В центре Дубровно прошло необычное мероприятие

Дубровно, Дубровенский, книга, дети, праздник, библиотека, сентябрь

Падарожжа ў Бібліяград

Незвычайны казачны горад у аўторак з’явіўся на галоўнай плошчы Дуброўна. Усе, хто праходзіў міма, імкнуліся прабегчыся па яго вулачках. Што ж такое адбывалася на плошчы? Гэтае пытанне цікавіць многіх. Зараз мы вам раскажам, адкуль з’явіўся гэты цуд у горадзе.

Дубровно, Дубровенский, книга, дети, праздник, библиотека, сентябрь

Вось як усё пачалося. Краіна рыхтавалася да святкавання Дня беларускага пісьменства, не засталіся ў баку і работнікі нашай бібліятэчнай сістэмы. Яны вырашылі правесці для жыхароў свайго горада што-небудзь цікавае. І у іх атрымалася стварыць казачны Бібліяград.

Школьнікам рознага ўзросту была прапанавана экскурсія па вулачках гэтага гарадочка. Яны маглі прайсціся па вул. Новай, на якой было некалькі кніжных выстаў: “Вернісаж новай кнігі”, “Што сёння карыстаецца попытам?”, “Кірмаш перыёдыкі”. На вуліцы Пісьменнікаў дзетак чакала выстава міні-музей Э. Ялугіна і выстава аўтографаў “Напісана рукою аўтара”.
Дубровно, Дубровенский, книга, дети, праздник, библиотека, сентябрь

Самыя незвычайныя экспазіцыі, напэўна, былі на вуліцы Захапленняў. Тут можна было не толькі пазнаёміцца з кнігамі пра хатніх жывёл, але і паназіраць за маленькім свавольнікам хамячком і несупыннымі рыбкамі.

А яшчэ была непадалёку выстава-хобі “Чароўны куфэрак”, дзе дэманстравалася літаратура па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і, у прыватнасці, па тэхніцы макрамэ і бісерапляценні. А побач з кнігамі былі выстаўлены дзівосныя вырабы з бісеру, гліны, лазы.

Дубровно, Дубровенский, книга, дети, праздник, библиотека, сентябрь

На Нянуднай вуліцы размясціліся тры экспазіцыі: “Аматарам вострых адчуванняў”, “Гаворыць і паказвае кніга”, “Зорка пад іменем Сонца”.

Для самых маленькіх на вуліцы Казачнай работнікамі дзіцячай бібліятэкі была падрыхтавана выстава-кафэ “Кніжны фуршэт” і выстава-віктарына “Усе казкі ў госці да нас“.

Сапраўдным сюрпрызам для гасцей Бібліяграда стала алея Дапытлівых. На ёй дзетак чакала незвычайная выстава “Гісторыі з чамадана”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра падарожжы і адкрыцці для школьнікаў рознага ўзросту, выстава-імпульс “Захаваем прыгажосць і здароўе роднай прыроды”, выстава-сюрпрыз “Хто хоча стаць “новым рускім”.
Дубровно, Дубровенский, книга, дети, праздник, библиотека, сентябрь

На гістарычным скрыжаванні размясціліся наступныя тэматычныя экспазіцыі: “Адлюстраванне зніклых гадоў”, “Роднаму слову – гучаць”, “Нашчадкам у прыклад”.
Такое незвычайнае мерапрыемства стала сапраўдным падарункам для жыхароў нашага горада. Школьнікі з цікавасцю знаёміліся з выставамі, кожны адкрыў для сябе нешта новае. Спадабаўся казачны Бібліяград і тым прахожым, якім пашчасціла апынуцца хоць на некалькіх вулачках кніжнага горада.

Папрацавалі работнікі Дубровенскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы на славу. Цуд, які яны стварылі на плошчы ля фантана гараджанам, запомніцца надоўга і яны, дакладна, будуць спадзявацца, што гэтае падарожжа ў Бібліяград першае, але не апошняе.

Гэтае мерапрыемства паказала, што цікавасць да кнігі не прападае і ў ХХІ стагоддзі. Нездарма кажуць: чытанне – лепшае навучанне. І сёння ў Міжнародны дзень пісьменства мы віншуем усіх са святам і жадаем далейшага сяброўства з кнігай.

Валянціна ШАВЯКА.
Фота Валянціны ШАВЯКА і Алены КАРСАКОВАЙ.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *