На Дубровенщине прошли масленичные гулянья

Провады зімы і радаснае гуканне вясны, народныя гулянні і шчодрыя пачастункі, песні, танцы, вясёлы смех, а таксама конкурсы… Так было і сёлета. На гэты раз дубровенцы Масленіцу праводзілі ў парку «Ліпкі».

 

Пах бліноў і гарбаты вітаў, здавалася, паўсюль. Дубровенцы, як і нашы продкі, перакананы, што разам з круглым румяным бліном, падобным да сонейка, які з’ядалі з апетытам, атрымліваеш часцінку яго шчодрасці і сілы. Па народных павер’ях, бліны сімвалізавалі сонца, цяпло і жыццё. Шмат вясёлых гульняў і забаў падрыхтавалі работнікі культуры. Сілу і моц дэманстравалі мужчыны ў перацягванні канату і падыманні гіры, а дзеці весела праводзілі час у хараводзе. На свяце можна было прыдбаць і сувеніры ад майстроў раённага Дома рамёстваў. Не абышлося і без інтэрактыўных пляцовак Цэнтра дзяцей і моладзі, спартыўных спаборніцтваў і пацешных конкурсаў — на прыклад, знакаміты «Масленічны слуп», падняўшыся на які можна было дастаць каштоўны прыз.

У рамках свята адбыўся раённы фэст «Бліны з навіны». Аматарсікя калектывы сельскіх Дамоў культуры прыгатавалі бліны па асабістых рэцэптах, пяклі іх на калодках, а гледачы спаборнічалі ў конкурсе, хто хутчэй з’есці гэтыя смачныя прысмакі. Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы. Першае месца ў аматарскага аб’яднання «Гаспадынька» філіяла «Дабрынскі сельскі Дом культуры», другое — у «Асінторфскія ласункі» філіяла «Асінтофскі сельскі Дом культуры» і «Ерамееўскія пачастункі» філіяла «Ерамееўскі сельскі Дом культуры». Цёплую святочную атмасферу стваралі творчыя калектывы РДК і СДК аг.Калінаўка.

На свяце сустракаліся даўнія знаёмыя і сябры, абменьваліся навінамі, уражаннямі і добрым настроем. А на строй сапраўдыбыў цудоўны. Гэта можна было зразумець па радасных тварах дзяцей і дарослых, кожны з якіх знайшоў сабе занятак па душы. Завяршылася гулянне традыцыйным спальваннем пудзіла Зімы.

Яно стала ўвасабленнем усіх негатыўных эмоцый, назапашаных за мінулы год. Лічыцца, што спальваючы пудзіла, мы пазбаўляемся ад усяго дрэннага, даём дарогу добраму і светламу, абуджэнню прыроды ад зімовага сну.