Льноводы Дубровенщины выходят на финишную прямую

Дубровно, лён, треста, урожай 2011, механизатор, осень

Адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Якубава-Агра”, “Праўда-С” і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Зарубы” завяршылі ўборку трасты са сцелішчаў.

Самы багаты ўраджай даўгунцу сярод гаспадарак раёна вырасцілі льнаводы ААТ “Якубава-Агра”. Тут са 120 гектараў нарыхтавалі і даставілі на льнозавод 430 тон трасты, што ў пераводзе ў валакно складае 135 тон або па 10,4 цэнтнера ў сярэднім з гектара. Дзяржзаказ па пастаўках ільновалакна гаспадарка выканала на 104 працэнты.

У ААТ “Праўда-С”, КУСГП “Зарубы” з гектара сабралі ў сярэднім адпаведна 9,6 і 8,0 цэнтнераў валакна і дзяржзаказ па пастаўках ільновалакна выканалі на 96 і 80 працэнтаў.

На фінішную прамую па ўборцы трасты выйшлі і члены мех-атрада льнозавода, якія сёлета вырошчвалі лён на 1680 гектарах. На 1400 гектарах траста ўжо ўбрана з палеткаў. Яе нарыхтавана 4940 тон. Сярэдняя ўраджайнасць перавышае 11 цэнтнераў валакна з гектара.

Сёння-заўтра завершаць уборку трасты льнаводы ААТ “Баброва-Агра”, дзе на ўчарашні дзень заставалася яе ўбраць на 10 гектарах.

У цэлым па раёне на 20 верасня льносыравіна была ўбрана на 1900 гектарах або на 84 працэнтах плошчаў, нарыхтавана 6473 тоны трасты, 6000 тон яе дастаўлена на льнозавод. Дзяржзаказ па пастаўках ільновалакна ў цэлым па раёне выкананы на 77 працэнтаў. Сярэдні нумар нарыхтаванай трасты ў цэлым па раёне складае 1.02, што на 0,15 нумара ніжэй, чым у мінулым годзе. Толькі з палеткаў ільнозавода паступае траста пад шохі завода нумарам вышэй за 1 (у сярэднім 1.06). СВФ імя Ю.Смірнова, напрыклад, дастаўляе трасту нумарам 0,75; ААТ “Каманіна” — 0,79.

Чакаецца, што да канца тыдня, калі не перашкодзіць надвор’е, уборка трасты ў гаспадарках раёна будзе завершана.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *