Назад в прошлое: Диверсионно-разведывательные отряды несли смерть врагу

Дубровно, разведка, диверсанты, солдат, Сокол, Мститель, Грозный

У гады акупацыі нашага краю нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў трохкутніку Орша-Віцебск-Смаленск дзейнічалі партызанскія дыверсійна-разведвальныя атрады. Былі яны і на тэрыторыі Дубровенскага раёна. Байцы гэтых атрадаў — няўлоўныя і духам нязломныя.

Па слядах «Мсціўцы»

Адным з першых з іх трэба лічыць партызанскі атрад “Мсціўца” («Мститель»). Ён быў створаны ў раёне Асінторфа з воінаў-чэкістаў, якія вымушаны былі адступаць, але не пажадалі здавацца ў палон, бо добра ведалі, што для іх гэта — смерць.

Камандаваў атрадам лейтэнант дзяржбяспекі Нікандр Іванавіч Талерка.

На баявым рахунку невялікага атрада было нямала значных спраў. Атрад “Мсціўца” ўзаемадзейнічаў са спецатрадамі “Грозны” і “Сокал”. Разам яны здзейснілі 1 мая 1942 года смелы налёт на гітлераўскую недабітую кавалерыйскую часць — звыш 400 коннікаў, адведзеную з фронта на адпачынак ў вёску Ольша, што побач з Дубровенскім раёнам.

Крыху пазней, зноў жа разам, разграмілі нямецкі гарнізон у Любавічах, захапіўшы такія трафеі боепрыпасаў і харчавання, што маглі падзяліцца імі з партызанамі брыгады Канстанціна Заслонава.

Неабходна адзначыць, што партызанска-дыверсійныя атрады абапіраліся на мясцовых патрыётаў. У атрадзе “Мсціўца” разведчыкамі і сувязнымі былі жыхары Дубровеншчыны муж і жонка Канстанцін і Настасся Юрчышкі, Трафім і Арсеній Жыганавы, Уладзімір Бабарыкін, Сцяпан Новікаў, Рыгор Якуцёнак, Еўдакім Панкраценкаў, якія загінулі ад рук акупантаў.

Пад націскам сіл варожай карнай экспедыцыі атрад “Мсціўца” вымушаны быў уліцца ў Смаленскі партызанскі полк І.Ф.Садчыкава, стаўшы яго 6-м атрадам.

Шлях «Грознага»

 «Мститель», «Грозный», «Сокол» - три диверсионно-разведовательных отряда, солдаты которых не пожалели жизней за свободу нашей земли. Подробнее о героях – узнаем ДАЛЕЕ!Партызанскі атрад асобага назначэння “Грозны”, якім камандаваў Фёдар Фёдаравіч Азміцель, абаснаваўся ў лясным масіве каля вёскі Азёры Дубровенскага раёна. Партызаны часта наладжвалі дыверсіі і засады на чыгунцы і аўтамагістралі Масква — Мінск. Дабіліся таго, што 69 чалавек — членаў так званай “РННА” (“Руская нацыянальная народная армія”) перайшлі са зброяй, боепрыпасамі, радыёстанцыяй, харчаваннем і іншай маёмасцю на бок сапраўды народных мсціўцаў і ў жніўні 1942 года разам адбіваліся ад карнікаў. Вось як пісаў пра гэта былы ад’ютант Ф.Ф.Азміцеля масквіч А.Казіцкі.

“Баі працягваліся два тыдні. Карнікі прымянялі танкі, танкеткі, бронемашыны, самалёты…

Але знішчыць партызан фашысты ўсё ж не змаглі. Атрад “Грозны” застаўся на сваім участку і працягваў дзейнічаць. У разгар карнай аперацыі група падрыўнікоў спусціла пад адхон чарговы варожы эшалон, дзевяты па ліку”.

Ф.Ф.Азміцель пасля камандаваў партызанскім атрадам “Гром”, у чэрвені 1944 года ў час варожай блакады, каб не трапіць у палон, падарваў сябе гранатай. 5 лістапада таго ж года яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

 «Мститель», «Грозный», «Сокол» - три диверсионно-разведовательных отряда, солдаты которых не пожалели жизней за свободу нашей земли. Подробнее о героях – узнаем ДАЛЕЕ!

Пад абаронай «Сокала»

Пра спецатрад “Сокал” пад камандаваннем Мікалая Васільевіча Сокалава вядома, што ў 1942-1943 гадах ён пяцьсот дзён і начэй моц-на дапякаў ворагу на чыгунцы на ўчастках станцый Шухаўцы, Кіраёва, Асінаўка. Партызаны самі навучыліся вырабляць міны ў драўлянай форме, якіх не ўлаўлівалі мінашукальнікі.

У атрадзе спачатку было ўсяго 60 чалавек, ён быў няўлоўны. Потым далучылася група мінёраў з 20 чалавек, сіла яго ўзмацнела. А калі ў гэтыя мясціны дакаціўся фронт, атрад “Сокал” ішоў перад адступаючымі фашысцкімі войскамі ў Віцебскай, Мінскай, Маладзечанскай абласцях. З Чырвонай Арміяй ён злучыўся ў Бягомльскім раёне. І на ўсім гэтым шляху шкодзіў ворагу як толькі мог.

У час Вялікай Айчыннай вайны Беларусь стала партызанскай рэспублікай, дзе пачэснае месца адведзена Дубровенскаму раёну.

Фёдар КУЛАКОЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *