В школах Дубровенщины работают лагеря с дневным пребыванием

Нягледзячы на непагадзь і змрочнасць восеньскага дня, школа ў аг.Зарубы ў панядзелак, першы дзень канікул, сустрэла нас звонкімі дзіцячымі галасамі: тут пачаў работу школьны аздараўленчы лагер.

— На восеньскіх канікулах у лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей мы зможам аздара­віць 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, — распавяла Алена Барысоўская, якая разам з Вольгай Барсуковай, працавалі ў гэты дзень выхавацелямі. — Кожны дзень адпачынку дасканала спланаваны, каб дзеці змаглі і пагуляць, і даведацца пра штосьці новае і цікавае. Галоўная мэта нас як выхавацелей — зрабіць умовы  адпачынку бяспечнымі, карыснымі, рознабаковымі. Нагадаць гісторыю роднага краю закліканы экскурсіі па наваколлі, шмат у нас прадугледжана творчых заняткаў і спартыўных спаборніцтваў, — пералічыла настаўніца.

 На час нашага наведвання дзеці знаходзі­ліся ў спартыўнай зале, дзе пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і спорта Вячаслава Крыжевіча праходзілі вяселыя эстафеты. Менавіта адтуль даносіліся громкія галасы дзяцей: школьнікі падтрымлівалі прадстаўнікоў сваіх каманд, якія прахозілі чарговы іспыт эстафеты.

На наша пытанне: ці добра ў лагеры? Яны дружна адказалі: вельмі добра!           

 Нагадаем, што падчас восеньскіх канікул на Дубровеншчыне працуюць чатыры лагеры, дзе адпачнуць амаль сто навучэнцаў.

Алена КАРСАКОВА