На Дубровенщине чествовали передовиков жатвы

Другая палова першага працоўнага дня тыдня выдалася для працаўнікоў некалькі сельскіх гаспадарак раёна па-сапраўднаму святочнай. Віншаванні з дасягненнем тысячы тон намалочанага зерня прымалі камбайнер КУСГП “Прыдняпроўскі ”Ігар Таўкін, ААТ “Праўда-С” Сяргей Варанкоў, экіпаж камбайна СГФ ім.Смірнова Іван Пруднікаў і Іван Важлакоў, а таксама малады камбайнер гэтага сельгаспрадпрыемства Арцём Саратокін.

 На поле віншаваць смірноўцаў прыехаў кіраўнік сельгаспрадпрыемства, прадстаўнікі прафсаюса і раённай арганізацыі БСЖ. Словы шчырай падзякі за працу выказаў маладому працаўніку старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч. Ен падкрэсліў, што Арцем ужо некалькі год запар  ўзначальвае атрад лідараў на жніве, сярод моладзі.

—Мы вельмі ганарымся тваімі поспехамі. Дзякуй за добрасумленную працу і адданасць роднаму краю. Жадаем табе далейшых поспехаў у працы і дабрабыту ў асабістым жыцці, — сказаў Алег Макарэвіч.

 Угэты ж дзень былі адзначаны працоўныя дасягненні і кіроўцаў аўтамабіляў на адвозцы зерня ў ААТ “Праўда-С” Андрэя Пабойкіна і КУСГП “Прыдняпроўскі” Сяргея Пузырова. Яго мы засталі на зернетаку,куды перадавік прывез чарговыя тоны залатога зерня.

— Вось не ведаю: спазніліся вы ці паспяшаліся з узнагародай, — па-добраму ўсміхаючыся сустрэў нас Сяргей Пузыроў і патлумачыў: — Засталося няшмат і яшчэ адну тону да свайго ліку дапасую. Пагода стаіць добрая, хлопцы на камбайнах працуюць ад душы, таму вага перавезенага расце шпарка.

 Жніво працягваецца, азначыць, атрад тысячнікаў Дубровеншчыны будзе расці. Пажадаем аграрыям надзейнай работы тэхнікі і добрага надвор’я.