Успеют ли в Дубровенском районе в срок завершить реконструкцию ферм?

Дубровно, сельхозпредприятия,молоко,ферма, КУСХП"Черняховского",реконструкция

Рэканструкцыя ферм: ІДЗЁМ ДА ФІНІШУ?

Да 1 верасня неабходна завяршыць рэканструкцыю малочнатаварных ферм. Такі тэрмін здачы гэтых жыццёваважных аб’ектаў вызначаны рашэннем аблвыканкама. Нагадаем, што ў нашым раёне мадэрнізацыя праводзіцца на 13 фермах, дзе кароў раней даілі ў малочныя вёдры. У ходзе рэканструкцыі тут павінны быць зманціраваны малакаправоды і ўстаноўлены сучасныя малочныя халадзільнікі, а таксама праведзены капітальны рамонт памяшканняў і добраўпарадкаванне прыфермаўскіх тэрыторый.

Да здачы аб’ектаў рэканструкцыі ў эксплуатацыю засталося менш месяца. Як ажыццяўляецца намечанае? На гэтае пытанне наш карэспандэнт папрасіў адказаць галоўнага спецыяліста райсельгасупраўлення Людмілу Савельеўну БАРАДЗІНУ.

—Усе гаспадаркі імкнуцца завяршыць рэканструкцыю малочнатаварных ферм у вызначаны тэрмін, — гаворыць Л.С.Барадзіна. — Ужо закуплена і завезена ўсё неабходнае абсталяванне малакаправодаў. У ААТ “Каманіна”, “Прыдубровенскае”, КУСГП “Першамайскае”, СГФ імя Ю.Смірнова малакаправоды зманціраваны. Завяршаюць іх мантаж у ААТ “Якубава-Агра”, “Гігант-Агра” і КУСГП “Зарубы”. Амаль усё гатова да мантажу новай даільнай устаноўкі на калінаўскай ферме КУСГП імя Чарняхоўскага.

У большасці гаспадарак закуплены малочныя халадзільнікі і пасля завяршэння аддзелачных работ у малочных блоках, яны будуць зманціраваны.
Л.С.Барадзіна расказала, што сёння на ўсіх аб’ектах, дзе вядзецца капітальны рамонт памяшканняў, працуюць наёмныя будаўнічыя брыгады. Самы вялікі аб’ём будаўнічых работ на сёння неабходна выканаць у ААТ “Рэдзькі”, дзе абсталёўваецца пад кароўнік “клюшачнік”, які быў узведзены яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя. Тут яшчэ неабходна выка- наць значны аб’ём бетонных работ унутры памяшкання, зманціраваць малакаправод, іншыя сістэмы механізацыі работ па абслугоўванню жывёлы.

Шмат работы па капітальнаму рамонту двух кароўнікаў у ААТ “Баброва-Агра”. Але пасля завяршэння будаўнічых работ ферма практычна будзе гатова да эксплуатацыі, бо два малакаправоды, халадзільнік, іншыя сродкі механізацыі тут былі ўстаноўлены некалькі гадоў назад і не патрабуюць замены.

На шэрагу рэканструіруемых ферм будаўнічыя работы ў завяршальнай стадыі, як скажам, у КУСГП імя Чарняхоўскага і “Зарубы”.
Але пасля завяршэння рэканструкцыі памяшкання ферма яшчэ не будзе лічыцца гатовай да эксплуатацыі. Планам прадугледжана і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол памяшканняў. А гэта таксама немалы аб’ём работ і паспець добраўпарадкаваць прыфермаўскія ўчасткі, як прадугледжана рашэннем аблвыканкама, неабходна да 1 верасня. Таму паралельна з работай па абнаўленню памяшканняў у многіх гаспадарках праводзяць адсыпку пяском тэрыторый ля іх. Такое, напрыклад, мне давялося бачыць на якубаўскай ферме ААТ “Якубава-Агра”.

Л.С.Барадзіна лічыць, што завяршыць усе работы на рэканструіруемых фермах да 1 верасня будзе няпроста, бо зараз у разгары жніво і людзі, і тэхніка, як кажуць, на вагу золата. Сёння галоўная задача для працаўнікоў вёскі — убраць без страт усё, што вырашчана на палях. Так што не выключана, што пэўны аб’ём работ па добраўпарадкаванню тэрыторый ферм будзе выкананы пасля завяршэння ўборкі ўраджаю, але не пазней, як да пастаноўкі жывёлы на стойлавае ўтрыманне.

Андрэй КВІР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *