Сдадут ли в срок молочнотоварный комплекс в Дубровенском районе?

Дубровно,Дубровенский, МТФ, молоко, стройка

На дзвень майго наведвання новабудоўлі тры жывёлагадоўчыя памяшканні для ўтрымання маладняку жывёлы і цялушак для ўзнаўлення статка, можка сказаць, былі амаль гатовы да здачы ў эксплуатацыю.
У памяшканні для ўтрымання цельных цялушак засталося ўстанавіць ваконныя рамы і закончыць работы па абсталяванні выгульных пляцовак.
Актыўным чынам вядуцца работы і па ўзвя¬дзенні памяшкання, дзе будуць адбывацца ацёлы кароў. Будаўніцтва яго пачынала БУ-41 ААТ “Аршанскі будтрэст № 18”. Але з ускладзенымі задачамі будаўнікі не справіліся: змаглі часткова ўзвесці толькі каркас памяшкання. Таму сёлетняй вясной далейшае будаўніцтва гэтага аб’екта было даручана ААТ “Будаўнік”. Сёння работы тут вядуцца высокімі тэмпамі. У дзень майго наведвання фермы завяршалася работа па кладцы тарцавой сцяны, поўным ходам вяліся бетонныя работы ўнутры памяшкання.
—Я ўпэўнены, што ўзвядзенне гэтага памяшкання ААТ “Будаўнік” з Горак закончыць у вызначаны тэрмін, — гаворыць дырэктар КУСГП “Прыдняпроўскі” Валерый Пыркін, з якім давялося сустрэцца на новабудоўлі.
Не бачыць асаблівых праблем у завяршэнні работ у вызначаныя тэрміны дырэктар гаспадаркі і на будаўніцтве кароўніка № 2. Асноўны аб’ём работ тут таксама выкананы. Засталося закончыць бетанаванне стойлаў і кармавых праходаў і зманціраваць стойлавае абсталяванне.
—Самая складаная сітуацыя сёння ўтварылася на будаўніцтве першага кароўніка, дзе толькі пачалі выконваць унутраныя бетонныя работы, — гаворыць В. Пыркін.
—Як вырашаецца пытанне з закупкай неабходнага абсталявання для малочнага блока і іншых жывёлагадоўчых памяшканняў? — пацікавіўся я ў В.Пыркіна.
—Усё неабходнае абсталяванне было закуплена яшчэ год назад, так што ў гэтым плане праблем не існуе.
Паралельна з узвядзеннем жывёлагадоўчых памяшканняў актыўным чынам вядуцца работы і на падсобных аб’ектах фермы. Завяршаюцца аддзелачныя работы ў Доме жывёлавода. Будаўнікі з Горак заканч¬ваюць абсталяванне пляцовак, куды бу¬дзе выдаляцца з памяшканняў гной. Побач з ра¬дзільным цэхам пачаліся работы па ўзвя¬дзенні цялятніка-прафілакторыя.
Зманціраваны чатыры сянажныя траншэі. Дзве з іх ужо запоўнены кармамі, а ў трэцюю ішла закладка сянажнай масы, якую ў той дзень нарыхтоўваў мехатрад з райаграсэрвісу.
І, нарэшце, работнікі ДРБУ-108 пачалі будаўніцтва пад’яздной дарогі да памяшканняў.
Зразумела, што важнае значэнне мае не толькі здача фермы ў эксплуатацыю да 1 кастрычніка, гэта значыць, да пачатку стойлавага перыяду, але і якасць выкананых работ. Наколькі якасна працуюць будаўнікі, я пацікавіўся ў заказчыка будоўлі, дырэктара КУСГП “Прыдняпроўскі” В.В.Пыркіна.
—Ёсць факты няякаснага выканання работ. Але недахопы па нашым патрабаванні будаўнікі ўхіляюць, — гаворыць В.В.Пыркін.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *