Дубровенцы возложили цветы к памятнику воинам-афганцам

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,боль

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой службовы доўг за межамі Айчыны, ваявалі не толькі за сваю Радзіму, але і за дабро і справядлівасць, мір на зямлі.

У перыяд з 1979 па 1989 год у Афганістане праходзілі службу каля 30 тысяч беларускіх салдат, з іх каля 800 чалавек загінулі, 12 прапалі без вестак, трое воінаў-беларусаў былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Не абыйшла чорная хмара афганскай вайны і наш раён.

Многія юнакі, якія нарадзіліся на Дубровеншчыне ў 60-я і прызываліся ў армію ў канцы 70-х — сярэдзіне 80-х гадоў, неслі сваю службу ў Афганістане.

Адзін з іх, Мікалай Іванавіч Ісакаў, ураджэнец вёскі Каробкі Валяўкоўскага сельсавета, не вярнуўся з афганскай вайны, пассмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

—Зараз у раёне пражываюць 42 воіны-інтэрнацыяналісты, — гаворыць старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, удзельнік афганскіх падзей Сяргей Мікалаевіч Шаранда. — Штогод напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы збіраемся разам, каб ушанаваць памяць і аддаць даніну павагі тым, хто не вярнуўся з афганскай вайны, памёр ад ран і хвароб пасля вяртання з яе.

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,боль

Як заўсёды, сёлета воіны-інтэрнацыяналісты сабраліся на мітынг каля помніка, які сімвалізуе нашу памяць аб усіх загінуўшых, хто выконваў свой інтэрнацыянальны доўг за межамі краіны ў мірны час, усклалі да яго жывыя вянкі і кветкі.

На мітынгу выступілі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта  па сацыяльных пытаннях С.В. Рыжанская, старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” С.М. Шаранда, член БРСМ вучань 9 «Б» класа сярэдняй школы № 2 горада Дуброўна Ілля Барысенка, старшыня Дубровен­скай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамад­скага аб’яднання  “Белая Русь” С.С. Шурпакова.

Былым удзельнікам ваенных дзеянняў у Афганістане, якія атрымалі раненні, былі ўручаны матэрыяльныя заахвочванні: М.В. Земляному—ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, С.А.Шаргаёву — ад КУCГП імя Чарняхоўскага.

У гарадскіх сярэдніх школах былыя воіны-афганцы сустрэ­ліся з вучнямі, успомнілі пра сваё баявое мінулае, адказалі на пытанні.

Сустрэча мела назву “Афганістан — мой боль”. Сапраўды, памяць аб афганскай вайне навекі засела балючым асколкам ў сэрцах не толькі саміх яе ўдзельнікаў, але і іх родных і блізкіх.

Па традыцыі група воінаў-інтэрнацыяналістаў наведала месца пахавання Мікалая Ісакава, аддаўшы такім чынам загінуўшаму  на афганскай вайне салдату даніну памяці і павагі.

Ва ўсіх школах раёна праходзяць урокі памяці і мужнасці, на якіх гучыць тэма міру на зямлі. Мы мірныя людзі і ўсе хочам жыць пад мірным небам.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *