В Дубровенских дошкольных учреждениях растят чемпионов

Дубровно,Дубровенский, дети, спорт,здоровье, радость, сад-ясли

Алімпішкі і Фізкульцішкі, на старт!

Не паспелі скончыцца летнія алімпійскія гульні ў Лондане, як пачалася напружаная падрыхтоўка да зімовых у Сочы. Трэніруюцца ўсе: і дарослыя, і дзеці.

Вось і ў садочку-яслях №3 горада Дуброўна сур’ёзна ўзяліся за выхаванне новых чэмпіёнаў. І на гэтым тыдні было вырашана правесці для дзетак сапраўдныя алімпійскія гульні, праўда, не такія маштабныя, як сусветныя, затое вельмі незвычайныя.

А пачаліся алімпійскія гульні ў садочку з невялічкага гістарычнага экскурса. Ірына Аляксандраўна расказала дзеткам, калі і дзе ўзніклі гэтыя спартыўныя спаборніцтвы.

Потым нас пазнаёмілі з камандамі-ўдзельніцамі. Іх было дзве, а называліся яны так – “Алімпішкі” і “Фізкульцішкі”. Прывітаць маленькіх спартсменаў прыйшла багіня перамогі Ніка, ролю якой выконвала выхавацель Наталля Віктараўна Лахмыткіна. Ёй ўдзельнікі далі клятву алімпійцаў. У паветра ўзняўся флаг – і пачаліся спаборніцтвы.

Столькі цікавых конкурсаў чакала дзетак: і легкая атлетыка, і конны спорт, і футбол,і вясёлая эстафета! Не забылі арганізатары малых алімпійскіх гульняў і пра балельшчыкаў, для іх таксама правялі некалькі конкурсаў. І гэта яшчэ не ўсё, бо самі ўдзельнікі выканалі некалькі музычных нумароў. Дзеткі так здорава танцавалі і пелі, што так і хацелася разам з імі пусціцца ў пляс.

Неяк незаўважна праляцеў час у кампаніі з малымі. А завяршыліся алімпійскія гульні, канешне ж, урачыстай цырымоніяй ўзнагароджання пераможцаў. Кожны ўдзельнік атрымаў свой медаль.

Вось так незвычайна прайшоў для будучых чэмпіёнаў адзін са жнівеньскіх дзянькоў у дзіцячым садочку.

Валянціна ШАВЯКА.
Фота аўтара.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

В Дубровенских дошкольных учреждениях растят чемпионов: 1 комментарий

  • 28.08.2012 в 8:03 дп
    Permalink

    Я всегда восхищаюсь воспитателями детских садов: сколько терпения, сколько выдумки, готовности перевоплотиться,желания подарить детям праздник. Так держать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *