Дубровенские культорганизаторы делились мастерством

Дубровно,Дубровенский,конкурс,профмастерство,культура

«Кошык весялосці» — так называўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства культарганізатараў раёна, які нядаўна прайшоў у раённым Доме культуры. На конкурс былі прадстаўлены тэматычныя сюжэтныя гульнявыя праграмы (беларускія народныя, дзіцячыя, карпаратыўныя гульні). У сюжэт кожнай гульнявой праграмы былі ўключаны элементы гасціннасці.
Дубровно,Дубровенский,конкурс,профмастерство,культура
Так, культработнікі Ерамееўскага СДК прадэманстравалі карпаратыўную праграму “Бешеная пчелка”, Будскага — “Цветочная вечеринка у Цветочка”, Асінторфскага — гульнявую праграму “Адпачываем з Лявоніхай”, Дабрынскага і Станіславоўскага СДК — дзіцячыя гульнявыя праграмы “Прыгоды Чырвонай Шапачкі” і “Ах, сушкі-бараначкі”… Усяго было пададзена 16 заявак на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства культарганізатараў.

Дубровно,Дубровенский,конкурс,профмастерство,культура
Журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.В.Крукоўская, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі А.С.Віткоўская і дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама У.Г.Бабічаў, пры вызначэнні лепшых забаўляльных праграм звярталі ўвагу на сюжэт, музычнае рашэнне і мастацкі вобраз герояў. Трэццяе месца ў аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства культарганізатараў “Кошык весялосці” заняў Дабрынскі СДК (праграма “Прыгоды Чырвонай Шапачкі”), другое — Сваташыцкі СДК (праграма “Настрой у Прастаквашына”). Пераможцам агляду-конкурсу культарганізатараў стаў Асінторфскі СДК, супрацоўнікі якога выступілі з гульнявай праграмай “Адпачываем з Лявоніхай”. Журы адзначыла лепшы сюжэт праграмы “Лёгкі хлеб” Зарубскага сельскага Дома культуры. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і прызы.
—Агляд конкурсу прафесійнага майстэрства культарганізатараў, несумненна, будзе садзейнічаць павышэнню іх прафесійнага ўзроўню, адраджэнню і развіццю традыцыйных народных гульняў і ўжыванню іх у сучасных мерапрыемствах, — падкрэсліў член журы конкурсу У.Г.Бабічаў. — А гэта ў канчатковым выніку сведчыць аб тым, што культработнікі змогуць яшчэ лепш арганізаваць вольны час насельніцтва, рабіць змястоўным і цікавым адпачынак людзей.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *