В Дубровно чествовали лучших механизаторов

Традыцыйна ў нашым раёне падчас асноўных аграрных кампаній ладзяцца спаборніцтвы сярод механізатараў у розных намінацыях у залежнасці ад віду работ. Праходзіла такое спаборніцтва і падчас веснавых палявых работ. Вельмі сімвалічна, што пераможцаў вызначылі напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі — працоўныя поспехі нібы ўдзячнасць продкам за іх подзвіг у часы Вялікай Айчыннай вайны.

Ва ўшанаванні лепшых працаўнікоў паўдзельнічаў намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Карнееў.
Пераможцаў у працоўным спаборніцтве пры правядзенні вясенне-палявых работ што гадовы ініцыятар конкурсу райкам прафсаюза работнікаў АПК вызначаў у наступных катэгорыях: сяўба збожжавых, ворыва, культывацыя, хімпраполка, унясенне — вадкіх і цвёрдых — мінеральных угнаенняў, унясенне арганікі.
— Па традыцыі, з першым днём веснавой кампаніі, пачынаецца раённае спаборніцтва механізатараў сельгаспрадпрыемстваў, якія займаюцца палявымі работамі. Пры вызначэнні пераможцаў асобая ўвага прыцягваецца да таго, як ідзе вяснавы пасеў, рэалізуюцца ўсе сельскагаспадарчыя патрабаванні, адсочваецца дысцыпліна вытворчасці і выкананне правілаў абароны працы і бяспекі. Найбольшая ўмоўная вытворчасць на гектар ў адпаведнасці з усімі сельскагаспадарчымі прыёмамі таксама ўлічваецца, — кажа Аляксандр Малянкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.


У лік лепшых на пасяўной кампаніі ўвайшлі трактарысты-машыністы з дзвюх гаспадарак. Так, з ААТ «Якубава-Агра» вылучыўся на севе збожжавых Аляксандр Марэцкі. Андрэй Шэндрык стаў лепшым на ўнясенні цвёрдых мінеральных угнаенняў, а Сяргей Шаргаёў стаў пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях: на хімпраполцы і на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў. Прадстаўнікі КУСГП «Прыдняпроўскі» сын і бацька Лукашовы (дарэчы — абодва Віктары) перамаглі на ўзворванні і культывацыі глебы, Андрэй Карсакоў — па ўнясенні арганічных угнаенняў.
Ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК пераможцам былі ўручаны падзякі і падарункі ў грашовым выражэнні.

— Для трактарыстаў-машыністаў такога зместу спаборніцтвы — дадатковы стымул ў іх напружанай працы, для прафсаюзаў — добрая нагода падзякаваць працавітым работнікам за іх адказнасць і руплівасць, ад якіх залежыць будучы ўраджай, — адзначыў Аляксандр Малянкоў. — На гэтым спаборніцтва сельгаспрацаўнікоў не завершана. Мы таксама будзем адзначаць лепшых на нарыхтоўцы кармоў і жніве. Таму я жадаю пераможцам далейшага поспеху і выдатных вынікаў працы.
Алена КАРСАКОВА.