Дубровно: новинки фестивальной программы

Дубровно,Дубровенский, праздник,фестиваль, песня,дружба

—Конкурс на лепшы панадворак праводзіць раённы выканаўчы камітэт у рамках ХХ Міжнароднага фестывалю ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, — гаворыць галоўны спецыяліст аддзела культуры Інэса Вітальеўна Крукоўская, якая ўваходзіць ў склад журы, якое будзе вызначаць пераможцаў гэтага конкурсу. — Ён пройдзе 29 чэрвеня 2013 года з 11 да 18 гадзін. Кожны з ўдзельнікаў конкурсу рыхтуе сваю культурна-забаўляльную праграму з паказам народных звычаяў і абрадаў, народных гульняў, конкурсаў з прыцягненнем да ўдзелу ў іх гледачоў. Плануецца, што на конкурс будзе выстаўлена 20 панадворкаў, калі будзе іх больш – мы не супраць. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца, — зазначыла Інэса Вітальеўна Крукоўская.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы на цэнтральнай плошчы ў Дуброўне у час святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Фінансаванне конкурса “Юбілейны каравай, сяброў сустракай!” ажыццяўляецца за кошт сродкаў Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота Валянціны ШАВЯКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *