Дубровенщина добьется рекордных урожаев с помощью новейших зерносушильных комплексов

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, Витагро, село, агрогородок, зерно, зерносушильный комплекс, урожай, хлеб, жатва

Як вядома, самым вузкім месцам на ўборцы ўраджаю ў апошнія гады з’яўлялася пасляўборачная дапрацоўка зерня. Збожжасушылкі, якія ў большасці гаспадарак былі пабудаваны яшчэ ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, даўно адслужылі свой амартызацыйны тэрмін і не здольныя своечасова і якасна дапрацоўваць збожжа ў вялікіх аб’ёмах, намалочанае сучаснымі збожжаўборачнымі камбайнамі, якія ў апошнія гады набылі па лізінгу сельгаспрадпрыемствы раёна.

Але, відавочна, і гэтая праблема ў бліжэйшыя гады будзе вырашана. Як мы паведамлялі ўжо, згодна з абласной праграмай “Вітагра” у гэтай пяцігодцы ў гаспадарках раёна запланавана пабудаваць новыя магутныя збожжасушыльныя комплексы.

Намечаная праграма па будаўніцтву сучасных збожжасушылак ужо ажыццяўляецца. У мінулым годзе новыя комплексы па дапрацоўцы збожжа былі зманціраваны ў КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Баброва-Агра”.

У гэтым годзе запланавана пабудаваць яшчэ шэсць такіх сучасных збожжасушыльных комплексаў айчыннай вытворчасці. Да пачатку ўборкі ўраджаю гэтага года плануецца здаць у эксплуатацыю збожжасушылкі ЗСК-30Ш-Ж у ААТ “Прыдубровенскае”, “Каманіна”, “Якубава-Агра”, КУСГП “Зарубы”, “Першамайскае”, КУСГП імя Чарняхоўскага.

У дзвюх гаспадарках — ААТ “Прыдубровенскае” і КУСГП “Зарубы” — будаўнікі ПМК-53 прыступілі ўжо да закладкі падмуркаў пад збожжасушыльныя комплексы, у іншых — завяршаецца работа па вырабу праектнай дакументацыі. На нядаўняй раённай нарадзе па праблемах будаўнічай галіны перад кіраўнікамі гаспадарак і ПМК-53 райвыканкам паставіў задачу завяршыць закладку падмуркаў пад збожжасушылкі да 1 красавіка гэтага года.

Такім чынам, калі намечаная на гэты год праграма па ўзвядзенню збожжасушылак будзе выканана, то ў дзевяці гаспадарках (новы збожжасушыльны комплекс у ААТ “Усход-Чырына” быў узведзены некалькі гадоў назад) праблема пасляўборачнай дапрацоўкі збожжа будзе вырашана ўжо ў гэтым годзе.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *