В апреле в центре внимания ГАИ оказались мотоциклисты

Дубровно, мотоцикл, госавтоинспекция, ГАИ, ПДД, ДТП, авария, люди, безопасность, мопед, скутер

«Колаў менш – небяспекі больш!” Пад такой назвай з 20 па 30 красавіка гэтага года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла дэкаднік па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў (матацыклы, скутары, мапеды), а 29 красавіка пад такой назвай праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

— Правядзенне такіх акцый па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў выклікана трывожнай сітуацыяй, якая склалася на дарогах раёна ў гэтым годзе, — расказвае старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС, капітан міліцыі Дзмітрый Аляксандравіч Гарэлаў. — Так, за першыя чатыры месяцы гэтага года на дарогах раёна зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх два чалавекі загінулі і чатыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Для параўнання: за такі перыяд мінулага года адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі 2 чалавекі.

Асаблівую трывогу ў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі выклікаюць матацыклісты і асобы, якія кіруюць скутарамі і мапедамі, а таксама іншыя ўдзельнікі дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі ў стане алкагольнага ап’янення. Так, за першы квартал гэтага года супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 34 вадзіцелі, якія знаходзіліся за рулём транспартнага сродку ў стане алкагольнага ап’янення. За гэты перыяд яны выявілі 47 парушэнняў дарожнага руху, з іх 15 пешаходаў знаходзіліся на праезнай частцы дарогі ў нецвярозым стане.

Нягледзячы на прымаемыя прафілактычныя меры, 7 красавіка гэтага года ў вёсцы Якубава вучань 9 класа, не маючы пасведчання вадзіцеля, сеў за руль матацыкла, які належыць брату, не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і з траўмамі дастаўлены ў адну з бальніц горада Орша.

Праз два тыдні пасля гэтага, 22 красавіка, каля 2 гадзін ночы на 599 кіламетры аўтамагістралі Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі трапіў пад колы аўтамабіля жыхар вёскі Рэдзькі М., які памёр на месцы здарэння. Пешаход, які загінуў, знаходзіўся на аўтамагістралі ў цёмны час сутак, не абазначыў сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Падобная трагедыя здарылася 27 красавіка. Каля 3 гадзін ночы на аўтамагістралі Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі пад коламі аўтамабіля загінуў пенсіянер, жыхар вёскі Буда.

Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца праз газету да ўдзельнікаў дарожнага руху. Памятайце, што толькі захаванне Правілаў дарожнага руху, узаемаўвага і ветлівасць адзін да аднаго на дарозе, будуць спрыяць прадухіленню дарожна-транспартных здарэнняў, гібелі і траўмаванню людзей на дарогах. Калі на вашых вачах нехта груба парушае Правілы дарожнага руху, паспрабуйце прадухіліць гэта і такім чынам, магчыма, вы выратуеце камусьці жыццё.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *