На полях Дубровенщины появились необычные рулоны

Дубровно,Дубровенский,корма,заготовка,жара

Днямі ў СГФ імя Смірнова ўпершыню ў нашым раёне пачалася нарыхтоўка сенажу ў рулонах, абвернутых у некалькі слаёў стрэйч плёнкай
Па новай прагрэсіўнай тэхналогіі нарыхтоўка грубага корму для буйной рагатай жывёлы ажыццяўляецца з дапамогай спецыяльнага рулоннага прэс-падборшчыка, які нядаўна па лізінгу набыло ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”.
Аўтару гэтага матэрыялу давялося назіраць за працэсам нарыхтоўцы сенажу ў плёнцы ля вёскі Цеалін. Скошаная і правяленая трава зграбаецца ў валкі з дапамогай трактарных грабель, а следам ідзе трактар з рулонным прэс-падборшчыкам. Тэхналогія напамінае нарыхтоўку сена. Розніца ў тым, што вільготнасць кармавой масы, завернутай у стрэйч-плёнку, як і сенажу ў траншэі, можа дасягаць 55%. Пры заканчэнні фарміравання рулона спачатку ён абмотваецца не шпагатам, як пры нарыхтоўцы сена, а спецыяльнай сеткай, а потым у некалькі слаёў стрэйч плёнкай.
—Нарыхтоўка сенажу ў стрэйч-плёнцы ў многіх гаспадарках нашай краіны выкарыстоўваецца даўно і з кожным годам аб’ёмы назапашвання сенажу па новай тэхналогіі павялічваюцца. Галоўная яе перавага над традыцыйнай заключаецца ў тым, што корм у стрэйч-плёнцы можа захоўвацца доўгі час і не псуецца, што вельмі важна для жывёлагадоўлі. Нарыхтоўка яго менш працаёмкая, не патрабуе будаўніцтва спецыяльных сховішч, рулоны ў плёнцы могуць захоўвацца пад адкрытым небам. Для дастаўкі такога корму з поля на ферму патрэбны пагрузчык і транспартны сродак, — расказвае дырэктар ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” Дзмітрый Цімошчанка.
Праўда, каштуе такі рулонны прэс-падборшчык дорага — каля 1,5 мільярда рублёў. І не кожная гаспадарка нават па лізінгу можа яго набыць. Таму, па словах Д.Цімошчанкі, райаграсэрвіс будзе аказваць паслугі гаспадаркам у нарыхтоўцы сенажу па новай тэхналогіі. Пасля завяршэння работ на сенажаці ў СГФ імя Ю.Смірнова, новы агрэгат працягне нарыхтоўку сенажу ў ААТ “Усход-Чырына”. Ёсць заяўкі і з іншых гаспадарак.
Дубровно,Дубровенский,корма,заготовка,жара
На здымку механізатар райаграсэрвіса Мікалай Бугаёў.
Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *