В Беларуси открыт осенний сезон охоты на дикую птицу

Дубровно, Беларусь, сезон охоты на дикую птицу, охотник, утка, ружьё
Асенні сезон палявання на дзікую птушку адкрываецца ў Беларусі 13 жніўня і прадоўжыцца да 11 снежня.

Сёлета асенні паляўнічы сезон адкрываецца на тыдзень пазней, чым у папярэднія гады. Гэта звязана з тым, што яшчэ шмат маладых птушак, якія як мае быць не навучыліся лятаць.

З 13 жніўня па 11 снежня дазволена паляванне на дзікую птушку: вадаплаўную, акрамя гусей, балотную, вальдшнэпа, шызага голуба, вехіра, перапёлак. З першай суботы верасня адкрыецца таксама сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку, а з 17 верасня — на гусей.

На дзікіх птушак у летне-асенні сезон дазваляецца ружэйнае паляванне ў светлы час сутак (настае за гадзіну да ўзыходу сонца і заканчваецца праз гадзіну пасля заходу сонца), у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя гончых і хартоў), з падыходу, з засады, з прынаджваннем, з пад’езда з маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, а таксама з лоўчымі птушкамі. Можна паляваць з гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам.

Паводле афіцыйных звестак

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *