Ставим номера на гужевые повозки

Дубровно, ГАИ, гужевой транспорт, ДТП, ПДД, лошадь, воз, телега, номер

Аналіз аварыйнасці за папярэднія гады, які праведзены работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, сведчыць, што ў верасні — лістападзе, калі скарачаецца працягласць светлавога дня, у цёмны час сутак рэзка павялічваецца колькасць наездаў транспарта на гужавыя павозкі. Якія меры перасцярогі неабходна прадпрыняць, каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам гужавых павозак?

На гэтае пытанне дае адказ старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС капітан міліцыі Дзмітрый Аляксандравіч ГАРЭЛАЎ.

—Перш за ўсё, як прадугледжана Правіламі дарожнага руху, гужавыя павозкі абавязкова павінны быць абсталяваны сігнальнымі фанарамі ці святлоадбівальнымі элементамі, — расказвае Дзмітрый Гарэлаў. — Фурман, у сваю чаргу, у час руху па дарозе ў цёмны час сутак, павінны апрануць святлоадбівальную камізэльку (руск. жилет). Акрамя таго, згодна з загадам начальніка ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама, кожная павозка павінен мець дзяржаўны рэгістрацыйны нумар. Хачу нагадаць уласнікам гужавых павозак, што дзяржаўныя нумары і святлоадбівальныя элементы для павозак можна атрымаць у аддзяленні ДАІ Дубровенскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Зразумела, што фурман, як і вадзіцель любога транспартнага сродка, павінен строга выконваць Правілы дарожнага руху, быць цвярозым. Выкананне гэтых патрабаванняў дазволіць прадухіліць наезд транспартных сродкаў у цёмны час сутак на павозкі.

Хачу звярнуць увагу таксама веласіпедыстаў, што ў цёмны час сутак, рухаючыся па дарозе, яны павінны апрануць святлоадбівальную камізэльку, а пешаходы абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Матэрыял падрыхтаваў Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *