В населенных пунктах Дубровенщины кипит работа по наведению порядка
У населеных пунктах Дубровенскага раёна кіпіць планамерная работа па летнім навядзенні парадку. Яна ідзе пад пільнай увагай і непасрэдным удзеле старшынь сельсаветаў. Так, старшыню Дабрынскага сельсавета Аляксандра Рабчыкава мы сустрэлі на вуліцах Сваташыц, дзе ў чэрвені-ліпені праводзіліся работы бпа фарбаванні агароджы вуліц.
— Акрамя штодзённых пытанняў і службовых абавязкаў па адміністрацыйных справах зараз сельсавет вырашае дзве задачы: пакоска травы, пабелка і фарбоўка штыкетніку і бетонавай агароджы. Вось днямі скончылі з дапамогай трактарнай касілкі КУП «Бахава» акоску вуліц, часткова могілак. Зараз там, дзе не змагла прайсці касілка, трэба будзе дапрацоўваць трымерамі, — расказвае Аляксандр Рабчыкаў.
Ён адзначыў, што ў асноўным работы па добраўпарарадкаванні выконвае сам з дапамогай рабочага па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў сельвыканкама Уладзіміра Якавенкі. Сродкі на пафарбоўку выдзеліла сельгаспрадпрыемства «Герой», а часткова — центр занятасці і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які працаўладкаваў на гэтыя работы Дзмітрыя Банадысева.