В Витебске зажёг свою звезду дубровенский женский дуэт

Дубровно, Белтиз, зажги свою звезду, конкурс, дуэт, женщины, победа

У нашым раёне не першы год існуе арганізацыя грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. На грамадскіх пачатках ёй кіруе кіраўнік праекта “Дом без адзіноты” Клаўдзія Рыгораўна ГАРЭЛІКАВА.

—Многія інваліды па зроку, — гаворыць Клаўдзія Рыгораўна, — людзі вельмі ініцыятыўныя, некаторыя з іх прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй вёскі і нашай пярвічкі. Сярод такіх удзельнікаў праекта “Дом без адзіноты” Валянціна Рыгораўна Валакіціна і Валянціна Пятроўна Сімчанкава з вёскі Баева. Абедзве жанчыны маюць добры голас, любяць спяваць. Нядаўна яны прадстаўлялі наш раён і пярвічную арганізацыю на абласным фестывалі эстраднай творчасці інвалідаў па зроку «Зажги свою звезду».

Конкурс праходзіў на базе Віцебскага дзяржаўнага Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Валянціна Рыгораўна Валакіціна і Валянціна Пятроўна Сімчанкава выступалі ў намінацыі “Народны вакал”, дуэтам выканалі дзве песні “Ты ушел” і “Березка”.

Кампетэнтнае журы, якое ацэньвала песеннае майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, дало высокую ацэнку дуэту з дубровенскай пярвічкі інвалідаў па зроку, прысудзіла яму 3-е месца і дыплом. Пры вызначэнні пераможцаў журы ўлічвала выканаўчае майстэрства і сцэнічную культуру ўдзельнікаў фестывалю, іх здольнасць да імправізацыі, самасцвярджэнне ў стварэнні сцэнічнага вобраза.

Валянціна Валакіціна і Валянціна Сімчанкава выступалі ў сцэнічных касцюмах, якія былі набыты ў рамках рэалізацыі праекта “Дом без адзіноты” на сродкі, выдзеленыя кансорцыумам швейцарскага Чырвонага Крыжа, — падкрэсліла Клаўдзія Рыгораўна Гарэлікава. — Транспартам у паездцы на фестываль нас забяспечыў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якім кіруе дырэктар Таццяна Валянцінаўна Кір’янава, за што мы ёй вельмі ўдзячны.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *