Жительница Дубровенщины рассказала о буднях приемной матери

Дубровно,Дубровенский,семья,приёмные

Амаль 30 гадоў назад  Ірыну, зусім яшчэ юную выпуск­ніцу Будскай сярэдняй школы, у статусе жонкі прывёз у Баброва малады настаўнік Міхаіл Саковіч, які быў накіраваны на працу ў Баброўскую базавую школу. Жылі  маладыя Саковічы добра, дружна. Неўзабаве ў іх сям’і з’явіўся першынец-сынок,  нарадзілася  дачушка. Зараз у дзяцей  ужо свае сем’і.

12 гадоў назад практычна  бязвоблачнае жыццё ў сям’і нечакана зацягнулі чорныя хмары. Раптоўна памёр муж Ірыны Васільеўны Міхаіл Аркадзьевіч Саковіч.

Роднаму сыну было 17 гадоў. Ён вучыўся ў каледжы. Дачка заканчвала базавую школу, рыхтавалася пасту­паць у каледж…

—Баючыся прадстаячага адзіноцтва і следуючы прыкладу іншых баброўскіх жанчын з падобным на мой лёсам, я вырашыла ўзяць на выхаванне дзіця з дзіцячага дома. — працягвае Ірына.

Спачатку была дзяўчынка Віка.

—За шэсць гадоў, што яна жыла ў нас, Віка стала мне блізкім чалавекам. Яна закончыла школу, паступіла ў Віцебскі каледж сувязі, сёлета яна яго заканчвае. Адпраўляючы яе  на вучобу, я сказала, што люблю яе як  сваю дачку і што дзверы майго дома для яе заўсёды будуць расчынены. Спачатку яна некалькі разоў наведвалася да мяне, затым перастала прыязджаць, памяняла сім-карту на тэлефоне. Ад яе сябровак я даведалася, што Віка стала сустракацца з роднай мамай, якая жыве ў Віцебску, і тая катэгарычна супраць, каб яна  мела зносіны са мной,  яе прыёмнай мамай. Я не асуджаю яе за гэта, яна ўжо амаль дарослая і сама вырашыць, як ёй жыць далей. А пра тое, які пажар бушуе да гэтага часу ў маёй душы, ёй лепш не ведаць, —говорыць Ірына Саковіч.

Чатыры гады назад у доме Ірыны  паявіўся маленькі хлопчык  Данілка. Прыёмная маці  выдзеліла яму самы светлы і цёплы пакой у сваім доме, той самы, дзе жылі дочкі, прывязалася да малога ўсёй душой. Данілка даўно заве яе мамай, а яна песціць малога, ва ўсім патурае яму, аддае яму ўсё цяпло сваёй душы. Даніла акрыяў, прыкметна падрос, стаў хадзіць ў школу.

—Вядома, дзеці павінны жыць у біялагічнай сям’і  з біялагічнымі бацькамі. Выхаванне чужых дзяцей, якія ў сілу пэўных абставін апынуліся ў складаным становішчы, у прыёмнай сям’і—мая работа. Аднак я вельмі хачу і перажываю, каб побач  з роднай маці, якая, спадзяюся, адумаецца і перагледзіць свае падыходы да выхавання дзяцей, Данілку было добра і ўтульна, не горш чым са мной.

Развітваючыся з Ірынай Саковіч, я міжволі падумала аб тым, як няпроста, аказваецца, працаваць  прыёмнымі бацькамі. З аднаго боку, ты разумееш, што выхаванне дзяцей у прыёмнай сям’і — гэта твая работа, за якую ты  атрымліваеш зарплату. Аднак гэта работа запаланяе цябе настолькі, што ўжо нельга абазначыць тую мяжу, за якой яна перастае быць проста работай, а пераходзіць у новую ступень узаемаадносін маці і дзіцяці.

Так уладкавана жаночая сутнасць некаторых з нас, што мы не можам любіць дзяцей па службоваму абавязку, мы любім іх па-мацярынскаму інстынкту. І балюча перажываем, калі  рвуцца сувязі з імі. А яны, на жаль, часта рвуцца.

Па словах Ірыны Саковіч, у Баброва ў свой час было нямала прыёмных сем’яў, дзе выхоўваліся дзеці, якія апынуліся ў складаным становішчы, ад якіх адвярнуліся бацькі. Многія з іх  выраслі і раз’ехаліся хто куды і далёка не ўсе, хаця б з пачуцця ўдзячнасці за сагрэтае чужым цяплом дзяцін­ства, вяртаюцца ў тыя гнёзды, дзе іх, птушанят-падранкаў, прынялі пад сваё крыло і вярнулі да жыцця жанчыны, у якіх па сённяшні дзень болем шчыміць сэрца ад невядомасці пра іх лёсы. 

Вялікі грэх забываць  прыёмных маці, якія  лячылі і гаілі душэўныя раны дзяцей, што апынуліся ў сілу розных абставін без апекі бацькоў.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *