Горькая правда войны

Дубровно, дубровенский. война

Ещё той ночью игры снились детям,
Но грозным рёвом, не пустой игрой,
Ночное небо взрезав на рассвете,
Шли самолёты на восток.
Их строй
Нёс, притаясь, начало новой ноты,
Что, дирижёрским замыслам верна,
Зловещим визгом первого полёта
Начнёт запев по имени — война.
И встал в ту ночь великий щит народа,
И принял в грудь ударов первый шквал,
Чтоб год за годом, все четыре года,
Не утихал сплошной девятый вал…
… Всё отошло. Заволоклось туманом.
И подняла Победа два крыла.
Но эта ночь, как штыковая рана,
Навек мне сердце болью обожгла.
Н. Браун

З успамінаў былой настаўніцы горада Дуброўна М.А.Корбан.
1984 год.
«Вайна для мяне пачалася так, як паказваюць яе ў многіх кінафільмах: разам з дзесяцікласнікамі мы, маладыя настаўнікі школы вёскі Расна Сенненскага раёна, сустракалі нядзельны світанак 22 чэрвеня сорак першага года… А больш познім таго дня ранкам ля школы сабралася ўся вёска: пачалася мабілізацыя. Плакалі жанчыны і дзеці, з суровымі тварамі пакідалі родныя мясціны мужчыны. Настаўнікі дапамагалі праводзіць мабілізацыю.
У пачатку ліпеня я вярнулася на Дубровеншчыну ў родную вёску Літвінава, дзе жылі мае сястра, чатыры браты і бацька.
Праз некалькі дзён старэйшай моладзі даручылі гнаць грамадскую жывёлу ў тыл. Пагоншчыкамі сталі мой родны брат Фёдар Міхееў, дваюрадны брат Аляксей Міхееў, некалькі дзяўчат і пажылых мужчын. Мяне не ўзялі з сабой, я засталася пры меншых братах-падлетках, старалася ўратаваць іх ад небяспекі, якая падсцерагала на кожным кроку.. Пагоншчыкі сваю справу выканалі, даставілі калгасны статак аж у Чувашыю.
Мы доўга жылі пад немцамі і нацярпеліся ад іх усяго. Потым гітлераўцы і іх прыхвасні паліцаі сталі праводзіць прымусовы набор моладзі для вывазу ў Германію, рабілі аблавы. У такую аблаву трапіла і я з братам Адамам. Нам удалося тайком ад паліцаяў нацерці часнаком вочы і прыкінуцца хворымі на тыф і такім чынам пазбегнуць вывазу. У перыяд акупацыі кожны ратаваў сябе, як мог…»

З успамінаў А.Байкова, удзельніка і інваліда Вялікай Айчыннай вайны, работніка ціра ДТССАФ г. Дуброўна.
«У маі сорак першага я служыў у 13-м артпалку 1-й Маскоўскай дывізіі. Калі пачалася вайна, наш полк адразу кінулі на абарону Смаленска, адтуль мы сваім ходам накіраваліся на Оршу. Усе ведалі, што на заходніх рубяжах нашай Радзімы савецкія войскі вядуць крывапралітныя баі з ворагам. Нашай дывізіі ад горада Барысава да Салуянскай пераправы на Смаленшчыне давялося адступаць пад націскам пераўзыходзячых матарызаваных сіл праціўніка праз мае родныя мясціны. Па шчаслівай выпадковасці мне ўдалося нават сустрэцца са свамі роднымі: дапамогло тое, што служыў ва ўзводзе тапаграфічнай разведкі, дзеянні якога распрасціраліся на ўвесь участак дывізіі.
Так, вайна несла гора, смерць, разбурэнні, але хачу сказаць, што ўжо ў гэты час, летам сорак першага, закладвалася перамога над ворагам. Сцвярджаю гэта на аснове дзеянняў нашай дывізіі і іншых злучэнняў, простых савецкіх людзей — патрыётаў Айчыны. Ужо ў першыя дні вайны мы не толькі адступалі, але і вялі наступальныя баі.Так было пад Талачыном, пазней — правей горада Ярцава, дзе гітлераўцы вымушаны былі адкаціцца назад на 7 кіламетраў. Кожны дзень затрымкі ворага збіваў яго наступальны парыў, а нашаму камандаванню даваў магчымасці мабілізаваць і прывесці ў дзеянне новыя людскія і матэрыяльныя рэсурсы, падрыхтавацца да абароны.
На сваёй роднай Дубровеншчыне я стаў сведкам таго, як старшыня калгаса імя Карла Маркса В.Р.Свойнікаў дапамагаў нашым войскам перапраўляцца цераз Днепр, раіў, як не трапіць у акружэнне.
У другі раз, ужо ў мястэчку Каспля Руднянскага раёна, нас, разведчыкаў, заскочыўшых у занятую немцамі вёску, выручылі дзве дзяўчыны, прозвішчаў якіх мы нават не паспелі спытаць. Затое па нашых разведданых нашы артылерысты вельмі ўдала накрылі агнём варожую калону, ад якой мала што засталося. Так мірныя савецкія людзі падвяргалі сябе смяротнай небяспецы, але ўжо тады, у першыя тыдні і месяцы вайны, шкодзілі ворагу, каб пазней помсціць яму з усё нарастаючай сілай.
Цяжка было пакідаць родныя мясціны, Смаленшчыну, дзе давялося выходзіць з акружэння і зноў уступаць у бой. Але ўжо ў гэты час сіла нашых войск адчувалася як на зямлі, так і ў небе. Да фронту калонамі ішлі “кацюшы”. У небе бесперапынна дзяжурылі нашы знішчальнікі, не даючы фашысцкім сцярвятнікам бесперашкодна бамбіць нашы пераправы, іншыя ваенныя аб’екты. Мацнеў баявы дух нашых воінаў. Гэта было тое, што не пакідала Гітлеру шанцаў на «бліцкрыг» — маланкавую перамогу, і што ўмацоўвала веру савецкіх людзей у непазбежнасць ганебнага канца агрэсара. Так яно і атрымалася».

Падрыхтавала да друку
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *