Самые красивые дубровенки поздравили с юбилеем родной город

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкурс
Вельмі цікавае, на мой погляд, мерапрыемства прайшло не так даўно ў раённым Доме культуры. Шэсць дзяўчынак — Булыгіна Дзіяна, Казлова Анастасія, Карнеенка Кацярына, Плячкова Кацярына, Малаховіч Карына, Пацёмкіна Анастасія — спрачаліся за тытул “Беларусачка”.

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур

Свята арганізатары прысвяцілі 620-годдзю роднага горада. І менавіта гэты юбілей стаў асноўным матывам ўсіх конкурсаў. Так, падчас першага традыцыйнага конкурсу знаёмства-візітоўкі дзяўчынкі павінны былі не толькі расказаць пра сябе, але і пазнаёміць гледачоў з любімымі мясцінамі роднага краю. Як прыемна было слухаць вершаваныя прызнанні ў любві да Дняпра ад Булыгінай Дзіяны, гісторыю кляштара, зноў жа ў вершы, ад Карнеенкі Кацярыны.
Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур
А як пранікнёна гучала беларуская мова з вуснаў Казловай Анастасіі — яна ж нарадзілася і расла ва Украіне, але ўжо прызвычаілася і да Дубровеншчыны і самым вялікім скарбам нашага краю ў сваім выступленні назвала людзей. А вось самая яскравая “абарона” беларускай стравы, прыгатаванай на конкурс, была ў Малаховіч Карыны. Потым гледачы бачылі сапраўдны беларускі карагод, з зайздрасцю глядзелі на сукенкі, якія дзяўчаты пашылі сваімі рукамі непасрэдна да гэтага конкурсу.

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур
Кожны выхад прыгажунь быў непадобны на іншы і выклікаў захапленне прысутных. Вядучая конкурсу Ірына Мацюшэўская раз-пораз нагадвала журы, каб не забываліся ставіць адзнакі.

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур
І вось, калі скончыўся апошні конкурс — “Баль у Дуброўна” — журы пайшло вырашаць, хто з дзяўчат перамог, а ў глядзельнай зале пачалі вызначаць, хто атрымае прыз сімпатыі гледачоў.

Дубровно,Дубровенский,юбилей,красота,конкур

Праз некалькі хвілін старшыня журы, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў, Г.У.Пугачоў уручыў чырвоную стужку пераможцы з тытулам “Беларусачка” Малаховіч Карыне. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Пацёмкіна Анастасія.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *