В Дубровенском районе шефы сельхозпредприятий помогают убирать урожай

Дубровно,дубровенский,хлеб,урожай

Дырэктар гаспадаркі Алег Валадкевіч расказаў, што, удалося ўкамплектаваць усе сем наяўных збожжаўборачных камбайнаў вопытнымі і надзейнымі экіпажамі. І ў гэтай справе, вобразна кажучы, падставілі сваё плячо шэфы-гараджане: ДРБУ-108, якое не першы год аказвае кадравую дапамогу “Прыдубровенскаму” на жніве, сёлета камандзіравала сваіх лепшых механізатараў Алега Федарцова і Андрэя Паўлючэнку. На КЗС-1218 працуе Аляксандр Новікаў з ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”.
Шэфы-гараджане дапамагаюць хлебаробам гаспадаркі і на пасляўборачнай дапрацоўцы збожжа. Так, машыністам збожжаўборачнага комплекса другі год запар працуе качагар ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” Сяргей Калбасаў, які жыве ў аграгарадку Ерамееўшчына, а дапамагае яму ў змене студэнт Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа Уладзіслаў Шахаўцоў, жыхар горада Дуброўна.
—Якія праблемы сёння непакояць больш за ўсё вас, як кіраўніка гаспадаркі? — пацікавіўся ў Алега Валадкевіча.
—Дастаўка збожжа на збожжапрёмныя пункты ў лік дзяржзаказа і забяспечанасць тэхнікі гаруча-змазачнымі матэрыяламі, — гаворыць А.Валадкевіч.
Дырэктар расказаў, што сёлета гаручае даводзіцца купляць за ўласныя сродкі, якіх катастрафічна не хапае. Таму запасаў саляркі практычна няма. Запраўляюць тэхніку, вобразна кажучы, з калёс. Што гэта такое, мы бачылі ў той дзень. Палавіна камбайнаў заправілася гаручым у 11 гадзін, калі мы прыехалі ў гаспадарку, а іншыя — пасля 12 гадзін. У гэты час бензавоз райаграсэрвіса даставіў новую партыю гаручага, якое па словах А.Валадкевіча хопіць на дзень работы тэхнікі.
Існуе праблема з дастаўкай збожжа ў лік дзяржзаказа.
—Цэнтравываз не паспявае вывозіць дапрацаванае збожжа на элеватары. Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў абяцаў накіра¬ваць пяць аўтамабіляў за пшаніцай. Пакуль прыехаў толькі адзін. У выніку на мехтаку скапілася значная колькасць гатовага для апрацоўкі збожжа. Вымушаны стрымліваць уборку: камбайны ў поле адпраўляем у 13-14 гадзін, калі збажына добра падсохне,— гаворыць А.Валадкевіч.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *