите Родины от нем. фаш. захватчиков. Всего за годы войны было 23 таких послания, призывающих к борьбе с врагом. Руководил деятельностью церкви по сбору средств в Фонд обороны, гневно осуждал сотрудничество нек-рой части духовенства с нем.фаш. оккупантами».
Так, на фронце было шмат веруючых салдат, асабліва старэйшага ўзросту. Дома засталіся маці, жонкі, сёстры, якія таксама маліліся Богу за сваіх сыноў, мужоў, братоў. У час вайны націск на рэлігію ўпаў, інакш было нельга. І колькі памятае сябе Русь, свяшчэннікі заўсёды падтрымлівалі сваю Айчыну, натхнялі яе воінства на свяшчэнную барацьбу з захопнікамі. Так было і ў 1941-1945 гадах.
Таму, думаецца, і гэтая нямецкая лістоўка “біла” міма цэлі: Сергій не быў “Иудой-предателем».
Але ішла вайна, якую немцы ўжо прайгравалі, і, каб паправіць становішча, усе сродкі былі добрыя.
Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што аналагічныя дзеянні вяліся і з нашага боку. У названай мной энцыклапедыі ў артыкуле “Военнопленные” сказана:
«Стремясь прекратить излишнее кровопролитие, Сов. командование в «листовках-пропусках в плен», в звуковой, радио- и др. агитации, в ультиматумах к окруженным частям пр-ка призывало вражеских солдат и офицеров сдаваться в плен… Сов. воен. – политич. пропаганда на пр-ка сочеталась с работой иностр. интернационалистов, в т.ч. В. – антифашистов, к-рые, перейдя на сторону Сов. Армии, добровольно агитировали своих соотечест-венников покончить с войной и фашизмом, сдаваться в плен».
Тут трэба бачыць кардынальную розніцу ў мэтах нямецкай і савецкай агітацыі. Немцы агітавалі пераходзіць на іх бок, калі самі адступалі, беглі з чужой зямлі. Нашы — калі білі і гналі іх, заганялі “ў катлы”, але не хацелі лішняга кровапраліцця. Немцы імкнуліся ўратаваць фашызм, нашы — знішчыць яго, пазбавіць ад яго не толькі сваю Радзіму, але і ўсю Еўропу.
Словы могуць быць падобнымі, нават аднолькавымі па гучанню. Але хлуслівымі ці праўдзівымі па сэнсу, па зместу ў іх укладзенаму. Нямецкая агітацыя несла ядавітае, хлуслівае слова.
Фёдар КУЛАКОЎ