Дубровенские водители попали под «видеодосмотр»

Дубровно, водители, техосмотр, автомобиль, видеосъемка

Рэзкае павелічэнне колькасці аўтамабіляў ў прыватнай уласнасці грамадзян, а значыць, і павышэнне інтэнсіўнасці дарожнага руху, прымушаюць адпаведныя органы наладжваць больш строгі кантроль за тэхнічным станам транспартных сродкаў, якія эксплуатуюцца на дарогах краіны.

На жаль, як сведчаць дадзеныя дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў на дыягнастычнай станцыі, якая размешчана на тэрыторыі ААТ №12 г.Дуброўна, больш за палову (каля 56 працэнтаў) прадстаўляемых на праверку тэхнічнага стану аўтамабіляў і матацыклаў, маюць тыя ці іншыя няспраўнасці, іх уладальнікі вымушаны праводзіць рамонт і праз пэўны час зноў праходзіць тэхагляд.

У красавіку гэтага года на дыягнастычнай станцыі была ўстаноўлена сістэма відэанагляду.

Як расказаў інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд” Анатоль Міхайлавіч Немчыкаў, пяць відэакамер, якія ўстаноўлены ў розных месцах станцыі дыягностыкі, вядуць бесперапынны нагляд і запіс паступаючых адлюстраванняў на ўсім шляху праверкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў і афармлення дакументаў допуску да дарожнага руха.

—Галоўная мэта ўкаранення сістэмы відэанагляду на дыягнастычнай станцыі, — расказвае Анатоль Міхайлавіч Немчыкаў, — забяспечыць аператыўны кантроль за захаваннем парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і папярэдзіць карупцыйныя праяўленні пры гэтым. Гэта значыць, прадухіліць магчымасць фармальнага праходжання тэхнічнага агляду. Запіс відэаадлюстраванняў праходжання тэхагляду на ўсіх этапах — ад уезду на станцыю да атрымання дакументаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху — захоўваецца на станцыі на працягу трох месяцаў. У гэты тэрмін адпаведныя органы могуць праверыць якасць і аб’ектыўнасць абслугоўвання заказчыкаў.

А гэта значыць, што сістэма відэанагляду прымушае работнікаў станцыі дыягностыкі якасна праводзіць тэхагляд транспартных сродкаў, што ў сваю чаргу прадухіляе факты допуску да дарожнага руху няспраўных ці маючых непрыглядны выгляд аўтамабіляў і такім чынам павышае бяспеку дарожнага руху.

Як вынік, аўтамабілістам, перш чым ехаць на станцыю дыягностыкі, неабходна адрамантаваць і прывесці ў належны стан свой аўтамабіль ці іншы транспартны сродак, а таксама мець пры сабе пакет неабходных дакументаў. У такім разе можна разлічваць на праходжанне тэхагляду аўтамабіля з першага прад’яўлення.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *