На Дубровенском льнозаводе ведется подготовка оборудования для переработки нового урожая

Традыцыйна ў ліпені, пакуль песцяцца пад сонейкам, амываюцца росамі і цёплымі дажджамі льняныя палеткі, ў вытворчых памяшканнях ААТ «Дубровенскі льнозавод» вядзецца падрыхтоўчая работа да пачатку перапрацоўцы  сёлетняй ільнотрасты.

—На працягу года кожны тыдзень першая змена ў нядзелю праводзіць так званы бягучы рамонт:  чысцяць вузлы, рамантуюць, дзе патрэбна. Калі скончана перапрацоўка трасты мінулага года, а новы ўраджай яшчэ на падыходзе — звычайна гэта ў ліпені — мы праводзім генеральны тэхагляд вытворчых ліній. Робім гэта сваімі сіламі, і я перакананы, што гэта правільна, таму што ніхто не ведае сваё працоўнае месца лепей, чым той, хто там працуе, — адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Крэпочын.

Мы пабывалі ў цахах ільнозавода і пабачылі, што вакол  спыненых  ліній па перапрацоўцы трасты завіхаюцца рабочыя. Им патрэбна амаль па вінціку спачатку разабраць, праверыць, апрацаваць, а потым сабраць адноўленыя вузлы ў адзіны механізм. Працуюць старанна, дасканала, якасна,  бо ім жа потым на гэтай лініі вырабляць ільновалакно.