Назад в 1941-ый: Бойцы Смоленского направления выиграли время для советской армии

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, Курочкин

Нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз трэба лічыць вераломным, таму што гэта было зроблена без аб’яўлення вайны, у парушэнне дамоўленасці паміж дзвюма дзяржавамі. Тую акалічнасць, ці было гэта нечаканасцю для савецкага кіраўніцтва, разглядаць не будзем — нечаканасці не было. Між тым, поспех у вайне з заходне-еўрапейскімі краінамі (Германія акупіравала Нарвегію за 63 дні, Францыю — за 44 дні, Польшчу — за 35 дзён, Бельгію — за 19 дзён, Галандыю — за 5 дзён, Данію — за 1 дзень) закружылі галовы палітычным і ваенным заправілам трэцяга рэйха. Згодна з планам вайны супраць СССР (“План Барбароса”), вайну з нашай краінай меркавалася закончыць да восені 1941 года. Што з гэтага атрымалася, мы добра ведаем. І вяртаемся канкрэтна да падзей, якія разгортваліся летам грознага 41-га на тэрыторыі Дубровенскага раёна.

На Смаленскім напрамку

Мы расказвалі, як у ходзе наступлення Чырвонай Арміі восенню 1943 года ўтварыўся вялізны “Беларускі выступ”, які савецкія войскі не маглі зламаць да 23 чэрвеня 1944 года. На вастрыі гэтага выступу быў Дубровенскі раён.

Цяпер паглядзім карту — схему наступлення савецкіх войск на Смаленскім напрамку (самы прамы і кароткі шлях на Маскву) летам 1941 года. Тут па абодва бакі аўтамагістралі Мінск—Масква мы бачым значны выступ у бок наступаючага ворага, які рваўся на Смаленск і Маскву.

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, КурочкинНа вастрыі гэтага выступу зноў-такі знаходзіўся Дубровенскі раён. Ужо былі акупіраваны беларускае Дуброўна, расійскія населеныя пункты Красны, Дзямідаў, Духаўшчына і Ярцава (два апошнія размешчаны значна ўсходней Смаленска), а ў гэтым выступе, на далёкім подступе да Смаленска ўсё яшчэ працягваліся жорсткія баі. Іх вялі войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Паўла Аляксеевіча Курачкіна, ураджэнца (1900 год) вёскі Горнева Вяземскага раёна Смаленскай вобласці, удзельніка грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў.

Трэба сказаць, што непасрэдна на дняпроўскім рубяжы, які праходзіў праз Дуброўна, войскі арміі трымаліся з выключнай стойкасцю, трымалі абарону, пакуль не былі ахоплены войскамі праціўніка з абодвух бакоў. (Потым 20-я армія гэтак жа мужна змагалася ў Смаленскай бітве 1941 года).

А непасрэдна на выступе паўднёвей Дуброўна абарону трымала і адступала з баямі 18-я стралковая дывізія гэтай арміі.

Лінія фронта ў баявых умовах 1941 года ў многім насіла ўмоўны характар, бо вораг, тэхнічна выдатна аснашчаны, ішоў на прарывы і акружэнне нашых войск, дзе толькі мог. І 18-я стралковая дывізія фактычна апынулася ў тыле немцаў і яшчэ некалькі дзён вяла баі, знаходзячыся ў поўным акружэнні.

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, Курочкин, СвиридовКамандаваў дывізіяй К.В.Свірыдаў, чалавек адважны, у ваеннай справе — здольны і знаходлівы. Дывізія мела сваю асаблівасць, у свой час яна фарміравалася ў Казані, называлася казанскай. У дывізіі было шмат татар. Фашыстам гэта было вядома, і яны закідвалі ў размяшчэнне дывізіі лістоўкі, у якіх заклікалі воінаў татарскай нацыянальнасці не праліваць кроў, не гінуць за бальшавіцкую Савецкую Расію, а здавацца ў палон, пераходзіць на бок нямецкіх войск.

Трэба прызнаць, што па розных прычынах савецкіх ваеннапалонных у варожым стане было вельмі многа, але наконт 18-й Казанскай стралковай дывізіі гэтага не скажаш. Дывізія ўпарта змагалася за кожны рубеж, кожны населены пункт. Калі 14 ліпеня немцы захапілі Оршу, то абаронцы Дуброўна, а гэта і воіны 73-й стралковай дывізіі, трымаліся з апошніх сіл і далей не пабеглі, не здаліся, а біліся з ворагам з той жа ўпартасцю і нянавісцю. Побач, паўднёвей, змагалася 18-я стралковая дывізія. Дуброўна было занята захопнікамі 16 ліпеня.

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, Курочкин

Напружанне нарастае…

15 ліпеня нямецкія войскі з поўдня ўжо зусім блізка падышлі да Смаленска. Штаб 20-й арміі апынуўся ў тыле ворага, паміж ім і штабам 18-й стралковай дывізіі на нейкі час спынілася ўсякая сувязь. Абяскроўленыя цяжкімі баямі, без запасу харчавання, гаручага і боепрыпасаў, палкі дывізіі не страцілі самае галоўнае — сілы духу, стойкасці і боездольнасці.

Камандзір дывізіі К.В.Свірыдаў аддаў загад заняць кругавую абарону. 97-ы стралковы полк дывізіі заняў абарону фронтам на захад у раёне вёсак Барадзіно і Сваташыцы, 208-ы полк — таксама фронтам на захад на рубяжы вёсак Вячэрына і Дабрынь, рэшткі 316-га палка замацаваліся напрамкам на ўсход у лесе лявей вёскі Каровіна. Паўднёвей абараняўся зводны атрад Барысаўскага ваеннага вучылішча пад камандай маёра Гаргашвілі, які яшчэ раней прымкнуў да дывізіі.

Можна многа расказваць, як дапякалі савецкім воінам мінамёты, авіяцыя і танкі ворага. Як праціўніку ўдалося прарвацца ў лес, дзе знаходзіўся камандны пункт дывізіі, з якой цяжкасцю, па адкрытай мясцовасці, КП удалося перамясціць у лес, у размяшчэнне абароны атрада Гаргашвілі. Гэта было ўжо 20 ліпеня.

І ў гэты дзень была прынята радыёграма-загад штаба 20-й арміі: ноччу з 20 на 21 ліпеня дывізіі засяродзіцца ў раёне лясоў (указваліся каардынаты) і з раніцы пераправіцца на паўночны бок Дняпра, рухацца ў раён канцэнтрацыі арміі ў лясы паўднёва-ўсходней горада Ярцава. Пераправу павінна была прыкрываць 1-я мота-стралковая дывізія, якой тады камандаваў палкоўнік Я.Р.Крэйзер. Гэта дывізія таксама адступала з баямі, праславілася ў многіх змаганнях і пад назвай Пралетарская Маскоўска-Мінская стралковая дывізія ўвайшла ў спіс злучэнняў і часцей, якія асабліва вызначыліся ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, КурочкинЯкаў Рыгоравчі Крэйзер (1905-1969 гады), Герой Савецкага Саюза (1941 год), у Чырвонай Арміі служыў з 1921 года. Даслужыўся да звання генерала арміі (1962 год), займаў высокія пасады, ажно да камандуючага арміяй, быў узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага. Выбіраўся ў Цэнтральную рэвізійную камісію КПСС і Вярхоўны Савет СССР.

…Ноччу 18-я стралковая дывізія пачала выхад з акружэння. Да ўказанага месца пераправы цераз Днепр трэба было прайсці 40-50 кіламетраў. Цяжкі, гераічны і трагічны гэта быў шлях. Толькі 11 жніўня дывізія з баямі выйшла з акружэння, пакінуўшы на гэтым шляху сотні і сотні ахвяр вайны. Не заплямілі сябе і тыя, хто па розных абставінах не мог выйсці з поля бою. Загінулі камісар дывізіі Катаргін, камандуючы артылерыяй палкоўнік Гаўрылаў, камісар гаўбічнага палка Урупін, камандзір 316-га палка маёр Максімаў, дывізійны інжынер падпалкоўнік Хамякоў, інжынер Хабібулін і многія іншыя.

Тыя, што засталіся на акупіраванай тэрыторыі жывымі, змагаліся з ворагам у падполлі і партызанскіх атрадах Смаленшчыны, аб чым сведчылі дакументы партархіва Смаленскага абкама КПСС.

…Перад выхадам дывізіі з акружэння цяжкапараненых воінаў пакінулі пад наглядам ваенфельчара і інструктара палітаддзела дывізіі, старшага палітрука М.П.Вараб’ёва.

Дубровно, Беларусь, Смоленск, Москва, Смоленское направление, Великая Отечественная война, Курочкин

Разам з народам

Тут вельмі і вельмі дарэчы была дапамога мясцовага мірнага насельніцтва, якое з самага пачатку вайны звязвала свае мары і надзеі з перамогай над захопнікамі роднай беларускай зямлі і, як магло, садзейнічала гэтаму.

Па ўспамінах Н.С.Платонавай, пасля бою ліпеньскім ранкам 1941 года каля вёскі Барадзіно калгаснікі сабралі па ўсім наваколлі нашых параненых байцоў і каман-дзіраў і лячылі іх народнымі лекамі ці медыкаментамі, якія трапіліся ў сабраных там жа санітарных сумках. Рабілася гэта таемна, пад страхам смяртэльнай небяспекі.

Але простыя савецкія людзі свядома ішлі на гэта. З васемнаццаці параненых памёр ад цяжкіх ран толькі адзін чалавек — малодшы лейтэнант Фёдар Іваненка, якога паціху пахавалі на вясковых могілках. Выздаравеўшыя працягвалі барацьбу з ворагам…

Вядомы іншыя прыклады ўзаемадзеяння арміі і народа, бо гэта і была РККА (рабоче-крестьянская Красная Армия).

У Новай Тухіні сакратар партарганізацыі Новатухінскага сельсавета Васіль Раманавіч Свойнікаў выводзіў насельніцтва на рамонт разбомбленай ворагам чыгункі Мінск—Масква, па якой да лініі фронта паступалі ваенныя грузы для нашых войск, а назад ішлі эшалоны з эвакуіраванымі мірнымі грузамі. Гэта працягвалася да адступлення нашых войск да гэтых мясцін. Тады Васіль Раманавіч дапамагаў нашым адступаючым воінам у пераправе цераз Днепр, затым у выхадзе з акружэння…

Адзінства арміі і народа было заканамернасцю, вялікім маральна-палітычным дасягненнем савецкага ладу, на што ніяк ці далёка не ў поўнай меры не разлічваў праціўнік…

Урокі смаленскіх змаганняў

Ужо пасля вайны генерал арміі Герой Савецкага Саюза (1945 год) П.А.Курачкін так ацэньваў падзеі тых дзён, аб якіх тут ідзе размова: “… Мы скавалі ўдарную групоўку ворага на подступах да Смаленска, нанеслі ёй буйныя страты і выйгралі час для ўмацавання дальніх і бліжніх подступаў да Масквы”.

Зазначым, што Смаленскае змаганне з мэтай не дапусціць прарыву нямецка-фашысцкіх войск на Маскву праводзілася на заходнім стратэгічным напрамку ў межах 10 ліпеня — 10 верасня 1941 года. Баі на тэрыторыі Дубровенскага раёна вяліся ў межах гэтага змагання.

Мы гаворым толькі пра Дуброўна і Смаленск, называем месяцы ліпень і верасень. Верасень! Ішоў ужо трэці месяц вайны, неверагодна цяжкай і кровапралітнай для савецкага народа вайны. Але і планы, надзеі гітлераўскага камандавання на “бліцкрыг” (“маланкавую вайну”), разлічаную на паўтара-два месяцы, раставалі як вясенні снег.

А потым для іх, фашысцкіх ваякаў, былі ўжо сапраўдныя суровыя маразы і снягі Падмаскоўя, адкуль хвалёнае войска пакацілася назад…

А ў варожым тыле разгортвалася, нарастала ўсенародная барацьба супраць акупантаў. Дубровеншчына ўнесла ў яе сваю долю, пра што будзе сказана.

Фёдар КУЛАКОЎ

One thought on “Назад в 1941-ый: Бойцы Смоленского направления выиграли время для советской армии

  • 22.06.2011 в 10:49 дп
    Permalink

    Низкий поклон всем,кто в 41-м стоял насмерть,задерживая эти поганые орды фашистов,царство небесное и вечная память погибшим тогда.В Новом завете сказано, что нет любви больше, чем если кто душу свою положит за други своя,а они клали свои души за всех нас не зная нас.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *