Итоги жатвы впечатляют

ДубровноЮДубровенский,Сергей Пузырёв

Сёлятняе жніво было такім жа імклівым і багатым на рэкорды, як і ў мінулым годзе. Вырашчаны ўраджай збожжавых убраны менш, чым за месяц. Вясной, калі закладаваўся падмурак ураджаю яравых збожжавых, наўрад ці хто мог спрагназіраваць, што сёлета ўдасца паўтарыць рэкорд 2014 года па валавым намалоце збожжа, не гаворачы ўжо пра тое, што будзе дасягнуты заветны стотысячны рубеж.
Справа ў тым, што мінеральных угнаенняў пад яравыя культуры было назапашана на 20 працэнтаў менш, чым у мінулым годзе. У цэлым па раёне азотных тукаў мелася 59 працэнтаў да патрэбнасці, фосфарных — 34 і калійных усяго 8 працэнтаў. У выніку ў большасці гаспадарак пад яравыя збожжавыя ўнеслі ўсяго па 60-90 кілаграмаў угнаенняў у дзеючым рэчыве, што ў 2-3 разы менш, чым па норме.
Тым не менш, нягледзячы на бедную запраўку глебы тукамі, сёлета на палях раёна вырас багаты ўраджай. Валавы намалот зерня перавысіў мінулагодні больш як на 4 тысячы тон, або на 4 працэнта.
З кожнага гектара ў сярэднім па раёне намалочана па 43,3 цэнтнера збожжа — на 7,1 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе.
У папярэднія гады такой высокай аддачы з гектара дасягалі толькі прызёры раённага спаборніцтва. Сёлета больш, як па 40 цэнтнераў на круг атрымалі дзевяць гаспадарак, а ў чатырох з іх — звыш 50 цэнтнераў.
Прыемна адзначыць, што па папярэдніх да¬дзеных і па валавым намалоце збожжа, і па ўраджайнасці наш раён займае другое месца на Віцебшчыне. Па валавым намалоце зерня нашы хлебаробы ўступаюць толькі суседзям-аршанцам, а па аддачы гектара — верхнядзвінцам.
У аснове важкага каравая Дубровеншчыны, на мой погляд, два асноўных фактара: спрыяльнае надвор’е плюс захаванне тэхналогіі вырошчвання.
Першы фактар — надвор’е спрыяла на працягу ўсяго перыяда вырошчвання і ўборкі ўраджаю. Сяляне даўно пераканаліся: ранняя вясна — прадвеснік добрага ўраджаю, а калі яшчэ сонейка і суха ў жніво — быць багатым намалотам. Два апошнія гады па ўмовах надвор’я ў час вырошчвання і ўборкі збожжавых падобныя як блізняцы. У мінулым і гэтым годзе сяўбу яравых збожжавых у пераважнай большасці гаспадарак завяршылі да 20-25 красавіка, а калі наступіла масавае жніво — як па заказу прыпякала сонейка. Два гады запар на збожжасушыльных комплексах у гаспадарках выкарыстоўваюцца толькі ачышчальныя машыны, а сушылкі ў работу ўключаліся рэдка, бо зерне ў коласе дайшло да аптымальнай вільготнасці. Словам, два гады запар прырода-матухна саюзнік хлебаробаў і дае магчымасць убраць вырашчаны ўраджай без істотных страт у полі.
Другі фактар — узровень захавання тэхналогіі адлюстроўваецца велічынёй аддачы гектара. Там, дзе імкнуліся па магчымасці захаваць усе аграпрыёмы інтэнсіўнай тэхналогіі, там і ўра¬джайнасць вышэй. Зразумела, што ключавую ролю ў фарміраванні ўраджаю іграе запраўка глебы ўгнаеннямі. У ААТ “Праўда-С”, дзе на круг у сярэднім сабралі па 58,4 цэнтнера зерня, у разліку на гектар уняслі па 230 кілаграмаў мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве, у тым ліку па 70 кілаграмаў фосфарных. У той жа час у ААТ “Герой” на гектар унеслі ўсяго па 42 кілаграмы тукаў (у асноўным азотных). І як вынік па ўраджайнасці збожжавых сёлета гаспадарка апусцілася на перадапошні радок у раённай зводцы. У параўнанні з узроўнем 2014 года тут недаатрымалі 240 тон збожжа і на 45 тон менш намалацілі, чым у 2011 годзе.
Акрамя ААТ “Герой”, як бачна з публікуемай зводкі, значны недабор збожжа ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем у ААТ “Праўда-С”, КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Каманіна”, хаця ўраджайнасць з гектара тут таксама вышэй, чым летась. А справа ў тым, што сёлета пад збожжавыя былі адведзены меншыя плошчы.
Тое, што на першае месца па ўраджайнасці збожжавых сёлета выйшла ААТ “Гігант-Агра” заканамерна, бо гаспадарка штогод у ліку прызёраў раённага спаборніцтва.
А вось выхад на трэцяе месца, як па ўраджайнасці, так і па валавым зборы збожжа, КУСГП імя Чарняхоўскага, прыемны сюрпрыз. Гэтая гаспадарка сёлета дала самую вялікую ў раёне прыбаўку ўраджаю ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем: валавы намалот павялічыўся на 19 працэнтаў, а збор з гектара — на 13,1 цэнтнера.
Другое месца па тэмпах прыросту валавога намалоту збожжа ў параўнанні з мінулым годам у СГФ імя Смірнова — 117 працэнтаў.
У выніку гэтая гаспадарка па ўраджайнасці збожжавых паднялася на шосты радок у раённай зводцы. А яшчэ два гады назад была ў ліку аўтсайдараў. Такая рэкордная прыбаўка ўраджаю збожжавых заканамерна. Па-першае, усе палеткі збожжавых тут былі засеяны якасным насеннем, а па-другое, на гектар пад яравыя збожжавыя ўнеслі па 172 кілаграмы мінеральных угнаенняў. Лепш заправілі глебу толькі хлебаробы ААТ “Праўда-С”.
Другі год запар радуюць багатым ураджаем хлебаробы ААТ “Баброва-Агра” і “Усход-Чырына”. Гэтыя гаспадаркі, як бачна з публікуемай зводкі, лідары па валавым зборы збожжа: у першай намалацілі 11,5 тысяч тон, у другой — 9,5 тысяч тон. Дзве гэтыя гаспадаркі разам узятыя далі 20 працэнтаў валавога намалота зерня ў раёне.
Добрых вынікаў дабіваюцца ў апошнія два гады хлебаробы КУСГП “Зарубы”: сёлета валавы намалот зерня ўпершыню перавысіў 7,5 тысяч тон, а збор з гектара — 40 цэнтнераў.
Зноў добра ўрадзіла збожжавая ніва ў КУСГП “Арловічы”, дзе сёлета намалацілі збожжа столькі ж, як у рэкордным для гаспадаркі 2011 годзе.
Рэкордны ў сваёй гісторыі атрымала ўраджай ААТ “Рэдзькі”, дзе з кожнага гектара ў сярэднім сабралі амаль па 35 цэнтнераў зерня, а валавы намалот у параўнанні з папярэднім годам павялічыўся на 7 працэнтаў.
Сёлетні год — апошні год пяцігодкі. І, як бачым, ён азнамянаваны рэкордным ураджаем збожжавых. За апошнія чатыры гады валавы намалот збожжа ў бункернай вазе ў цэлым па раёне павялічыўся на 23 працэнты, а ў вазе пасля дапрацоўкі, відавочна, прырост будзе яшчэ больш значным, бо сёлета зерне высахала ў коласе і працэнт адходаў будзе невысокі.
Рэкордны ўраджай заключнага года пяцігодкі — заслуга хлебаробаў усіх без выключэння гаспадарак. Самы адчувальны прырост валавай вытворчасці збожжа за апошнія чатыры гады дасягнуты ў СГФ імя Ю.Смірнова — 184 працэнты, ААТ “Баброва-Агра” — 152 працэнты, “Гігант-Агра” — 142 працэнты, КУСГП “Зарубы” 138 працэнтаў, імя Чарняхоўскага — 133 працэнты, ААТ “Усход-Чырына” 126 працэнтаў.
Багаты ўраджай — гэта заслуга кіраўнікоў, спецыялістаў, радавых хлебаробаў гаспадарак і спецыялістаў раённага звяна. І вясной у час сяўбы, і ў жніво, спецыялісты і механізатары працавалі ў полі самааддана, не лічачыся з часам.
Аб гэтым сведчаць такія факты: 61 экіпаж з 88, якія ўбіралі збожжавыя, намалацілі больш, як па 1000 тон збожжа, 17 камбайнераў выгрузілі з бункераў 1500 тон збожжа, а Іван Пруднікаў з ААТ “Баброва-Агра” і Аляксандр Бацян з ААТ “Якубава-Агра” — больш за 2000 тон. У мінулым годзе двухтысячны рубеж па намалоце збожжа ўдалося перавысіць толькі Уладзіміру Смален¬скаму з ААТ “Герой”.
Лепшым вадзіцелем на перавозцы збожжа з’яўляецца Аляксанд Бацян з ААТ “Якубава-Агра”, які на аўтамабілі “МАЗ-5556” з прычэпам даставіў на мехток 5377 тон збожжа, а сярод маладых вадзіцеляў Арцём Саратокін з ААТ “Рэдзькі”, на рахунку якога каля 1500 тон перавезенага зерня.
Вось такія вынікі жніва -2015.
На здымку: вадзіцель КУСГП»Прыдняпроўскі» Сяргей Пузыроў

2 thoughts on “Итоги жатвы впечатляют

  • 05.09.2015 в 12:26 пп
    Permalink

    КУСГП «Прыдняпроўскі»:
    Ляды зрабіце лепшай вёскай!
    Пакажце людзям, што ім міла,
    тое, што гісторыя стварыла!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.09.2015 в 10:56 дп
    Permalink

    чакайце потым шмат гасцей)
    так жыць цікавей, весялей!
    Ляды — усходняя сталіца
    раёна нашага. І сніцца,
    бывае, часам па начам.
    І сум яе, і смех, і гам..)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *