В Дубровенском доме культуры царило «Цветочное настроение»

Дубровно,Дубровенский, РДК,творчество, цветы, букеты, композиция

У краіне духмяных кветак

Вы бачылі калі-небудзь багіню Флору? Не? А вось жыхарам нашага маленькага ўтульнага горада пашчасціла з ёй пазнаёміцца. Яна (Марына Вароніна, дырэктар Дубровенскай райкінавідыасеткі) у аўторак у РДК адкрывала цудоўнейшую выставу кветак «Кветкавы настрой». А якія ж там кампазіцыі незвычайныя, проста дзіву даешся, адкуль бяруцца ў людзей такія задумы. Але ж і творчы народ жыве на Дубровеншчыне!

У гэтым годзе ўсім удзельнікам, якіх было нямала, прыйшлося паламаць галаву над кампазіцыямі. Адразу ўзнікае пытанне: чаму? Ды вельмі проста, надвор’е нас не радавала летам: то навальніца і дзікі вецер, то град, памерам амаль з курынае яйка, тут дрэва не вытрымае, не тое, што кветка.
І калі дубровенцы пачулі пра конкурс, доўга думалі, што ж можна зрабіць з таго, што ў кветніку ўцалела. І, скажу я вам, няблага ў іх атрымалася! Чаго тут толькі не ўбачыш: і вясёлыя выратавальнікі, і салодкая парачка, і маманценак, і куранятка, кветкавая кніга, і куфар са скарбам, і стажок сена, усяго і не пералічыш, трэба ўсе на свае вочы пабачыць.

В фойе РДК прошла выставка цветочных композиций. Чем на сей раз удивили зрителей и жюри коллективы, принявшие в выставке участие…

Так, складана прыйшлося журы, але яны добра справіліся са сваёй нялегкай задачай. У склад судзейскай камісіі ўвайшлі: галоўны спецыяліст аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Інэса Вітальеўна Крукоўская, галоўны бухгалтар інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Таццяна Аляксандраўна Вароніна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Дубровенскага райвыканкама Аксана Іванаўна Петрыкава.

В фойе РДК прошла выставка цветочных композиций. Чем на сей раз удивили зрителей и жюри коллективы, принявшие в выставке участие…

Пакуль журы абмяркоўвала работы, багіня Флорa вырашыла даведацца, як нарадзілася кожная кампазіцыя.
«Гэта задума ўсяго калектыву. Гэты год — Год кнігі, і мы вырашылі не адыходзіць ад гэтай тэматыкі. Бо бібліятэкар – захавальнік каштоўнасцей, таму наша кампазіцыя называецца «Неугасающие ценности». А для таго, каб чалавек захацеў пыдысці і адкрыць кнігу, мы зрабілі такую вось закладку, на якой напісалі словы А. П. Чэхава «Все бледнеет перед книгами». Вось так з’явілася наша кампазіція», – падзялілася з намі загадчыца аддзела маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Букаткіна.

Расказала пра работу свайго калектыва і дырэктар рабочай групы па стварэнні музея аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Наталля Сяргееўна Аўчарова: «Называецца наша кампазіцыя «Дубровенскі скарб». Думкі па яе стварэнні навеяў помнік археалогіі – гарадзішча Вежкі. Пад час раскопак у канцы дзевяностых там быў знойдзены сапраўдны скарб, праўда, наш сенняшні куфар з каштоўнасцямі адрозніваецца ад таго”.

Многіх зацікавіла кампазіція «Варажэя» Цэнтра дзяцей і моладзі. «Мы вырашылі паглядзець, што зараз цвіце ў нас на лугах. Такое шматтраўе, такое буйства колераў! І вось мы вырашылі стварыць кампазіцыю ў асноўным з лекавых траў: рамонкі, зверабой, крываўнік,» – расказала нам метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Алена Сяргееўна Віткоўская.

Пасля таго, як мы даведаліся пра гісторыю з’яўлення на свет большасці кампазіцый, у зал увайшло журы, каб назваць пераможцаў, але іх тут чакаў сюрпрыз. Работнікі дзіцячай бібліятэкі прынеслі яшчэ некалькі цікавых кветкавых шэдэўраў. Таму прыйшлося нашаму журы зноў прыступіць да абмеркавання. У гэты раз нам зусім не доўга давялося чакаць прысуду судзейскай камісіі.

А ён быў такі: у намінацыі «За адпаведнасць эстэтычнага густу» месцы раздзяліліся наступным чынам: першае атрымала кампазіцыя сярэдняй школы № 1 «Кветкі для першай настаўніцы», другое дасталася тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за кампазіцыю «Пяшчота», трэцяе – дзіцячай бібліятэцы за ўсе іх дзівосныя працы.

У наступнай намінацыі «За арыгінальнасць ідэі і творчай задумы» дыплом за першае месца атрымала кампазіцыя аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН «Рыбак», другое — цэнтральная раённая бібліятэка, трэцяе – кампазіцыя раённага Дома культуры «Не будзі ўспамінаў». Трэцяй была названа намінацыя «За кампазіцыйнае рашэнне». У ей пераможцамі сталі: сад-яслі №3 горада Дуброўна, якому за ўсе працы было прысуджана першае месца, другое – Цэнтру дзяцей і моладзі, трэцяе – сярэдняй школе № 1 за кампазіцыю «Забаўны карэньчык».

В фойе РДК прошла выставка цветочных композиций. Чем на сей раз удивили зрителей и жюри коллективы, принявшие в выставке участие…

У апошняй намінацыі «За тэхніку састаўлення і выразнасць сродкаў афармлення» лепшымі былі прызнаны такія кампазіцыі: «Вяселыя выратавальнікі» (Дуброўнарайгаз), «Салодкая парачка» (Станіславоўскі СДК), «Хто куды, а я плыву на спатканне» (Ерамееўскі СДК).
А пасля таго, як усе пераможцы былі названы, гледачы яшчэ доўга не разыходзіліся. Бо так было цудоўна ў гэтай краіне кветак, што здавалася гадзінамі глядзеў бы на такія незвычайныя шэдэўры.

Валянціна ШАВЯКА.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

2 thoughts on “В Дубровенском доме культуры царило «Цветочное настроение»

  • 28.08.2012 в 8:05 дп
    Permalink

    Я ввела бы ещё номинации «Смелое решение»(Любит, не любит)и «Яркое название» (У меня причёска…)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.08.2012 в 6:15 пп
    Permalink

    ЗдОрово,особенно композиция «любит, не любит». )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *